Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.

2—3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Тут жа па прапанове Свярдлова было прынята рашэнне аб абяднанни БССР з Литоускай ССР.Акрамя таго, з'езд прьгаяў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 г. і зыходзячы з прынцыпу "класавай дэмакратыі" дэкларавала правы працоўнага і эксплуатуемага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання. Згодна з арт. 6 Канстытуцыі, вышэйшым органам улады ў БССР аб'яўляўся Усебеларускі з'езд Саветаў, а ў перыяд паміж імі — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК), які выбіраўся з'ездам. ЦВК Беларусі з'яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам БССР (арт. 23). Функцыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, які фарміраваўся ЦВК (арт. 27, 29). У адрозненне ад Канстытуцыі РСФСР Канстытуцыя БССР не прадугледжвала стварэння СНК. Такая структура была ўзята ад Заходняй вобласці. Гэта гаворыць пра тое, што Беларусь паранейшаму жадалі разглядаць як адміністрацыйную адзінку РСФСР.

44 Канстытуцыя бсср 1919

2-3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Тут жа па прапанове Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР.

Акрамя таго, з'езд прыняў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 г. і зыходзячы з прынцыпу "класавай дэмакратыі" дэкларавала правы працоўнага і эксплуатуемага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання.

Згодна з арт. 6 Канстытуцыі, вышэйшым органам улады ў БССР аб'яўляўся Усебеларускі з'езд Саветаў, а ў перыяд паміж імі - Цэнтральны Выка-наўчы Камітэт (ЦВК), які выбіраўся з'ездам. ЦВК Беларусі з'яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам БССР (арт. 23). Функцыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, які фарміраваўся ЦВК (арт. 27, 29). У адрозненне ад Канстытуцыі РСФСР Канстытуцыя БССР не прадугледжвала стварэння СНК. Такая структура была ўзята ад Заходняй вобласці. Гэта гаворыць пра тое, што Беларусь паранейшаму жадалі разглядаць як адміністрацыйную адзінку РСФСР.

Ядро Вялікага прэзідыума склалі былыя "абласнікі" пад кіраўніцтвам Мяснікова.

Некаторыя замежныя даследчыкі лічаць, што калі б не было БНР, то не існавала б і БССР. Такога погляду прытрымліваюцца і асобныя беларускія гісторыкі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага шрызнання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць.

45. Утварэнне літ-бел сср

у перыяд падрыхтоўкі з'езда, 16 студзеня 1919 г., ЦК РКП(б) прьшяў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. У рашэнні было запісана: "ЦК лічыць гэта рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульна-палітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юнктуры".

Рашэнне, прынятае ЦК РКП(б) і асабіста У.І.Леніным 16 студзеня 1919 г было выклікана імкненнем захаваць РСФСР як дзяржаву і як правобраз будучай сусветнай Рэспублікі Саветаў. Адсюль і ленінскія пасылкі аб інтэрнацыянальным абавязку працоўных Беларусі змякчыць удар імперыялізму па РСФСР і яго ідэя стварэння Літоўска-Беларускай ССР, прызванай, як меркавалася, стаць дзяржавай-буферам паміж буржуазнай Польшчай і Савецкай Расіяй, прадухіліць адкрытую вайну паміж імі.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці БССР". Тут жа па прапанове Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР.

Аб'яднанне 27 лютага 1919 г. Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР і яе лёс яшчэ раз зацвердзілі думку, што там, дзе робіцца вялікая палітыка, малыя народы не заўсёды прымаюцца пад увагу. Старшынёй ЦВК новай дзяржаўнай структуры са сталіцай ў Вільні стаў Цыхоўскі, а СНК узначаліў В.С.Міцкявічус-Капсукас. Літоўска-Беларуская ССР аб'яднала Мінскую, Гродзенскую, Віленскую,

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]