Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.

Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права аднаўленчага перыяду было накіравана перш за ўсё на ўмацаванне дзяржаўнай уласнасці.

Найбольшую іскавую абарону атрымала дзяржаўная ўласнасць. Яе можна было запатрабаваць з любога незаконнага ўладання, прычым іскавая даўнасць пры гэтым не прымянялася. Аб'яўляліся несапраўднымі здзелкі, якія маглі прывесці да яўных страт для дзяржавы.

Усім грамадзянам давалася права ўласнасці на немуніцыпальныя пабудовы, на прылады і сродкі вытворчасці, прадпрыемствы; на перадачу маёмасці ў вызначаным памеры ў спадчыну, заключэнне не забароненых законам дагавораў.

Законам устанаўлівалася права прыватнай уласнасці на адзін жылы будынак плошчай не больш як 25 кв. сажняў. Пашыраным у гэты час было заключэнне дагавораў з прыватнымі асобамі на арэнду дзяржаўных прадпрыемстваў, машын і іншай маёмасці, на выкананне падрадных работ,

Паступова пашыраліся маёмасныя правы грамадзян, у сувязі з чым у ГК БССР уносіліся адпаведныя змены. Так, у 1926 г. было адменена абмежаванне памеру маёмасці, якая магла пераходзіць у парадку атрымання спадчыны і дарэння;. Грамадзянам было дадзена права завяшчаць сваю маёмасць дзяржаўным установам і прадпрыемствам, грамадскім і кааператыўным арганізацыям і г.д.

Устаноўлены ГПК РСФСР парадак выканання правасуддзя па грамадзянскіх справах прадугледжваў актыўны ўдзел суда і пракуратуры ў вырашэнні грамадзянска-прававых спрэчак. Закон перш за ўсё абараняў інтарэсы дзяржавы

24 мая 1922 г. быў прыняты Крымінальны кодэкс РСФСР. Артыкул 10 гэтага Кодэкса прадугледжваў магчымасць прымянення крымінальнага закону па аналогіі, што стварала небяспеку злоўжыванняў на практыцы.

За ўчыненне контррэвалюцыйных дзеянняў, бандытызм і некаторыя іншыя асабліва небяспечныя злачынствы прадугледжвалася вышэйшая мера пакарання - расстрэл. За раскраданне сацыялістычнай уласнасці, некаторыя гаспадарчыя і службовыя крымінальна каральныя дзеянні прадугледжвалася пазбаўленне волі. Былі ўведзены такія новыя віды пакаранняў, як звальненне з пасады і выгнанне за межы рэспублікі на пэўны тэрмін ці бестэрмінова.

Мерамі сацыяльнай абароны з'яўляліся: 1) аб'яўленне ворагам працоўных з пазбаўленнем грамадзянства БССР ці іншай саюзнай рэспублікі і тым самым грамадзянства СССР з выгнаннем назаўсёды з дзяржавы; 2) пазбаўленне волі са строгай ізаляцыяй; 3) пазбаўленне волі без строгай ізаляцыі; 4) прымусовыя работы без пазбаўлення волі; 5) поўнае ці частковае пазбаўленне правоў; 6) выдаленне за межы СССР на пэўны тэрмін; 7) ссылка і высылка; 8) звальненне з пасады з забаронай ці без забароны займаць тую ці іншую пасаду; 9) забарона займацца той ці іншай дзейнасцю ці промыслам; 10) грамадскае ганьбаванне; 11) канфіскацыя ўсёй ці часткі маёмасці; 12) штраф; 13) перасцярога. За найболып цяжкія злачынствы, якія пагражалі асновам савецкага ладу, дапускалася прымяненне расстрэлу як вышэйшай меры сацыяльнай абароны.

У тудзені 1930 г. былі ўведзены артыкулы, якія прадугледжвалі крымінальную адказнасць за злоснае невыкананне пастаноў і правіл, якія забяспечвалі паспяховую калектывізацыю сельскай гаспадаркі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]