
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
1.Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
Прадметам навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі з'яўляюцца структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў у іх гістарычным развіцці, а таксама вызыачэнне накірунку іх далейшага развіцця.
У розныя перыяды нашай гісторыі сутнасць дзяржавы акрэслівалася па рознаму.
Найболып паспаўсюджанымі пры камуністычнай уладзе былі такія: "дзяржава - арганізацыяўлады пануючага класа, якая мае прызначэнне аховы эканамічных і іншых грамадскіх адносін, адпаведных інтарэсам пануючага класа, і падаўлення супраціўлення варожых класаў".
«Дзяржава - тэрытарыяльны, суверэнны саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маёмасці. Яе дзейнасць рэгламентуецца прававымі нор-мамі і правіламі маральных паводзін, выкананне якіх забяспечваецца сістэмай кіравання і выхавання». Асноўныя элементы дзяржавы: людзі, іх правы і абавязкі, іх культура; тэрыторыя і суверэнныя правы органаў дзяржавы на гэтай тэрыторыі; дзяржаўная ўлада; сваё права і сваё маральнае выхаванне.
У былым СССР доўгі час пануючым было наступнае вызначэнне: «Права - сістэма ўстаноўленых ці санкцыянаваных норм (правіл паводзін), якія выражаюць дзяржаўную, абумоўленую эканаміч-ным ладам грамадства волю пануючых у грамадстве класаў (у сацыяліспіычнай агульнанароднай дзяржаве -волю ўсяго народа)». Аднак для вызначэння паняцця «права» неаб-ходна акрэсліць не тое, якім яно было ў мінулым, а тое, якім яно павінна быць у будучым, і зародкі якога ёсць ужо ў сучасных нормах міжнароднага права, якое ўводзіцца ў нацыянальнае права мвогіх дзяржаваў. Права -гэта сістэма маральных і справядлівых агульнапрызнаных абавязковых нормаў, правілаў паводзін людзей у грамадстве і дзяржаве, выкананне якіх забяспечваецца налемсным выхаваннем, а ў неабходных выпадках, прымяненнем дзяржаўнага прымусу або пакарання за іх парушэнне.
Задача навукі гісторыі дзяржавы і права - вывучэнне гістарычнага ходу падзей у іх канкрэтнасці і храналагічнай паслядоўнасці, выяўленне асноўных заканамернасцяў развіцця структуры і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і праваадносін грамадзян, прававога становішча класаў, саслоўяў і розных сацыяльных груп насельніцтва, выяўленне і вывучэнне крыніц права, высвятленне развіцця асобных галін права: дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш.
2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
Першыя звесткі аб некаторых пытаннях дзяржаўнай палітыкі і права Беларусі даследчыкі знаходзяць у старажытных летапісах і хроніках.
3 канца XV - пачатку XVI ст. даследаванні па гісторыі дзяржавы і права вядуцца пастаянна. Так, напрыклад, у 1517 г. Ф.Скарынай былі надрукаваны кнігі "Бібліі", дзе ёсць аўтарскія прадмовы і пасляслоўі, у якіх выкладзены грамадска-палітычныя погляды і прававыя ідэі асветніка: крымінальныя законы ў Вялікім княстве Літоўскім павінны выдавацца з мэтай не толькі пакарання злачынцы, але і прадухілення злачынстваў. Палітычны ідэал ў Ф.Скарыны - асветная, гуманная і моцная манархічная ўлада. Правіцель павінен быць набожным, мудрым, адукаваным, дабрачынным, чулым у адносінах да сваіх падданых, справядлівым, кіраваць краінай у строгай адпаведнасці з законамі, сачыць за выкананнем правасуддзя.
Гусоўскі спрабуе знайсці палітычны ідэал не. ў Бібліі ці антычнасці, а ў айчыннай гісторыі. Ідэальны правіцель - вяліки князь Вітаўт, улічваючы яго дзяржаўную мудрасць, воінскую доблесць, справядлівасць.
М.Літвін у трактаце "Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян", напісаным у сярэдзіне XVI ст. (выдадзены ў 1915 г. у Базелі на лацінскай мове), крытыкуе феадальны грамадскі лад і права. Суду павінны падпарадкоўвацца як простыя людзі, так і вяльможы і правадыры, бо ўсе маюць аднолькавыя правы. Да недахопаў судовай сістэмы адносіў адсутнасць апеляцыйных судоў, галоснасці. Мысліцель выкрывае адзін з самых істотных недахопаў сістэмы кіравання Вялікага княства Літоўскага - займанне адной асобай, як правіла знатнай, некалькіх адміністрацыйных пасад.
У другой палове XVI ст. вялікую ролю ў асвеце нашых суайчыннікаў адыгралі ідэі С.Буднага, які лічыў, што ўсе дзяржаўныя дзеячы павінны быць справядлівымі, праўдзівымі і добра ведаць законы.
Вялікі ўплыў на развіццё прагрэсіўных ідэй у галіне дзяржавы і права аказалі працы А.Волана. Яго вучэнне з'яўляецца істотным дасягненнем юрыдычнай думкі XVI ст. Свабоднымі людзьмі могуць быць грамадзяне толькі такой дзяржавы, у якой права ў роўнай ступені служыць усім. Волан перакананы, што зло прыходзіць не ад самога інстытута дзяржаўнай улады, а ад адміністрацыйных асоб, якія зло-ўжываюць сваім становішчам, парушаюць закон і інтарэсы "агульнага дабра".
Больш сістэматычна і мэтанакіравана праца па даследаванні гісторыі дзяржавы і права Беларусі пачала весціся пасля стварэння ў 1787 г. кафедры гісторыі права ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Асаблівыя дасягненні - ў XIX ст. Адной з першых значных работ гэтага часу стала манаграфія Чацкага "Аб літоўскім і польскім праве і г.д." Чацкі быў прыхільнікам і абаронцам нарманскай тэорыі паходжання славянскіх дзяржаў і права. 3 яго пунктам гледжання не быў згодны такі буйны даследчык гісторыі права, як І.Ракавецкі. У сваёй рабоце "Руская Праўда, або Права вялікага князя Яраслава", ён зрабіў спробу даказаць, што падабенства нормаў славянскага права з нормамі іншых народаў тлумачыцца не запазычваннямі, а падабенствам умоў жыцця.
Вялікае значэнне ў вывучэнні гісторыі дзяржавы і права Беларусі і Літвы маюць работы І.М.Даніловіча. У першай палове XIX ст. ім былі зной-дзены новая рэдакцыя Судзебніка 1468 г., спісы Ста-тута 1529 г. на старабеларускай мове, Супрасльскі летапіс, напісана некалькі навуковых прац. У сваіх кнігах і лекцыях вучоны зыходзіў з таго, што права Вялікага княства Літоўскага мела адзіную крыніцу са старажытнарускім правам.
Вялікае значэнне ў вывучэнні гісторыі дзяржа-вы і права феадальнай Беларусі мае польская гістарыяграфія. Асаблівую цікавасць выклікаюць працы А.Лявіцкага, А.Ябла-ноўскага, Е.Язерскага, С.Кутшэбы і інш. У адрозненне ад рускіх дваранскіх і буржуазных даследчыкаў боль-шасць польскіх навукоўцаў разглядалі заканадаў-ства народаў Беларусі, Літвы і Украіны як частку права Полыпчы.
Першымі вучонымі савецкага часу, якія сталі зай-мацца гісторыяй дзяржавы і права Беларусі, былі У.І.Шчэта і М.Доўнар-Запольскі.
Даследаванню гісторыі дзяржавы і права Беларусі прысвечаны работы такіх сучасных беларускіх на-вукоўцаў, як Я.А.Юхо, С.Ф.Сокал, Т.І.Доўнар, В.А.Шаўкапляс, В.А.Круталевіч, Г.В.Дзербіна, М.У.Сільчанка, І.А.Басюк, І.І.Марціновіч, С.П.Мар-гунскі, М.А.Слабодчыкаў і інш.