
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным - праводзілі выбары і заключалі пагадненне "Пакта канвента"; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.
Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек. захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары - дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры групы і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.
Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дзпутатаў ад мяшчан найболын важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай. У XVI - XVII стст. яна даходзіла да 200 асоб, а ў сярэдзіне XVIII ст. - да 236.
Вальнага сойма меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, напрыклад выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, станаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вязення вайны. Для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё "уеіо" ("не дазваляю"), як гэта пастанова адхілялася.
Мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады.
Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прьшаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам.
27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
Важнай крыніцай права ў XVIII ст. становіцца звод законаў пад назвай "Валюміна легум" ("Кніга законаў"), у якім былі сабраны соймавыя пастановы, прывілеі і іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія дзейнічалі на тэрыторыі Полыпчы, Вялікага княства Літоўскага і Правабярэжнай Украіны да 1793 - 1795 гг. Упершыню 8 тамоў "Валюміна легум", у якіх сабраны акты за 1347 - 1779 гг., былі выда-дзены ў Варшаве ў 1732 - 1782 гг.
Такім чынам, у гэтым выданні былі змешчаны нарматыўна-прававыя акты, якія дзейнічалі, і тыя, што фактычна страцілі юрыдычную сілу.
Дарэчы, "Валюміна легум" - неафіцыйнае выданне і не з'яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамі з арыгінальных крыніц у гэты зборнік уключаны і дакументы, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага асаблівую каштоўнасць маюць акты "Валюміна легум" аб дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, сацыяльна-эканамічным становішчы насельніцтва.
Значэнне крыніцы права мелі таксама акты, якія былі змешчаны ў якасці дадатка да Статута 1588 г. і выдадзены на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг. У тэксце трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1786 г. былі змешчаны закон аб утварэнні Галоўнага трыбунала і каментарыі да яго, алфавітна-прадметны ўказальнік і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.
Найболып значныя змяненні права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асабліва да перыяду дзейнасці Чатырохгадовага сойма, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай па наказе Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанай у склад Расіі тэрыторыі былі створаны Пскоўская і Магілёўская губерні. Устанаўлівалася, што "суд і расправа" ў гэтых землях, якія тычацца асабістых спраў, павінны разглядацца на падставе мясцовых "законаў і звычаяў і іх моваю", гэта значыць - па Статуце 1588 г. "Справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян" , падлягалі разгляду ва ўстановах.
Такім чынам, крыніцамі права ў Пскоўскай і Магілёўскай губернях па найболып важных крымінальных справах, асабліва па справах аб дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., "Артыкул воінскі" і іншыя акты расійскай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., а па якіх - рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай Імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся шляхтай, якая мела не менш 10 сялян мужчьшскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш чым 20 сялян. Змяняўся час пасяджэнняў земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры восеньска-зімовыя месяцы. Указам Сената ад 28 жніўня 1772 г. забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі, бо "белорусское шляхетство нздавна не имело сего в обыкновеннн".