Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

41. Утварэнне бсср.

Існавала шмат поглядау на перспектывы дзяржаунага будауніцтва у Беларусі. У кірауніцтве Пауночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха лічылі, што Беларусь павінна уваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай гаспадарчай адзінкі. Кіраунікі Цэнтральнага бюро беларускіх секцый пры РКП(б) і Белнацкама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Беларусь увайшла у склад РСФСР на правах аутаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поуны суверэнітэт Беларусі, цяпер апынуліся у эміграцыі і сышлі з палітычнай сцэны. 27 снежня 1918 г. у Наркамаце РСФСР пад старшынатвам Сталіна адбылася нарада па пытаннях, звязаных з утварэннем БССР. На гэтай нарадзе былі вырашаны пытанні аб урадзе Савецкай Беларусі, прыкладных межах рэспублікі, яе кіруючым партыйным цэнтры.

30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ Пауночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікау 6 Пауночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б), якая і прыняла рэзалюцыю “Аб абвяшчэнні БССР”. У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілеуская і Смаленская губерні. ЦК КП(б)Б сумесна з кірауніцтвам беларускіх камуністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага урада Беларусі на чале з Жылуновічам.

! студзеня 1919 г. у Смаленску быу абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага урада, які абвясціу утварэнне БССР і асноуныя палажэнні дзяржаунага статуса рэспублікі. Уся улада перадавалася Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатау; зямля, воды, нетры, фабрыкі абвяшчаліся уласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні, якмя былі раней, лічыліся несапрауднымі.

5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стау Мінск, куды пераехау і Часовы урад.

На Усебеларускім з’ездзе Саветау меркавалася прыняць Канстытуцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.

42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.

Перш за ўсё адзначым, што ў кіруючых колах Савецкай Расіі, Аблвыканкамзаха і беларускіх камуністычных секцыях погляды на перспектывы дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі былі рознымі. У кіраўніцтве Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай гаспадарчай адзінкі. Кіраўнікі Цэнтральнага бюро (ЦБ) беларускіх секцый пры РКП(б) і Белнацкама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Беларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апьшуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з палітычнай сцэны.

У святле сучаснага роскіду палітычных поглядаў можа здацца незвычайным, што менавіта дзякуючы Леніну Беларусь абвяшчалася незалежнай рэспублікай. Між тым яго пазіцыя з'яўлялася вызначальнай пры прыняцці 24 снежня 1918 г. Пленумам ЦК РКП(б) рашэння аб абвяшчэнні БССР. Пленум даручыў Паўночна-Заходняму абкаму разгарнуць падрыхтоўчую работу па нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве на Беларусі.

30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б), якая і прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Паўночна-Заходняя арганізацыя РКП(б) была перайменавана ў КП(б)Б і заставалася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, складанай часткан РКП(б). Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе з'ездам КП(б)Б.

ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх камуністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Жылуновічам.

У студзени 1919 г. у Смаленску быў абыародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся ўлада перадавалася Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі абвяшчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні "як рады і яе слуг, так

таксама і нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несапраўднымі".

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]