
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
Новая Канстытуцыя БССР, якая складалася з 13 глаў і 76 артыкулаў, была прынята VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў толькі 11 красавіка 1927 г. У ёй БССР абвяшчалася дзяржавай дыктатуры пралетарыяту, уся ўлада ў якой належала Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, і аб'яўлялася, што ў яе аснове ляжаць палажэнні Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатуемага народа, прынятай III Усерасійскім з'ездам Саветаў, Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г., асноў Канстытуцыі БССР 1919 г. і Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССР ад 1 жніўня 1920 г.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй правам выбіраць і быць выбраным у Саветы, якія з'яўляліся палітычнай асновай дзяржавы, карысталіся ўсе грамадзяне рэспублікі незалежна ад расы, полу, нацыянальнасці і адукацыі, якім да дня выбараў споўнілася 18 гадоў, за выключэннем так званых кулакоў, гандляроў, асоб, якія жылі на непрацоўныя даходы, служыцеляў рэлігійных культаў і манахаў, былых служачых і агентаў паліцыі, псіхічна хворых і асуджаных за карыслівыя і іншыя злачынствы.
Выбары на з'езды былі шматступеньчатымі. Канстытуцыя замацавала за выбаршчыкамі права адклікання дэпутатаў і абавязак апошніх рабіць справаздачу аб сваёй рабоце.
Канстытуцыя замацавала факт уваходжання БССР у склад Саюза ССР з правам свабоднага выхаду, вызначыла суверэнныя правы рэспублікі самастойна прымаць сваю канстытуцыю, уносіць у яе адпаведныя змены, ствараць вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання, вызначаць адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне і інш.
Асноўным Законам рэгламентавалася дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання, пабудаваных адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем (акруга, раён, горад, мястэчка, сельсавет). Спецыяльны раздзел Канстытуцыі прысвячаўся гербу, сцягу і сталіцы БССР. Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, паводле Канстытуцыі 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саветаў Беларускай ССР.
Згодна з артыкуламі 24, 27, 30 Канстытуцыі да выключнай кампетэнцыі Усебеларускага з'езда Саветаў адносіліся пытанні дапаўнення і змянення асноўных палажэнняў Канстытуцыі, а таксама канчатковае зацвярджэнне частковых змен Канстытуцыі, якія прымаліся ЦВК рэспублікі ў перыяд паміж з'ездамі, змяненне межаў рэспублікі, выбары ЦВК Беларусі і прадстаўнікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР.
Трэба адзначыць, што ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж Усебеларускімі з'ездамі Саветаў. Ен быў заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам улады, склікаў з'езды, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР (арт. 31, 33, 34, 38).
Прэзідыум ЦВК у перыяд паміж сесіямі ЦВК быў вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам улады. Ён меў права склікаць сесіі ЦВК БССР, як правіла, адзін раз у месяц, Акрамя таго, Прэзідыум меў права прымаць дэкрэты і пастановы па розных пытаннях гаспадарчага і культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы, забяспечваў правядзенне з'ездаў Саветаў.
Штодзённую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліды выконваў Савет Народных Камісараў (арт. 53). У яго склад уваходзілі старшыня СНК і яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобыя галіны дзяржаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў СССР: па замежных, ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, по-шты і тэлеграфа
СНК БССР дзейнічаў калегіяльна і прымаў па тым ці іншым пытанні жыццядзейнасці рэспублікі адпаведныя дэкрэты і пастановы. Старшыня і яго намеснікі прымалі аднаасобна распараджэнні, якія потым зацвярджаліся на чарговых пасяджэннях СНК.
Структура мясцовых органаў дзяржаўнай улады адпавядала адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі, што быў замацаваны Канстытуцы-яй 1927 г. (арт. 54).
Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў адпаведна акруговы ці раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а іх выканаўчымі органамі – акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саветаў мелі найвышэйшую ўладу на адпаведнай тэрыторыі.
Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў утвараліся ў гарадах, мястэчках і сёлах. Для вырашэння бягучых спраў яны таксама выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.