Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

16. Казіміраў прывілей.

Важным этапам у развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці, быў прывілей вялікага князя Казіміра 1447 г. У ім больш поўна і грунтоўна былі выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымінальнага, цывільнага і дзяржаўнага права. звяртае на сябе ўвагу пашырэнне кола асоб, якім гарантуецца іх недатыкальнасць. Тут больш поўна пералічаны групы класа феадалаў і саслоўя шляхты, а таксама ўключаны гарадскія жыхары. Усё гэта дазваляе зрабіць выснову, што прывілей 1447 г. быў не толью саслоўным актам, а меў юрыдычнае значэнне і для простых людзей, асабліва гараджан.

У арт. 5 змяшчалася канстытуцыйная норма аб праве феадалаў свабодна выязджаць за мяжу, акрамя непрыяцельскіх земляў. Далей у прывілеі была выкладзена норма, па якой «сяляне і падданыя» князёў, рыцараў, шляхты, баяр і мяшчан вызваляліся на карысць сваіх паноў ад дзяржаўных падаткаў, работ і іншых павіннасцей, за выключэннем будаўніцтва і рамонту замкаў, дарог і мастоў, а таксама падатку натурай. Гэтай нормай было пацверджана і развіта запісанае ў прывілеі 1434 г. выключэнне феадальна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, непасрэдна залежных ад дзяржавы. У сілу гэтага акта дзяржаўныя паўнамоцтвы па збору падаткаў з насельніцтва былі перададзены асобным феадалам. Дзякуючы гэтай норме феадалы значна ўмацавалі свой эканамічны, а разам з ім і палітычны ўплыў у дзяржаве.

Працэс узмацнення панавання феадалаў над сялянамі атрымаў юрыдычнае афармленне ў арт. 11, па якім ні гасудар, ні яго намеснікі і іншыя лужбовыя асобы не павінны былі прымаць на дзяржаўныя або вялікакняскія млі прыватна-ўладальніцкіх сялян. Адначасова гэта ж забаранялася і феадалам. Тым самым гэтай нормай быў пакладзены пачатак юрыдычнаму абмежаванню права-пераходу сялян. У працэсе падпарадкавання іх феадалу выключнае значэнне меў арт. 12, паводле якога за феадаламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян, акрамя тьіх выпадкаў, калі феадал не пажадаў бы сам вырашыь справу. Такім чынам рывілей 1447 г. узаконіў захоп феадаламі функцый дзяржаўнай улады у адносінах да феадальна-залежнага насельніцтва, што садзейнічала ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Прызнанне за феадаламі права чыніць суд і расправу над феадальна-залежным насельніцтвам ставіла апошніх у яшчэ болыпую залежнасць ад паноў, пазбаўляла іх магчымасці шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах. Усё гэта дазваляе лічыць прывілей 1447 г. галоўным прававым актам, што заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян.

Выключна важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі два апошнія артыкулы гэтага прывілея. У іх заканадаўча замацоўвалася тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы, яе суверэнныя правы і адасобленасць. Прывілей забараняў ураду раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам. Гэтыя артыкулы былі накіраваны супраць пранікнення польскіх феадалаў у Вялікае княства і адлюстроўвалі адмоўныя адносіны феадалаў княства да рознага роду дамаганняў іншаземцаў.

Аналіз зместу пвілея 1447 г. дазваляе зрабіць выснову аб тьім, што яго дзяржаўна-прававое значэнне заключалася перш за ўсё ва ўмацаванні суверэнітэту і адасобленасці Вялікага княства Літоўскага, нятоедзячы на тое, што вялікі князь Казімір 27 чэрвеня 1447 г. стаў каралём Польшчы, і тым самым была адноўлена персанальная унія дзвюх дзяржаваў. Акрамя таго, прывілеем 1447 г. было значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты, незалежна ад наяўнасці ў іх гербаў і веравызнання. Такім чынам, прывілеі 1432,1434 і 1447 гг. паслужылі юрыдычнай асновай афармлення правоў усяго саслоўя шляхты. Больш таго, прывілей 1447 г. стаў першым найбольш значным кансттуцыйным актам Вялікага княства Літоўскага.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]