Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гіст бел літ-ва і кр-кі.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
886.27 Кб
Скачать

3. Навуковая дзейнасць м. Янчука.

Мікалай Андрэевіч Янчук нарадзіўся на Падляшшы, этнічным паграніччы культур беларускага, украінскага і польскага народаў, у сям'і сеяяніна-аднадворца, пазней — старасты мясцовай уніяцкай царквы. Бацькі яго — Андрэй і Ксенія, якія адносілі сябе да «падлескіх русінаў» ці маларосаў, пасля адмены прыгоннага права набылі кавалак зямлі і сталі заможнымі гаспадарамі. Скончыўшы рускую школу ў Карніцы (1871), М. Янчук паступіў у Бельскую гімназію. Там зблізіўся з прагрэсіўнай сям'ёй чыноўніка Я. Гарднера, якая прытрымлівалася ліберальна-дэмакратычных поглядаў. Гарднеры, якія былі асабіста знаёмыя з вядомым рускім літаратарам Д. Пісаравым і яго родзічамі, дапамаглі М. Янчуку перанесці асабістую драму — заўчасную смерць бацькі. Вяртаючыся ў Маскву (1879), яны запрасілі здольнага юнака з сабой, дапамаглі яму ўладкавацца ў восьмы клас V гімназіі, якая лічылася ў Маскве адной з найлепшых. Пасля паспяховага заканчэння Маскоўскага уні-версітэта (1885) М. Янчук паглыбляў свае веды па фальклору і этнаграфіі на кафедры прафесара М. Ціханравава. Затым працаваў настаўнікам, а з 1892 памочнікам бібліятэкара Румянцаўскага музея, хавальнікам Дашкаўскага этнаграфічнага музея ў Маскве. У 1889—1903 выконваў абавязкі сакратара аддзела этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце. 3 1901 узначальваў му-зычна-этнаграфічную камісію этнаграфічнага аддзела гэтага таварыства.

У 1886 выйшла у свет першае грунтоўнае даследаванне М. Янчука «Маларускае вяселле ў Карніцкім прыходзе Канстанцінаўскага павета Сядлецкай губерні». Гэтай і наступнай навуковай працай («Па Мінскай губерні», 1889) малады даследчык заклаў падмурак беларускай музычнай фалькларыстыкі. Плёнам навуковай экспедыцьгі, арганізаванай М. Янчуком у Беларусь на пачатку 1886, стаў шэраг цікавых матэрыялаў, прысвечаных побыту і культуры беларусаў (яны друкаваліся на працягу 1886—87 на старонках «Минского листка»). Разам з вядомым даследчыкам М. Харузіным М. Янчук склаў шырокавядомую «Праграму па збору этнаграфічных звестаю» (1887), якая хутка распаўсюдзілася па тэрыторыі ўсёй Расіі, а праз некаторы час арганізаваў навуковы часопіс «Этнографнческое обозренне». Пры рэцэнзаванні ў часопісе ён аддаваў леравагу тым публікацыям, якія мелі дачыненне да Беларусі, яе матэрыяльнага і духоўнага жыцця. М. Янчук быў аўтарам ідэі навуковай сістэматызацыі і выдання па-беларуску мастацкіх помнікаў літаратуры і фальклору, аднак адсутнасць неабходных сродкаў не дазволіла яму ажыццявіць пастаўленую мэту.

У 1912 М. Янчук надрукаваў нарыс «Некалькі слоў пра найноўшую беларускую літаратуру», дзе зыходзіў з разумення літаратуры як мастацкага адбітка народнага жыцця, як формы выяўлення сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці, паказаў сваё разуменне вытокаў новай беларускай літаратуры, разглядаў праблемы яе перыядызацыі. Як вельмі прагрэсіўную з'яву ў жыцці беларускага народа ацаніў культурна-асветніцкую дзейнасць газеты «Наша ніва», з рэдакцыяй якой падтрымліваў устойлівыя кантакты. 3 пачатку .1890 быў звязаны з беларускімі студэнтамі, якія вучыліся ў Маскве. Спрабаваў дабіцца ад маскоўскіх улад дазволу на пастаноўку п'есы Ядвігіна Ш. «Злодзей». У сваю чаргу Ядвігін Ш. падараваў М. Янчуку свой пераклад на беларускую мову апавядання У. Гаршына «Сігнал».

М. Янчук даследаваў творчасць А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, апакрыфічныя творы, перакладаў з чэшскай і польскай моў паэзію, прозу і драматургію на рускую мову.

М. Янчук пераклаў на рускую мову вядомы верш Я. Купалы «Нашай ніве» («Не загаснуць зоркі ў небе»), які на доўгі час стаў своеасаблівым беларускім гімнам, і напісаў да яго мелодыю (пералажэнне для хору Б. Падгарэцкага). У 1918 напісаў на палескай гаворцы верш «Янкові Купалі», прысвечаны беларускаму песняру, прымаў удзел у рэдагаванні і выданні першай кнігі Я. Купалы па-руску (1919). М. Янчук спрабаваў свае сілы і ў драматургіі, стварыў шэраг п'ес («На чужыне», «Піліп-музыка», «Не памогуць і чары, калі хто каму не да пары» і інш.), пабудаваных у асноўным на фальклорна-этнаграфічным матэрыяле. Яго музычная камедыя «Піліп-музыка» ў 1886 і 1903 ставілася ў Мінску ўкраінскай трупай М. Старыцкага. А п'еса «Не памогуць чары...» выконвалася ў Маскве той жа трупай на бенефіс М. Занькавецкай (1891). Працаваў М. Янчук і над опернай інсцэніроўкай «Гайдамакаў» Т. Шаўчэнкі (1915). Напісаў шмат вершаў на роднай карніцкай гаворцы, якія, за рэдкім выключэннем, засталіся ў рукапісах.

У 1920 г. выйшла кніга М. Янчука «Курс беларусазнаўства. Лекцыі, прачытаныя ў Беларускім народным універсітэце ў Маскве летам 1918 года», дзе быў змешчаны «Этнаграфічны нарыс».

У 1920 годзе ў Маскве выйшлі таксама «Очерки белорусской литературы под редакцией Н. А. Янчука. Вып. 1. Новейшая литература».

М. Янчук з'яўляўся адным з актыўнейшых членаў Беларускага навукова-культурнага таварыства, якое летам 1918 узнікла ў Маскве і займалася вывучэннем і папулярызацыяй культурна-мастацкіх здабыткаў беларускага народа.

М. Янчук прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1921), быў зацверджаны ў ім прафесарам кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі, а чытаць студэнтам лекцыі ездзіў з Масквы. У адну з такіх паездак, вяртаючыся з Мінска, ён захварэў на тыфус, пераадолець жа хваробу ўжо не хапіла сіл. Пахавалі М. Янчука ў Маскве. Пасля смерці вучонага БДУ набыў яго ўласную бібліятэку — звыш двух тысяч тамоў мастацкай і навуковай літаратуры (цяпер яны захоўваюцца ў аддзеле рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).

У 1922 г., ужо пасля смерці М. Янчука, у Мінску ўбачыла свет яго кніга “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры: Старадаўні перыяд”, на якую, дарэчы, напісаў вельмі прыхільную рэцэнзію Я. Карскі.

Значнае месца ў спадчыне М. Янчука займаюць апрацоўкі беларускіх, рускіх і ўкраінскіх народных песень, а таксама арыгінальныя музычныя творы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]