
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы ("гродскі") суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку ("гродзе"). Замкавы суд з'яўляўся агульнасаслоўным: у ім разглядаліся справы па абвінавачванні шляхты і простых людзей.
Паўнамоцтвы замкавага суда былі даволі шырокія і ахоплівалі асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым і ніжэйшым. У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста, а таксама прадстаўнікі мясцовых феадалаў. Ніжэйшы замкавы суд складаўся з памешчыкаў, ваяводы або старасты, а таксама суддзі і пісара. Па Статуту 1566 г. на гэтыя пасады ў судзе маглі быць прызначаны толькі ўраджэнцы ВКЛ- дабрачынныя шляхціцы, якія валодалі нерухомай маёмасцю ў дадзеным павеце. Статут 1588 г. патрабаваў таксама, каб шляхціцы, выбраныя ў састаў суда, ведалі беларускую грамату і законы.
Калі вышэйшы гродскі суд атрымліваў скаргу на пастанову ніжэйшага суда, то ён павінен быў разгледзець яе не пазней чым праз чатыры тыдні. Апеляцыі на рашэнні вышэйшага гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд.
У кампетэнцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі. Так, у час работы сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджзння, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесію. Ён таксама выконваў і фіксаваў у кнігах некаторыя натарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні, акты дерэння, куплі-продажу, залогу і інш.
У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з'езде з павятовай шляхты. На кожную пасаду з'езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў-хрысціян, якія валодалі беларускай грамаітай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасад. З гэтага спіса вялікі князь выбіраў і зацвярджаў аднаго кандыдата на месца. Суддзі прызначаліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызваліць іх ад абавязкаў. Ім таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай.
Сесіі земскага суда збіраліся тры разы на год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная доўжылася тры - чатыры тыдні.
Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзілі ў кампетэнцыю гаспадарскага суда.
Па Статуце 1566 г. справы ў падкаморскім судзе вырашаў суддзя-падкаморый з удзелам зацікаўленых бакоў. 3 1588 г. на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чатырох кандыдатаў, аднаго з якіх зацвярджаў вялікі князь літоўскі.
Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморый выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх памочнікаў, устанаўліваў межавыя знакі. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадк-ладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал Вялікага княства Літоўскага.
Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом, які разглядаў справы феадалаў.
Копны суд дзейнічаў на падставе нормаў звычаёвага права. Ен разглядаў галоўным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.
Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, падпалаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны чалавек "падымаў гвалт", і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд.