Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

23. Працэсуальнае права вкл.

Па Статуце 1588 г. працэсуальнае права было адзінкай і для крымінальных і для цывільных спраў. Панаваў іскавы характар працэсу, згодна з якім ісцец сам павінен быў збіраць доказы, прад'яўляць іх судў і падтрымліваць абвінавачванне. У любой стадыі працэсу ісцец мог адмовідца ад іску ці абвінавачвання, заключыць міравое пагадненне або памілаваць злачынцу. Калі абвінавачванне не знаходзіла пацвярджэння, ісцец мог быць прыцягнуты да адказнасці.

Згодна са Статутам 1588 г. суб'екты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць. Поўнай працэсуальнай праваздольнасцю карысталіся найболып багатыя феадалы, чэлядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне былі наогул яе пазбаўлены. За іх у судах павінны былі выступаць паны або, па даручэнні апошніх, адвакаты ці іншыя прадстаўнікі феадалаў.

Судовы працэс пачынаўся з падачы скаргі, пасля чаго складалася позва, якая адначасова была выклікам у суд і іскавай заявай з пераказам сутнасці справы. Такім чынам, у працэсе ўдзельнічалі два бакі: той, хто ўзбуджаў справу, адносіўся да боку павадовага, той, хто адказваў ці абвінавачваўся, - да боку адпорнага. Асноўным працэсуальным абавязкам бакоў было добрасумленнае вядзенне працэсу, даволі шырокія працэсуальныя правы давалі ім магчымасць актыўна ўздзейнічаць на ўвесь ход працэсу.

Агульная тэрытарыяльная падсуднасць спраў у адносінах да вольных людзей вызначалася паводле звычаёвага права: у месцы жыхарства адказчыка па грамадзянскіх справах і ў месцы, дзе адбылося злачынства, - па крымінальных. Стораны мелі права заключаць пагадненне аб змене падсуднасці.

Да 1564 г. буйныя феадалы карысталіся правам выключнай падсуднасці. Іх справы разглядаў вялікакняжацкі суд, што ўскладняла парадак прад'яўлення ім іскаў дробнымі і сярэднімі феадаламі.

У працэсуальным заканадаўстве першараднае значэнне надавалася вызначэнню сродкаў, з дапамогай якіх суд мог рабіць вывад аб правах і абавязках бакоў і прымаць пэўнае рашэнне. Тэорыя фармальных доказаў, што панавала ў феадальным працэсуальным праве, грунтавалася на ўстаноўленай у законе сіле доказаў, якія дзяліліся на дасканалыя і недасканалыя. Колькасць і якасць доказаў вызначалася для кожнай катэгорыі спраў асобна.

Асноўнымі відамі доказаў лічыліся тлумачэнні бакоў, іх прызнанне; паказанні сведак; прысяга; пісьмовыя і рэчавыя доказы; вывады і тлумачэнні экспертаў. Прызнанне адказчыкам іску, зробленае ў судзе, разглядалася як поўны доказ і было дастатковай пад-ставай для прыняцця судовага рашэння. Адказчык, або падсудны, прызнаўшы іск або абвінавачванне, пазбаўляўся права абскарджваць пастанову суда, у аснову якой было пакладзена прызнанне.

У адпаведнасці з заканадаўствам ВКЛ па найбольш цяжкіх злачынствах вышук, следства і суд былі абавязковымі, незалежна ад таго, ці рабілася пацярпеўшым адпаведная заява. Папярэдняе следства па найбольш цяжкіх і небяспечных злачынствах ажыццяўлялася службовымі асобамі дзяржаўнага апарату: звычайна старастамі, іх намеснікамі ці замкавымі суддзямі, якія выязджалі на месца, дапытвалі сведкаў, падазроных, запісвалі іх паказанні і перадавалі ў суд, які разглядаў справу. Для выключэння магчымасці злоўжы-ванняў службовых асоб і магчымай адмовы падазронага ці сведак у судзе ад сваіх паказанняў на папя-рэднім допыце прысутнічалі панятыя.

Адкладваць вынясенне рашэння суд мог не больш як на тры дні. Ісцец і адказчык па болыпасці спраў мелі права падаць апеляцыю ў вышэйшы суд, але аб гэтым яны павінны былі заявіць у судзе адразу пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не паступала, то пастанова суда набьшала законную сілу і падлягала выкананню.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]