Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.

Судовая сістэма Беларусі захавала шэраг адметнасцей ад расійскай судовай сістэмы.

Так, вышэйшым судом у заходніх губернях быў Галоўны суд, падзелены на два дэпартаменты — крымінальных і цывільных спраў. Узначальвалі дэпартаменты старшыні, а членамі былі два саветнікі. Акрамя таго, у кожным дэпартаменце існавалі засядацелі, колькасць якіх не была аднолькавай у розных губернях Беларусі. Членамі і засядацелямі суда маглі быць толькі дваране, якія выбіраліся на павятовых дваранскіх сходах тэрмінам на тры і адзін год адпаведна. Галоўны суд, выконваў свае функцыі ў якасці апеляцыйнага суда па скаргах на пастановы гродскага, земскага і падкаморскага судоў. Ён таксама разглядаў некаторыя справы па першай інстанцыі. Апеляцыі на рашэнні Галоўнага суда падаваліся ў Сенат.

У губернях Беларусі існаваў і так званы маршалкаўскі камісарскі суд. Ён ствараўся па рашэнні Галоўнага суда для разгляду скаргаў на прыгаворы падкаморскага суда па зямельных спрэчках.

Асноўным тыпова саслоўным дваранскім судом першай інстанцыі быў земскі павятовы суд. У яго ўваходзілі суддзя, два падсудкі і пісар, якія выбіраліся дваранамі на тры гады. Працаваў земскі суд тры разы ў год па два — тры тыдні. Земскі павятовы суд разглядаў і некаторыя грамадзянскія справы. Апеляцыі на рашэнні земскага дваранскага суда падаваліся ў Галоўны суд на працягу шасці тыдняў.

Усе справы аб зямельных спрэчках знаходзіліся ў кампетэнцыі падкаморскага суда. Акрамя названых судовых устаноў у першай трэці XIX ст. у заходніх губернях (Віленскай і Гродзенскай працавалі гродскія суды. Іх членамі былі гродскі суддзя, падсудак і пісар. Гродскі суд разглядаў у асноўным крымінальныя справы (аб рабаваннях, згвалтаваннях, забойствах і інш.) Судовая дзейнасць гарадскога магістрата была даволі абмежаванай. Ён разглядаў нязначныя грамадзянскія і крымінальныя (аб пабоях, знявазе, самаўпраўстве і інш.) справы. У 1831 г. замест галоўных судоў у бернях былі створаны палаты крымінальнага і цывільнага судоў, земскія і гродскія пераўтвораны ў павятовыя, усё судаводства пераведзена на рускую мову.

У канцы XVIII — першай трэці XIX ст. на тэрыторыі заходніх губерняў галоўнай крыніцай права заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага.

Суды, якія дзейнічалі на Беларусі ў гэты перыяд, выкарыстоўвалі нормы як Статута, так і агульнаімперскага права.

32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.

Генерал-губернатар, як намеснік цара, узначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму губерняў. Яго прававое становішча акрэслівалася вельмі недакладна, бо закон «Учрежденые для управленця губерный» 1775 г. толькі прадпісваў, што ён павінен «строгое И точное взысканце чініть со всех ему подчгіненных мест» Гэта давала ім магчымасць дзейнічаць па сваім разуменні і быць адказнымі толькі перад царом. Пры генерал-губернатары мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццё праз губернскія і павятовыя (уездныя) установы.

Галоўнай службовай асобай у губерні быў губернатар. Ён назначаўся вярхоўнай уладаю з ліку давераных асоб цара. Губернатары падпарадкоўваліся генерал-губернатарам і міністру ўнутраных спраў. У кожнай губерні мелася губернскае праўленне як дарадчы і выканаўчы орган. Яно складалася з «общего присутствия» і канцылярыі. У «общее присутствие» ўваходзілі генерал-губернатар, губернатар, віцэ-губернатар, саветнікі і асэсары. Старшынстваваў на пасяджэннях - генерал-губернатар, а калі яго не было, то губернатар або віцэ-губернатар.

Пасяджэнні «обгцего пріісутствня» праходзілі фармальна, бо ўсе найважнейшыя справы вырашаліся асабіста генерал-губернагарам або губернатарам праз губернскую канцылярыю, якая падзялялася на чатыры аддзяленні. Першае аддзяленне канцылярыі распаўсюджвала законы, наглядала за выкананнем распараджэнняў генерал-губернатара, губернатара, губернскага праўлення. Праз другое аддзяленне губернатар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе -здзяйсняўся нагляд за судамі, чацвёртае - ажыццяўляла сувязь з фінансава-гаспадарчымі органамі.

Гаспадарчай і фінансавай дзейнасцю ў губерні кіравала казённая палата, якую ўзначальваў віцэ-губернатар, а з 1845 г. старшыня казённай палаты. Галоўнай задачай казённай палаты быў расклад і збор падаткаў, кіраванне і нагляд за казённай маёмасцю, кантраляванне выдаткаў казённых грошаў.

У губернях меліся іншыя органы кіравання: рэкруцкія ўправы («присутствия»), пераўтвораныя ў 1831 г. у рэкруцкія камітэты, кіравалі рэкруцкім наборам у губерні, «Приказ общественного призрения» наглядаў і кіраваў сацыяльным забеспячэннем, бальніцамі, школамі. Былі таксама межавая кантора, губернскі пракурор і іншыя ўрадоўцы. У 1837-1838 гт. у губернях былі ўтвораны палаты дзяржаўнай маёмасці, якія павінны былі займацца дзяржаўнымі сялянамі.

Губернскае дзяржаўнае кіраванне праводзілася ў спалучэнні з дзейнасцю дваранскіх саслоўных устаноў дваранскіх сходаў, губернскага прадвадзіцеля дваранства, якія на Беларусі працяглы час называліся па-старому -маршалкамі. Яны, як правіла, уваходзілі ў склад розных «присутствнй», камісій і камітэтаў.

Галоўны орган павятовай улады - ніжні земскі суд, які адначасова выконваў адміністрацыйна-паліцэйскія і судовыя функцьгі. Узначальваў яго земскі спраўнік. У адрозненне ад паветаў цэнтральнай Расіі ў беларускіх паветах ён не абіраўся, а прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў. У склад ніжняга земскага суда ўваходзілі два-тры засядацелі, якія прызначаліся ад дваран. Ніжні земскі суд павінен быў сачыць за падтрыманнем парадку ў павеце, забяспечваць своечасовую выплату жыхарамі падагкаў і выкананне розных павіннасцей.

3 1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кожны стан назначаўся губернагар з дваран, часцей за ўсё з адстаўных афіцэраў, станавы прыстаў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму спраўніку.

Кіраўніцтва ў гарадах ажыццяўлялася органамі паліцыі, якія дзейнічалі на падставе закона «Устав благочнння» 1782 г. Згодна з гэтым законам у кожным горадзе дзейнічала «Управа благочнння», у якой засядалі гараднічы, прыстаў крымінальных спраў, прыстаў цывільных спраў і два ратманы. Гараднічы назначаўся сенатам па прадстаўленню генерал-губернатара або губернатара. Саслоўныя выбарчыя органы - гарадскія магістраты - былі пад кантролем і ўладаю губернатараў і іншых чыноўнікаў, а таму былі пазбаўлены самастойнасці ў вырашэнні гарадскіх спраў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]