Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка

члены прэзідыума Усебеларускага з'езда не падпарадкаваліся рашэнню СНК Заходняй вобласці. 18 снежня 1917 г. яны правялі падпольнае пасяджэнне ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі, на якім выбралі выканкам рады з'езда на чале з лідэрам народніцкага крыла БСГ Ф.Грыбам. Выканкам рады з'езда паставіў задачу падрыхтоўкі ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці 21 лютага ў яго ўвайшлі германскія войскі. У гэты ж дзень выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з'езда) аб'явіў сябе часовай уладай на Беларусі. Да адкрыцця сойма выканаўчыя функцыі ўскладаліся на створаны выканкамам Народны сакратарыят (урад), старшынёй якога стаў лідэр правага крыла БСГ Я.Я.Варонка. У склад урада ўвайшло 15 народных сакратароў, што прадстаўлялі БСГ, эсэраў і сацыял-сіяністаў. У першай устаўной грамаце падкрэслівалася, што "беларускі народ павінен здзейсніць сваё права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці - на нацыянальна-персанальную аўтаномію. 9 сакавіка 1918 г. выканкам Усебеларускага з'езда прыняў другую ўстаўную грамату, у якой аб'явіў Беларусь народнай рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ І.М.Серада. Рада аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда, дэлегаты якога выбіраліся на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права. Выбіраць і быць выбранымі маглі ўсе грамадзяне незалежна ад роду заняткаў, нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання.Выканаўчым органам аб'яўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны перад ёй. Другой устаўной граматай дэклараваліся дэмак-ратычныя правы і свабоды (слова, друку, сходаў і г.д.), адмянялася прыватная ўласнасць на зямлю з перадачай яе без выкупу тым, хто яе апрацоўваў. У межах БНР усім народам давалася права на нацыянальна-персанальную аўтаномію, кожны народ атрымліваў права карыстацца сваёй мовай.У сувязі з гэтым 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады, дзе прысутнічала і дэлегацыя Віленскай беларускай рады, пасля доўгіх спрэчак паміж абаронцамі суверэнітэту і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі большасцю галасоў была прынята трэцяя устаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасцы Беларускай Народнай Рэспублікі і якая па задуме яе складальнікаў як бы завяршала працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіравала стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі германа-аўстрыйскага боку і Савецкай Расіі.

40 Устаўныя граматы бнр

У першай устаўной грамаце падкрэслівалася, што "беларускі народ павінен здзейсніць сваё права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці - на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Правы нацыі павінны знайсці сваё здзяйсненне шляхам склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму". 9 сакавіка 1918 г. выканкам Усебеларускага з'езда прыняў другую ўстаўную грамату, у якой аб'явіў Беларусь "у рубяжох рассялення і лічбавай перавагі беларускага народу" народнай рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ І.М.Серада. Рада аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда, дэлегаты якога выбіраліся на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права. Выбіраць і быць выбранымі маглі ўсе грамадзяне незалежна ад роду заняткаў, нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання. Выканаўчым органам аб'яўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны перад ёй. Другой устаўной граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды (слова, друку, сходаў і г.д.) адмянялася прыватная ўласнасць на зямлю з перадачай яе без выкупу тым, хто яе апрацоўваў. У межах БНР усім народам давалася права на нацыянальна-персанальную аўтаномію, кожны народ атрымліваў права карыстацца сваёй мовай. Першая і другая устаўныя граматы павінны былі стаць першымі заканадаўчымі актамі, якія фіксавалі асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ўладкавання Беларусі, вызначалі яе тэрыторыю, правы і свабоды грамадзян, а таксама формы ўласнасці, хоць дакладнай сацыяльна-палітычнай арыентацыі не выражалі. Не вызначалі яны і пазіцыі Рады ў адносінах да акупантаў.

У сувязі з гэтым 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады, дзе прысутнічала і дэлегацыя Віленскай беларускай рады, пасля доўгіх спрэчак паміж абаронцамі суверэнітэту і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі болыпасцю галасоў была прынята трэцяя устаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасцы Беларускай Народнай Рэспублікі і якая па задуме яе складальнікаў як бы завяршала працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіравала стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі германа-аўстрыйскага боку і Савецкай Расіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]