Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.

19лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты — Палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.

Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены ў мясцовых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У дапаўненне да старога дзяржаўнага паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады і пасады: у губернях — губернскія па сялянскіх справах установы («прмсутствмя»); у паветах — міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. — павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1889 г. — земскія ўчастковыя начальнікі і іх павятовыя з'езды; у валасцях — валасныя сходы, валасны старшыня, ва-ласное праўленне, валасны сялянскі суд; у вёсках — сельс-кі сход, сельскі старастат.

Губернскія па сялянскіх справах установы разглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кантралявалі пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб зямельных надзелах, а таксама вырашалі іншыя пытанні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.

У кожным павеце назначаліся тры — пяць участковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся правядзеннем рэформы ў жыццё. Пасрэднікамі маглі быць дваране, якія мелі не менш 500 дзесяцін зямлі або 150 дзесяцін зямлі і дыплом аб заканчэнні навучальнай установы з правам на чын XII класа. Яны прызначаліся губернатарамі і зацвярджаліся Сенатам. Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пасрэднікі, — складанне і зацвярджэнне ўстаўных грамат аб умовах землеўпарадкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скаргаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы.

У састаў павятовага з 'езда міравых пасрэднікаў уваходзілі міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (старшыня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. Павятовы з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў.

Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г. Затым іх функцыі былі перададзены новаўтвораным павятовым установам па сялянскіх справах.

У 1889 г. павятовыя «прысутствіія» былі скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры — чатыры воласці і наглядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскардзіць у павятовы з'езд земскіх начальнікаў, а пастановы з'езда — у губернскае «присутствие».

Акты ад 19 лютага прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў на валасных сходах — валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.

Валасное праўленне складалася са старшыні, усіх сельскіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае месца займаў валасны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў болынасць валасных спраў.

Гэтыя органы павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адносіліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных адносін, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай службы .

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]