
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
Выбары ў органы ўлады праводзіліся ,на аснове ўсеагульнага для працоўных, не зусім роў-нага для рабочых і сялян выбарчага права (устанаў,лівалася перавага рабочага класа, бо для гарадскога і сельскага насельніцтва рэгламентаваліся розныя нормы прадстаўніцтваў на з'ездах Саветаў) пры адк,рытым галасаванні.
Структура мясцовых органаў дзяржаўнай улады адпавядала адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму па,дзелу рэспублікі, што быў замацаваны Канстытуцы-яй 1927 г. (арт. 54).
Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў адпаведна акруговы ці раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэ-путатаў, а іх выканаўчымі органамі — акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саветаў мелі найвышэйшую ўладу на адпаведнай тэрыторыі. Для кіраўніцтва бягучымі справамі і ажыццяўлення пастаноў і дэкрэтаў вы-шэйшых органаў акруговыя і раённыя выканаўчыя камітэты ўтваралі свае прэзідыумы, якія дзейнічалі ў перыяд паміж пасяджэннямі выканаўчых камітэ-таў і карысталіся іх паўнамоцтвамі.
Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў утвараліся ў гарадах, мястэчках і сёлах. Для вырашэння бягучых спраў яны таксама выбі-ралі са свайго складу выканаўчыя органы.
З прыняццем Канстытуцыі 1937 года істотна была зменена выбарчая сістэма. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вяр-хоўны Савет акруговыя, раённыя, гарадскія, местач-ковыя, сельскія і пасялковыя) здзяйсняюцца на ас-нове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага пра-ва пры тайным галасаванні.
Арганізацыя вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў гэтыя гады значна змя-нілася. Спыніла існаванне сістэма з'ездаў Саветаў, за-канадаўчая ўлада стала належаць выключна Вярхоў-наму Савету БССР. У выпадку неабходнасці ў перы-яд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета яго Прэзідыум мог унесці змяненні ў дзеючае заканадаўства з далейшым зацвярджэннем на чарговай сесіі Вярхоўнага Савета. Упершыню было зроблена размежаванне паміж органамі дзяржаўнай улады і цэнтральнымі органамі дзяржаўнага кіравання. Ствараемы Вяр-хоўным Саветам рэспублікі і падсправаздачны яму СНК (з 1946 г. — Савет Міністраў) з'яўляўся вы-шэйшым выканаўчым і распарадчым органам БССР. Мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных, створаныя замест з'ездаў Саветаў рабочых, ся-лянскіх і салдацкіх дэпутатаў, з'яўляліся органамі дзяржаўнай улады. Выканкамы мясцовых Саветаў былі аднесены да органаў дзяржаўнага кіравання.
49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны судовую сістэму Беларусі складалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцыйны і вайсковыя трыбуналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцыі) БССР.
Такая сістэма судовых органаў існавала на Беларусі да другой паловы 1922 г. У верасні 1922 г. ЦВК і СНК БССР у адпаведнасці з рашэннем ЦК КПБ(б) аб паляпшэнні дзейнасці судовых органаў і з улікам праведзенай у маі 1922 г. судовай рэформы ў РСФСР прынялі пастанову аб правядзенні судовай рэформы на Беларусі. У выніку былі скасаваны Рэвалюцыйны трыбунал БССР, Савет народных суддзяў і створаны Вышэйшы суд рэспублікі, а замест Касацыйнага трыбунала ўтвораны Вышэйшы касацыйны суд.
Вышэйшы суд меў тры аддзяленні: асаблівай падсуднасці, крымінальнае і грамадзянскае. Вышэйшы суд разглядаў у першай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія справы, якія закон адносіў да яго падсуднасці, а таксама з'яўляўся касацыйнай і надзорнай інстанцыяй для народных судоў рэспублікі.
Згодна з Палажэннем аб судовым ладзе, якое было зацверджана другой сесіяй ЦВК БССР IV склікання ў сакавіку 1923 г., з 15 красавіка гэтага ж года на Беларусі ўводзілася трохступенная сістэма судовых органаў: народны суд, Вышэйшы і Вярхоўны суд Беларускай ССР, а для вырашэння арганізацыйных пытанняў дзейнасці народных судоў і тлумачэння ў неабходных выпадках дзеючага заканадаўства Палажэннем аб судовым ладзе прадугледжвалася ўтварэнне пленума Вышэйшага суда.
31 кастрычніка 1925 г. замест Вышэйшага суда, які не меў магчымасці абслужыць насельніцтва ўсіх акругоў і забяспечыць кантроль за дзейнасцю народных судоў, былі ўтвораны акружныя суды ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Бабруйску У сувязі са змяненнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу БССР у 1930 г. адбылася рэарганізацыя і судовых органаў: былі скасаваны акруговыя суды, устаноўлена двухступенная судовая сістэма, пашыраны функцыі наррдных судоў, якія сталі разглядаць усе грамадзянскія справы акрамя падсудных Вярхоўнаму суду, таварысцкім, сельскім і местачковым судам.
У 1934 г. адбываюцца некаторыя змены ў структуры Вярхоўнага суда рэспублікі. У яго складзе з'яўляецца спецыяльная судовая калегія для разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах, расследаваных органамі НКУС за вьшлючэннем спраў аб здрадзе Радзіме, шпіянажы, тэроры, падпалах і іншых дыверсіях, якія знаходзіліся ў падсуднасці вайсковых трыбуналаў.
Згодна з артыкулам 80 Канстытуцыі БССР 1937 г. судовая сістэма рэспублікі складалася з Вярхоўнага, акруговых і народных судоў. Акрамя таго, у Канстытуцыі падкрэсліваецца, што правасуддзе ў рэспубліцы ажыццяўляецца "также специальными судами СССР, создаваемыми по постановлению Верховного Совета СССР" (арт. 80). 1938 увод абласных судоў.