
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
У 1922 г. праблема ўзаемаадносін усіх савецкіх рэспублік стала прадметам сістэматычнага абмеркавання партыйных і савецкіх з'ездаў. У жніўні 1922 г. ЦК РКП(б) стварыў спецыяльную камісію па падрыхтоўцы праекта дагавора аб іх далейшых узаемаадносінах у цэлым. У яе ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх рэспублік, у тым ліку і Беларусі.
14 снежня 1922 г. Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў пастанову аб неабходнасці аб'яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязяў. У ёй адзначалася, што фактычна такі саюз ужо склаўся і патрабуецца толькі заканадаўча аформіць яго, улічваючы пры гэтым неабходнасць прадастаўлення кожнай з рэспублік гарантый праяўлення ініцыятывы. Для падпісання дакументаў па стварэнні саюза з'езд выбраў дэлегацыю.
30 снежня I з'езд Саветаў СССР у асноўным зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік. Пазней быў разасланы на заключэнне рэспублік і праект першай агульнасаюзнай канстытуцыі. У студзені 1924 г. V Усебеларускі з'езд Саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 г. на II Усесаюзным з'ездзе Саветаў.
У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Беларуская ССР, як і іншыя савецкія рэспублікі, перадала частку сваіх паўнамоцтваў СССР. Пералік пытанняў, вырашэнне якіх уваходзіла ў кампетэнцыю Саюза ССР, быў даволі шырокім: прадстаўніцтва ў міжнародных адносінах, заключэнне дагавораў з іншьші дзяржавамі, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, кіраўніцтва і ўстанаўленне сістэмы ўнутранага гандлю, распрацоўка асноў агульнага плана ўсёй народнай гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія ўзніклі паміж рэспублікамі, і інш.
Такім чынам, згодна з Асноўным Законам, суверэнітэт саюзных рэспублік быў абмежаваны толькі ў выпадках, указаных Канстытуцыяй СССР.
Узбуйненне БССР.
Кіраўніцтвам рэспублікі ўзнімалася пытанне аб урэзанасці тэрыторыі Беларусі, якая складалася фактычна з шасці паветаў (плошча 52,3 тыс. км2, на-сельніцтва 1544 тыс. чалавек): Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага (з 1923 г. Чэрвеньскага), Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. 3 16 студзеня 1919 г. Віцебская, Магілёўская і заходнія паветы Смаленскай губерні, як ужо адзначалася, былі далучаны да РСФСР. Тэрыторыя ж Заходняй Беларусі на аснове Рыжскага мірнага дагавора адышла да Польшчы.
Летам 1921 г. ва ўрадзе РСФСР абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні адзінага эканамічнага раёна ў складзе Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай, Бранскай губерняў і БССР з цэнтрам у Смаленску. Урад БССР прапанаваў свой праект стварэння адзінага эканамічнага раёна шляхам пашырэння тэрыторыі рэспублікі за кошт уключэння ў яе склад земляў з пераважна беларускім насельніцтвам. Праект быў пададзены ў Савет працы і абароны і Дзяржплан РСФСР. Нягледзячы на тое што ён быў падтрыманы старшынёй прэзідыума Дзяржплана РСФСР Кржыжаноўскім, практычнае ажыццяўленне праекта пачалося пазней у сувязі з настойлівымі патрабаваннямі БССР.
У снежні 1923 г. Прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў склад спецыяльнай камісіі, якая разглядала матэрыялы па кожным павеце аб мэтазгодкасці іх уваходжання ў састаў Беларусі. 4 лютага 1924 г. Прэзідыум УЦВК РСФСР зацвердзіў рашэнне камісіі аб змене граніц, а 7 сакавіка 1924 г. Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову аб аб'яднанні ў складзе БССР усіх тэрыторый з болыпасцю беларускага насельніцтва.
У выніку першага ўзбуйнення БССР у яе склад былі вернуты: Віцебскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Аршанскі паветы Віцебскай губерні, у складзе РСФСР засталіся Себежскі, Невельскі, Веліжскі паветы; Клімавіцкі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чэрыкаўскі, Чавускі паветы Гомельскай губерні, у складзе РСФСР засталіся Гомельскі і Рэчыцкі паветы; 18 валасцей Горацкага і Мсціслаўскага паветаў Смаленскай губерні. VI Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся 13-16 сакавіка 1924 г. замацаваў пашырэнне рэспублікі.
Тэрыторыя Беларускай ССР павялічылася больш чым у 2 разы (110,5 тыс. км2), а колькасць насельніцтва ўзрасла да 4,2 млн чалавек. Віцебская губерня была ліквідавана. Другая сесія ЦВК БССР 6-га склікання (17 ліпеня 1924 г.) адмяніла ранейшае і ўвяла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне на акругі, раёны, сельсаветы. Было створана 10 акруг (Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінінская, Магілёўская, Мазырская, Мінская, Полацкая, Слуцкая), якія аб'ядноўвалі 100 раёнаў і 202 сельсаветы.
Са снежня 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, якія былі перайменаваны ў акругі. Гомельская губерня была ліквідавана. Тэрыторыя БССР складала цяпер 125,8 тыс. км2, а насельніцтва - 5 млн чалавек.
9 чэрвеня 1927 г. былі ліквідаваны Барысаўская, Калінінская, Рэчыцкая і Слуцкія акругі, а 26 ліпеня 1930 г. - апошнія восем акруг. На тэрыторыі БССР засталося толькі раённае дзяленне. 15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: Віцебская вобласць уключала ў сябе 20 раёнаў, Гомельская - 14, Магілёўская - 21, Мінская - 20, Палеская - 15 раёнаў.