Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі

Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён, эканамічнае становішча якога вызначала сельская гаспадарка. Асноўную масу насельніцтва (72,3 %) складалі ся-ляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных.

На ўзмацненне эксплуатацыі беларускае сялянства адказвала супраціўленнем. Толькі ў перыяд 1858—1860 гг. на Беларусі адбылося больш за 40 сялянскіх выступленняў. Урад Аляксандра II, разумеючы, што ў грамадстве склалася выбуховая сітуацыя і прадухіліць яе можна толькі скасаваннем прыгоннага права, пачаў падрыхтоўку сялянскай рэформы ў заходніх губернях. На думку царскага ўрада, памешчыкі гэтага рэгіёну былі найбольш падрыхтаваны да скасавання прыгону ў сувязі з тым, што многія з іх у ся-рэдзіне XIX ст. ужо былі ўцягнуты ў рыначныя таварна-грашовыя адносіны.

Было распрацавана спецыяльнае мясцовае Палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, асталяваных на памешчыцкіх землях, у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткі Віцебскай. У Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні землеўпарадкаванне сялян праводзілася па мясцоваму Палажэнню для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў.

19лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты — Палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.

Паводле актаў ад 19 лютага ўся зямля маёнткаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з'яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку.

Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часовааба-вязанымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзела і павіннасці за яго.

Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шляхам завышэння цаны за зямлю. Неабходных для выкупу грошаў у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплачваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Яно было задушана, аднак царскі ўрад быў вымушаны пайсці на ўступкі. 1 сакавіка 1863 г. выйшаўуказ аб адмене часовааба-вязаных адносін у Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветах Віленскай губерні, а праз тры месяцы ён 1 быў распаўсюджаны на Магілёўскую і беларускія паветы I Віцебскай губерні. 3 1 мая 1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць і выкупныя плацяжы ў павятовыя казначэйствы.

Такім чынам, у 1863 г. феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны шляхам спынення часоваабавязанага становішча сялян, што стварыла ўмовы для больш хуткага развіцця капіталістычных адносін.

Аднак наяўнасць перажыткаў, перш за ўсё буйнога памешчыцкага землеўладання, вызначыла для Беларусі павольны, паступовы шлях буржуазна-аграрнай рэвалюцыі, дзякуючы чаму буйная памешчыцкая гаспадарка, якая перарастала ў буржуазную, надоўга захавала свае прыгонніцкія рысы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]