Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.

Першай спробай сістэматызацыі нормаў права ў агульнадзяржаўным маштабе з'явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г. пасля абмеркавання тэкста з князямі, панамі-радай і "с всем посполитством". Судзебнік быў невялікім па аб'ёме і аб'ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага І працэсуальнага права. Рукапісны тэкст Судзебніка, які, як і большасць заканадаўчых актаў Вялікага княства Літоўскага таго часу, быў напісаны на старабеларускай мове, не быў падзелены на артыкулы. Толькі пры дублікацыі ў ім было вылучана 25 артыкулаў. Гэта дзяленне захоўваецца і ў сучаснай гісторыка-прававой літаратуры. Ён быў зацверджаны вялікім князем на агульнадзяржаўным сойме 29 лютага 1468 г.

Акрамя абагульнення бягучага заканадаўства, мясцовага звычаёвага права і судовай практыкі па названых галінах права Судзебнік увёў шэраг новых прынцыпаў і падыходаў дзяржавы да пакарання злачынцаў. Так, напрыклад, у ім устанаўліваліся адзіныя для ўсёй дзяржавы віды пакаранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, абмяжоўваліся адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа і бацькі. Тым самым у Судзебніку атрымала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання. Новым было і вызначэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння. Быў устаноўлены новы прынцып вызвалення ад крымінальнай адказнасці дзяцей да сямігадовага ўзросту. У прыватнасці, уводзілася прававая норма, якая забараняла перадаваць пацярпеўшаму дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў.

У Судзебніку ўпершыню змешчаны артыкул, які прадугледжваў аналогію закону.

Выявіўся ў Судзебніку і новы погляд на мэты пакарання. Так, у ім упершыню атрымала заканадаўчае замацаванне "запалохванне" як адна з асноўных мэт пакарання ў феадальным праве, хаця не выключаліся і маёмасныя кампенсацыі; забаранялася вызваляць злачынцу ад кары. Паводле звычаёвага права, злачынца, які быў асуджаны да смяротнай кары, мог адкупіцца або быць перададзены ў няволю пацярпеўшаму ці яго блізкім.

Судзебнік прадугледжваў пакаранне смерцю асоб, якія садзейнічалі ўцёкам чэлядзі нявольнай і феадальна-залежных сялян ад сваіх паноў, а таксама пакаранне феадалаў за захоп чужых земляў, міжусобіцы і зямельныя спрэчкі. Судзебнік абавязваў усіх жыхароў трымаць у належным стане дарогі і масты.

20. Статуты вкл.

Падрыхтоўка першага Статута ВКЛ вялася ў першай чвэрці XVI ст. Яго праект быў гатовы ўжо ў 1522 г., але не быў зацверджаны. Толькі ў верасні 1529 г. Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У працэсе падрыхтоўкі тэксту Статута ўпершыню былі выпрацаваны сістэма і структура размяшчэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу; уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны, нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.

Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыкулаў павялічылася даі 283. У I - III раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцыповыя палажэнні шшых галін нрава, у IV і V - шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI - працэсу-альнага, VII - крымінальнага, VIII - зямельнага, IX - ляснога і паляўнічага, X - цывільнага і ў XI- XIII - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.

У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саіслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадаік утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіліа, паводле якога ўсе асобы, "як убогія, так і багатыя", павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормаімі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, не адбірац;ь у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў.

Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самаврльства феадалаў, наданіне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуддзя. Абвяшчаліся прьшцыпы яго публічнасці, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванага на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце прадугледжвалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей.

У артыкуле 7 раздзе-ла I абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакаранне трэба назначаць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом. У артыкуле 7 раздзела XI зроблена спроба абмежаваць халопства. Так, вольнага чалавека за злачынства не павінны былі аддаваць у вечную няволю.

У Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў; шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву; падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.

Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і шляхты.

Асноўньші крыніцамі Статута 1566 г. былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. і некаторыя нормы звычаёвага права, а таксама рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага царкоўнага права.

Па сваёй структуры Статут складаўся з 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Раздзелы I - III ахоплівалі нормы дзяржаўнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV - судовага ладу і судовага працэсу, V - VI сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX -земльнага, X - ляснога і паляўнічага, XI - XIV - крымінальнага права. Найболып істотныя змены былі ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цывільнага права.

У Статуце былі замацаваны асноўныя прынцыпы права: яго адзінства для ўсіх грамадзян; дзяржаўны суверэнітэт ; абмежаванне улады вялікага князя; прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэнні льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шляхты, недапушчэнні простых людзей у органы кіравання, замацаванні прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.

Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь. Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і мела некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі. Напрыклад, ён не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.

У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадальнага да буржуазнага права ўласнасці. Усе феадалы маглі вольна распараджацца сваімі маёнткамі. Тут значна паўней, чым у папярэднім Статуце, выкладзены нормы спадчьпшага права, істотныя змены ўнесены ў крымінальнае права. Так, суб'ектам злачынства прызнаваўся толькі сталы чалавек, непаўналетнія ж маглі быць пакараны толькі пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ёю.

Статут 1588г:

Ен меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. У раздзе-лах I - IV змяшчаліся нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у V - X і часткова ў XIII - шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у XI - XII, XIV і часткова ў XIII - крымінальнага права. Трэба заўважыць, што нормы дзяржаўнага права былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Полыпчай пасля 1569 г.

Сістэматызацыя права, пакладзеная ў аснову Статута 1588 г., была пабудавана на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнага перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу і зараджэння буржуазных адносін. Гэта перш за ўсё выяўлялася ў абмежаванні ўлады гаспадара і імкненні да падзелу ўлад; абвяшчэнні неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчая ўлада замацоўвалася за соймам, выканаўчая - за вялікім князем і Радай, судовая - за вялікакняжацкім і галоўным, а таксама за мясцовымі судамі.

Адначасова з канчатковым запрыгоньваннем сялян Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простага чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступленне крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.

Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Гэта ідэя была накіравана супраць дэспатызму гаспадара, буйных феадалаў і сярэдневяковай тэакратычнай тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы.

Крыніцамі для распрацоўкі трэцяга Статута былі Статуты 1529 і 1566 гг., соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584 гг., каралеўскія прывілеі, пастановы павятовых соймікаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]