- •Лекцыя № 1 Літаратуразнаўства і літаратурная крытыка Беларусі ад вытокаў да пачатку XX ст.
- •1. Вытокі ўсходнеславянскай літаратурнай навукі і крытыкі.
- •2. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў эпоху Адраджэння.
- •3. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў хvii – XVIII стст.
- •4. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў хix ст.
- •Лекцыя № 2 Беларускае літаратуразнаўства і крытыка пачатку хх стагоддзя
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў пачатку хх стагоддзя.
- •2. Літаратуразнаўчая дзейнасць я. Карскага.
- •3. Навуковая дзейнасць м. Янчука.
- •4. Літаратурная крытыка с. Палуяна.
- •5. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць м. Багдановіча.
- •6. Літаратурна-крытычная і навуковая дзейнасць в. Ластоўскага.
- •7. З. Бядуля – літаратурны і тэатральны крытык.
- •8. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць у. Самойлы.
- •9. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць а. Навіны.
- •Лекцыя № 3 Беларускае літаратуразнаўства і крытыка ў 1920-1930-я гады.
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў 1920-1930-я гады.
- •2. “Маладнякоўская” крытыка.
- •3. “Палымянская” крытыка.
- •4. Крытыка “Узвышша”.
- •5. Вульгарна-сацыялагічная крытыка ў літаратурным працэсе 1920-1930-х і 1940-х – першай паловы 1950-х гг.
- •6. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць м. Гарэцкага.
- •7. Літаратуразнаўчая дзейнасць і. Замоціна.
- •8. Літаратуразнаўчая дзейнасць я. Барычэўскага.
- •9. Літаратуразнаўчая дзейнасць а. Вазнясенскага.
- •10. Літаратуразнаўчая дзейнасць м. Піятуховіча.
- •11. Літаратурна-крытычная дзейнасць а. Бабарэкі.
- •12. Літаратурна-крытычная дзейнасць я. Пушчы.
- •13. Ф. Аляхновіч – крытык і гісторык беларускага тэатра.
- •14. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць і. Дварчаніна.
- •15. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць а. Станкевіча.
- •Лекцыя № 4 Беларускае літаратуразнаўства і крытыка ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •2. Літаратурна-крытычная дзейнасць к. Крапівы.
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
- •2. Фундаментальныя абагульняючыя даследаванні ў беларускім літаратуразнаўстве другой паловы хх ст.
- •3. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал хх ст. У галіне паэзіі.
- •4. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал хх ст. У галіне прозы.
- •5. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал хх ст. У галіне драматургіі.
- •6. Найбольш значныя даследаванні сінтэтычнага і тэарэтыка-літаратурнага характару ў беларускім літаратуразнаўстве 2-й пал хх ст.
- •7. Беларуская тэксталогія другой паловы хх ст. Найбольш значныя дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў галіне практычнай тэксталогіі.
- •8. Пісьменніцкая крытыка ў літаратурным працэсе на Беларусі ў другой палове хх ст.
- •9. Перыядычныя выданні Беларусі другой паловы хх ст. (газеты, часопісы, альманахі і інш.) з літаратурна-крытычным і літаратуразнаўчым складнікам.
- •10. Вывучэнне гісторыі развіцця беларускага літаратуразнаўства і крытыкі. Дзейнасць м.І. Мушынскага як буйнейшага даследчыка гісторыі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі.
- •11. Працы выкладчыкаў гду імя ф. Скарыны ў актыве беларускага літаратуразнаўства другой паловы хх ст.
10. Літаратуразнаўчая дзейнасць м. Піятуховіча.
Літаратуразнавец, крытык, педагог Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч нарадзіўся 23.02.1891 г. у в. Алексінічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл). Паходзіў з сям'і вясковага праваслаўнага святара. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1917 г. на казённы кошт скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут і накіраваны ў Петраградскі ўніверсітэт для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай човы і славеснасці. Матэрыяльныя цяжкасці прымусілі яго ў пачатку 1920 г. пераехаць у Адэсу да сваякоў жонкі. Працаваў там інструктарам у аддзеле народнай адукацыі і на іншых адміністрацыйна-педагагічных пасадах. У 1921 г., як беларус, быў накіраваны ў БССР для навуковай і педагагічнай працы. У верасні 1921 г. абраны членам Навукова-тэрміналагічнай камісіі, з лютага 1922 г. — навуковы супрацоўнік, з 1925 — правадзейны член Інбелкульта, з 1929 г. — правадзейны член АН БССР, якім з’яўляўся да 1936 г. Навукова-даследчая праца М. Піятуховіча ўвесь час ішла поруч з працай педагагічнай. У 1921-26 выкладаў беларускую літаратуру ў Белпедтэхнікуме, адзін год (1925-26) быў там намеснікам дырэктара па навучальнай рабоце. З лютага 1922 г. працаваў у БДУ: спачатку дацэнтам, з кастрычніка 1926 г. — прафесарам на кафедры беларускай літаратуры. У маі 1926 г. абраны на пасаду дэкана педагагічнага факультэта. У пачатку 30-х г. над М. Піятуховічам навісла пагроза рэпрэсій, абумоўленая яго «непралетарскім» паходжаннем. Так званая камісія па чыстцы і праверцы Беларускай Акадэміі навук абвінаваціла вучонага ў тым, што яго працы «з'яўляюцца "баявой зброяй контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму», і ў іншых такога ж парадку правінах». М. Піятуховіч быў вымушаны не толькі абараняцца, але і часткова «прызнаваць свае памылкі». Нягледзячы на тое, што ў 1933 г. М. Піятуховіч быў атэставаны Прэзідыумам Акадэміі як «правераны вучоны спецыяліст», ён вырашыў у 1934 г. выехаць за межы Беларусі. Жыў у г. Арджанікідзе, працаваў выкладчыкам-славістам у Паўночна-Каўказскім і Паўночна-Асецінскім педагагічных інстытутах. Рэпрэсіі, аднак, не абмінулі яго. 9.01.1937 г. ён быў арыштаваны, прывезены ў Мінск і, як «нацыяналіст», рашэннем калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 19.12.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Пасмяротна рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.12.1957 г.
Першы артыкул М. Піятуховіча «Прырода ў творчасці Я. Коласа» апублікаваны ў 1921 г. З гэтага часу ён актыўна выступаў у друку як крытык і даследчык беларускай літаратуры. Рэдактар-укладальнік першай гісторыка-літаратурнай хрэстаматыі «Выпісы з беларускае літаратуры: Новы і найноўшы кругабегі». Вывучаў дзейнасць Ф. Скарыны і ў сувязі з чатырохсотгоддзем беларускага кнігадруку выдаў сваю працу пра яго. Даследаваў адраджэнцкі характар творчасці Ф. Багушэвіча. Пісаў артыкулы пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Ц. Гартнага, М. Чарота, П. Труса, З. Бядулі, К. Чорнага, М. Лынькова. Яго даследаванні вылучаліся грунтоўнасцю, канкрэтным аналізам мастацкіх твораў, імкненнем вызначыць рысы творчай індывідуальнасці пісьменніка, заглыбіцца ў яго мастацкі свет. Шырокая эрудыцыя, уменне бачыць літаратурны працэс у сукупнасці фактаў і руху плыняў выявіліся ў сістэматызаванай працы М. Піятуховіча «Нарысы гісторыі беларускай літаратуры: Агляд літаратурна-ідэалагічных плыняў XIX і XX ст.» (ч. 1), якая была фактычна пэўным падсумаваннем яго гісторыка-літаратурнай дзейнасці ў 20-я г. У «Нарысах...» адлюстраваліся характэрныя супярэчлівасці тагачаснага літаратуразнаўства, яго моцныя і слабыя бакі. Апрача апісання і аналізу асноўных вядомых на той час фактаў творчых біяграфій беларускіх пісьменнікаў 19 — пачатку 20 ст., М. Піятуховіч імкнуўся даць ім ідэйна-эстэтычную ацэнку, у якой зыходзіў пераважна з дамінуючай тады канцэпцыі сацыяльнай і класавай абумоўленасці мастацкай творчасці. Аднак, адчуваючы вузкасць і шмат у чым бясплённасць такога падыходу, М. Піятуховіч абгрунтоўваў, насуперак вульгарызатарам, ролю суб'ектыўна-псіхалагічнага фактара ў творчасці мастака, і гэта прыводзіла яго да цікавых назіранняў і вывадаў, якія не страцілі свайго значэння і ў пазнейшы час. У 30-я г. ў яго працах назіраецца тэндэнцыя да схематызму і крытыкі так званага «нацыянал-дэмакратызму» ў літаратуры — тое, чаго пад пагрозай жыцця вымагалі ад пісьменнікаў тагачасныя штатныя ідэолагі. Літаратурна-крытычныя выступленні М. Піятуховіча заўсёды мелі сваіх апанентаў, аднак к 1934 г. палеміка выйшла за межы літаратурных дыскусій і прыняла характар грубых палітычных абвінавачванняў, што змусіла М. Піятухо'віча пакінуць Бацькаўшчыну, але ўсё роўна не ўратавала ад расправы.
Вялікай заслугай М. Піятуховіча з'яўляецца тое, што ён захаваў і апісаў рукапісы А. Рыпінскага. Яго праца «Рукапісы А. Рыпінскага» апублікавана толькі ў 1990 г.
Бібліяфафія асноўных прац М. Піятуховіча.
- Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасць. Мн., 1926 [Адб. з выд. «Чатырохсотлецце беларускага друку». Мн., 1926].
- Апавяданне «У палескай глушы» як новы этап беларускай мастацкай прозы. Мн., [1927] [Адб. з нявыдадзенага навуковага зборніка інстытута Беларускай культуры. Мн., 1925].
- Ля вытокаў лірыкі Янкі Купалы. Мн., 1927 [Адб. з «Прац БДУ». 1927. № 16].
- Паэтычнае светаадчуванне ў творчасці Якуба Коласа. Мн., 1927 [Адб. з «Прац БДУ». 1927. № 16].
- Звычаі і песні беларускага селяніна ў іх гаспадарчай аснове. Мн., 1928.
- Лірыка і проза Ц. Гартнага. Мн., 1928 [Адб. з брашуры «Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы». Мн., 1928].
- Нарысы гісторыі беларускай літаратуры: Агляд літаратурна-ідэалагічных плыняў XIX і XX в. Мн., 1928. Ч. 1.
- Прырода ў творчасці Я. Коласа // Вольны сцяг. 1921. № 6.
- Якуб Колас як нацыянальны беларускі паэт // Адраджэнне. 1922. СШ. 1.
- Рэц. на кн.: Чарот М. Завіруха. Мн., 1922 // Полымя. 1922. № 1.
- Рэц. на кн.: Гартны Ц. Песні працы і змагання. Берлін, 1922 // Полымя. 1922. № 2.
- Максім Багдановіч як паэт-імпрэсіяніст // Полымя. 1922. № 7-8.
- Францыск Скарына і яго літаратурная дзейнасць // Асвета. 1925. № 7.
- Асноўныя этапы ў развіцці лірыкі Янкі Купалы // Полымя. 1925. № 4.
- Францішак Багушэвіч, як ідэолаг беларускага адраджэння і як мастак // Працы БДУ. 1925 .№ 6-7.
- Повесць «У Палескай глушы», як новы этап беларускай мастацкай прозы // Якуб Колас у літаратурнай крытыцы. Мн., 1925.
- Творчы шлях Якуба Коласа // Полымя. 1925. № 8.
- Асноўныя этапы беларускай літаратуры // Працы акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Мн., 1927.
- Цені і святло ў творчасці М. Багдановіча // Полымя. 1927. № 3.
- Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі): Жыццё і літаратурная дзейнасць // Зап. аддзелу гуманіт. н. Працы, клясы філёлёгіі. Мн., 1928. Т. 1. Кн. 2.
- Творчы шлях Алеся Гурло // Полымя. 1930. № 1.
- Мастацкая проза М. Лынькова // Лынькоў М. Выбр. тв. Мн., 1931.
- Творчы Іплях Паўлюка Труса: Нарыс // Маладняк. 1932. № 8.
- П'еса «Напор» Александровіча // Драматургія. Мн.., 1934.
- Да характарыстыкі літаратурнай спадчыны П. Труса // Трус П. Творы. Мн., 1935.
М. Мушынскі пра М. Піятуховіча.
Цікавай старонкай гісторыі беларускага літаратуразнаўства з'яўляецца навукова-педагагічная дзейнасць М. Піятуховіча (1891—1937). Як і многія тагачасныя даследчыкі, М. Піятуховіч аддаў значную даніну сацыялагізатарству («Нарысы гісторыі беларускай літаратуры»). Ён не толькі змест твора ставіў у непасрэдную залежнасць ад класавай псіхаідэалогіі, сацыяльнага паходжання аўтара, але і форму разглядаў як «вытворную ад сацыяльна-эканамічных фактараў» (Піятуховіч М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры. Ч. 1: Агляд літаратурна-ідэалагічных плыняў XIX і пачатку XX ст. 1928. С. 21.). Зусім відавочна, што такі падыход метадалагічна непрымальны, бо ён спрашчае прадмет даследавання, закрывае шлях да пазнання складанай сувязі жыцця і мастацтва. Уласнымі працамі Піятуховіч пацвердзіў няплённасць узятых ім на ўзбраенне прынцыпаў аналізу літаратуры. У «Нарысах...» ён не змог даць аб'ектыўнага малюнка развіцця беларускай літаратуры ў найбольш характэрных яе праявах, не здолеў раскрыць змест, ідэйную скіраванасць творчасці беларускіх пісьменнікаў XIX—пачатку XX ст. Яго «агляд літаратурна-ідэалагічных плыняў», ацэнка твораў Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Багдановіча спрошчаныя, аднабаковыя. Напрыклад, аптымістычны пафас вершаў Цёткі даследчык выводзіў не з адметнасці светаадчування паэтэсы, а з высокага ўзроўню матэрыяльнага становішча яе бацькоў. Трэба, аднак, падкрэсліць, што і Піятуховіч імкнуўся ўнесці ў сацыялагізатарскія схемы пэўныя папраўкі, удакладненні альбо ўвогуле ігнараваў патрабаванні вульгарызатараў. Тут ён дасягаў добрых вынікаў. Менавіта гэтымі момантамі перш за ўсё і каштоўныя гісторыка-літаратурныя працы М. Піятуховіча.
