Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

17. Абласныя і валасныя прывілеі.

Землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага і захоўвалі свае аўтаномныя правы, даваліся абласныя граматы (прывілеі). Гэта рабілася з мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г.д.

Абмежаванне ўлады вялікага князя можна бачыць ва прыкладзе Полацкага прывілея 1511 г., згодна з якім ён не меў права ўмешвацца ў справы мясцовай царквы, дараваць полацкія землі, забіраць вымарачную маёмасць у дзяржаўную казну, без згоды жыхароў Полацкай зямлі прызначаць ваяводу, а таксама прыцягваць да выканання пагранічнай службы. Гэты прывілей ставіць ваяводу - галаву вялікакняжацкай адміністрацыі - у залежнае станрвішча ад вярхушкі палачан. Жыхары вызваляліся ад падводнай павіннасці, сярэбшчыны, мелі права без пошліны гандляваць на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.

Пры ўступленні на прастол новага князя ці пры парушэнні ўстаноўленых граматамі нормаў выдаваліся пацвярджаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней. Гэтыя прывілеі ўтрымлівалі нормы раней выдадзеных.

18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.

Першымі граматы на магдэбургскае права атрымалі жыхары Вільні (1387 г.), Бярэсця (1390 г.) і Гародні (1392 г.). У іх гаварылася, што гараджанам дазваляецца судзіцца і вырашаць свае гарадскія справы па тэўтонскім і магдэбургскім праве і прадастаўляюцца некаторыя льготы. На працягу XV - XVI стст. граматы на магдэбургскае права былі выдадзены ўсім буйным гарадам Беларусі, а таксама многім мястэчкам. Гэты прывілей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ або уладальнікам горада. У абодвух выпадках ён выконваў ролю юрыдычнага акта аб самакіраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці. Часта прывілей пашыраў дзеянне магдэбургскага права на прадмесці і сёлы, што належалі мяшчанам. Тым самым яны атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёй, як баяры-шляхта.

Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кампетэнцыю гарадскіх органаў кіравання. У прыватнасці, у іх змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, старастаў і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, бургамістраў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў. Войт прызначаўся на пасаду вялікім князем ці феадалам або выбіраўся насельніцтвам з заможных шляхціцаў ці мяшчан. Рада, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралася з ліку купцоў, багатых майстроў, цэхмістраў. Узначальваў Раду выбараны бурмістр. Паўнамоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднолькавыя. Напрыклад, судом другой інстанцыі ў адносінах да войтаўскага суда ў адных гарадах аб'яўляўся суд вялікага князя і Рады (Магілёў, Менск), а ў другіх - замкавы суд старастаў і намеснікаў (Пінск). У Наваградку войт разам з шасцю радцамі выбіраў двух бурмістраў, а ў Пінску бурмістр прызначаўся старастам з чатырох кандыдатаў, якіх прадстаўлялі мяшчане. Гэтыя прыклады сведчаць аб адсутнасці якой-небудзь залежнасці войта і бурмістраў ад асноўнай масы гарадскога насельніцтва, а таму няма дастатковых падстаў лічыць іх органамі гарадскога самакіравання. З атрыманнем магдэбургскага права замест улады і суда старасты або намесніка дзейнічала ўлада войта, бурмістраў і радцаў.

Вывучэнне актаў гарадскіх магіетратаў дазваляе меркаваць, што за рэдкім выключэннем сапраўднае магдэбургскае права ў гарадах ВКЛ не ўжывалася. Так, беларускія гарады не выбіралі бургграфа, а (войт) не толькі ўзначальваў суд, але і быў вышэйшай судовай інстанцыяй у горадзе. Беларускія гараджане не прынялі нормаў магдэбургскага права аб перадачы пасады лаўніка па спадчыне; дзейнічаў прынцып выбрання лаўнікаў радай з ухвалення сходу гараджан і г.д.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]