
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
Асабліва цяжкім было становішча ў беларускай вёсцы. Сяляне пакутвалі ад беззямелля і непамерна вялікіх падаткаў. Сялянская рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, не прынесла сялянам ні зямлі, ни свабод. Не мелі рэальнай карысці для сялян земская, судовая і іншыя рэформы 60-70-х гг. XIX ст. Крызіс у сельскай гаспадарцы падрываў усю эканоміку края. Але царскі ўрад не жадаў надзяляць сялян зямлёй за кошт памешчыкаў, а хацеў ліквідаваць сялянскае малазямелле перасяленнем часткі іх у Сібір і на Далёкі Усход або вмусіць найбольш бедных ісці шукаць працы ў гарады, прадаўшы сваю зямлю болып заможным сялянам. Гэтымі мерамі разлічвалі вырашыць адразу дзве задачы: па-першае, аслабіць рэвалюцыйную барацьбу сялян, адарваўшы іх ад родных месц, і паставіць іх у такія ўмовы, каб яны страцілі сваю нацыянальную прыналежнасць і самасвядомасць; па-другое рассяліўшы на хутары, падняць прадукцыйнасць працы заможных сялян, а беднякі, падаўшыся ў горад, павінны былі забяспечыць прамысловасць рабочай сілай.
Важнейшай падзеяй у пачатку XX ст. была рэвалюцыя 1905-1907 гг., якая ўскалыхнула ўсю Расійскую імперыю. На Беларусі рэвалюцыйная барацьба супраць царскага самаўладства і нацыянальнага прыгнёту значна абвастрылася яшчэ ў 1902-1904 гг. У беларускіх гарадах і мястэчках узніклі рабочыя гурткі, сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. У 1902 г. на базе культурна-асветніцкіх гурткоў моладзі Вільні, Гародні, Мінску была ўтворана Беларуская Рэвалюцыйная Грамада. У снежні 1903 г. адбыўся ў Вільні Першы з'езд, на якім гэта партыя атрымала назву Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ). Яе стваральнікамі былі браты Іван і Антон Луцкевічы.
37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
Усебеларускі з'езд праходзіў 5-17 снежня 1917 г.
у Мінску. 3 1872 дэлегатаў 1167 мелі права рашаючага голасу, 705 - дарадчага.
Група дэлегатаў, якая стаяла на савецкай платформе, налічвала 118 чалавек (левыя эсэры, бальшавікі, члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (БСДРП), якая ўзнікла ў верасні 1917 г. з левага крыла БСД). Дэлегаты былі абраны губернскімі, павятовымі і валаснымі земствамі, губернскімі і павятовымі зямельнымі камітэтамі, Са-ветамі рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, нацыянальнымі арганізацыямі, у тым ліку бежанскімі і вайсковымі.
Па сацыяльным складзе дэлегаты прадстаўлялі галоўным чынам сялян, рабочых, сярэднія і ніжэйшыя слаі інтэлігенцыі; па нацыянальным - галоўным чынам беларусаў.
Па сваім прадстаўніцтве і складзе з'езд быў паўнамоцным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёвай улады. Тая частка дэлегатаў, якая прадстаўляла беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух, выступала за самавызначэнне Беларусі па прыкладзе еўрапейскіх буржуазна-дэмакратычных дзяржаў. На гэтых пазіцыях стаялі многія прыхільнікі Рады. Дру-гая частка, што далучылася да бальшавікоў, адстойвала беларускую нацыянальную дзяржаўнасць у форме аўтаноміі ў рамках РСФСР. За такі шлях самавызначэння выступалі прадстаўнікі Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе (пераважна эсэры). У выніку з'езд выказаўся за стварэнне беларускай рэспублікі ў складзе Расійскай Федэрацыі, прычым становішча і правы гэтай рэспублікі вызначаліся асобым юрыдычным статусам.
Сваёй заявай аб стварэнні органа краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў з'езд фактычна адмаўляў у прызнанні ўжо існаваўшых органаў улады, што былі выбраны з'ездамі Саветаў на Беларусі і Заходнім фронце ў лістападзе - снежні 1917 г. і падпарадкоўваліся Аблвыканкамзаху. 3 прававога пункту гледжання рэзалюцыя з'езда аб стварэнні органа краёвай улады (у ходзе работы з'езда была выбрана яго Рада) з'яўляецца сведчаннем таго, што дадзены форум беларускага народа ставіў па за законам Аблвыканкамзах. Гэта паслужыла падставай для правядзення Саўнаркамам Заходняй вобласці рэзкай палітычнай акцыі супраць з'езда, якая атрымала розныя ацэнкі: СНК Заходняй вобласці называў яе "роспуск", Савет Усебеларускага з'езда Саветаў -"разгон", прэсса - "закрыццё.