
- •Лекцыя № 1 Літаратуразнаўства і літаратурная крытыка Беларусі ад вытокаў да пачатку XX ст.
- •1. Вытокі ўсходнеславянскай літаратурнай навукі і крытыкі.
- •2. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў эпоху Адраджэння.
- •3. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў хvii – XVIII стст.
- •4. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў хix ст.
- •Лекцыя № 2 Беларускае літаратуразнаўства і крытыка пачатку хх стагоддзя
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў пачатку хх стагоддзя.
- •2. Літаратуразнаўчая дзейнасць я. Карскага.
- •3. Навуковая дзейнасць м. Янчука.
- •4. Літаратурная крытыка с. Палуяна.
- •5. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць м. Багдановіча.
- •6. Літаратурна-крытычная і навуковая дзейнасць в. Ластоўскага.
- •7. З. Бядуля – літаратурны і тэатральны крытык.
- •8. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць у. Самойлы.
- •9. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць а. Навіны.
- •Лекцыя № 3 Беларускае літаратуразнаўства і крытыка ў 1920-1930-я гады.
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў 1920-1930-я гады.
- •2. “Маладнякоўская” крытыка.
- •3. “Палымянская” крытыка.
- •4. Крытыка “Узвышша”.
- •5. Вульгарна-сацыялагічная крытыка ў літаратурным працэсе 1920-1930-х і 1940-х – першай паловы 1950-х гг.
- •6. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць м. Гарэцкага.
- •7. Літаратуразнаўчая дзейнасць і. Замоціна.
- •8. Літаратуразнаўчая дзейнасць я. Барычэўскага.
- •9. Літаратуразнаўчая дзейнасць а. Вазнясенскага.
- •10. Літаратуразнаўчая дзейнасць м. Піятуховіча.
- •11. Літаратурна-крытычная дзейнасць а. Бабарэкі.
- •12. Літаратурна-крытычная дзейнасць я. Пушчы.
- •13. Ф. Аляхновіч – крытык і гісторык беларускага тэатра.
- •14. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць і. Дварчаніна.
- •15. Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць а. Станкевіча.
- •Лекцыя № 4 Беларускае літаратуразнаўства і крытыка ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў 1940-я – першай палове 1950-х гг.
- •2. Літаратурна-крытычная дзейнасць к. Крапівы.
- •1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
- •2. Фундаментальныя абагульняючыя даследаванні ў беларускім літаратуразнаўстве другой паловы хх ст.
- •3. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал хх ст. У галіне паэзіі.
- •4. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал хх ст. У галіне прозы.
- •5. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал хх ст. У галіне драматургіі.
- •6. Найбольш значныя даследаванні сінтэтычнага і тэарэтыка-літаратурнага характару ў беларускім літаратуразнаўстве 2-й пал хх ст.
- •7. Беларуская тэксталогія другой паловы хх ст. Найбольш значныя дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў галіне практычнай тэксталогіі.
- •8. Пісьменніцкая крытыка ў літаратурным працэсе на Беларусі ў другой палове хх ст.
- •9. Перыядычныя выданні Беларусі другой паловы хх ст. (газеты, часопісы, альманахі і інш.) з літаратурна-крытычным і літаратуразнаўчым складнікам.
- •10. Вывучэнне гісторыі развіцця беларускага літаратуразнаўства і крытыкі. Дзейнасць м.І. Мушынскага як буйнейшага даследчыка гісторыі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі.
- •11. Працы выкладчыкаў гду імя ф. Скарыны ў актыве беларускага літаратуразнаўства другой паловы хх ст.
8. Літаратуразнаўчая дзейнасць я. Барычэўскага.
Нарадзіўся 5(17)12.1883 г. у Мінску ў сям'і натарыуса. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Берлінскім (1903—04), Маскоўскім (скончыў у 1910) універсітэтах. У 1910—18 гг. выкладаў рускую літаратуру ў сярэдніх навучальных установах Масквы, у 1918—22 з’яўляўся вучоным сакратаром Галоўмузея РСФСР, сакратаром музейнага аддзела Наркамасветы РСФСР, адначасова чытаў лекцыі па філасофіі ў Маскоўскім і Петраградскім універсітэтах. У сак. 1922 пераехаў у Мінск. У БДУ выкладаў рускую, антычную і замежную літаратуры, тэорыю літаратуры (да 1928—дацэнт, з 1928—прафесар), у Мінскай Цэнтральнай партшколе — рускую мову і літаратуру (1924—27). У 1927—33 навуковы супрацоўнік Інбелкульта, а затым Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. Я. Барычэўскі стаў ахвярай вульгарна-сацыялагічных нападкаў. Незаконна рэпрэсіраваны (пахаваны на ў Мінску на Вайсковых могілках), рэабілітаваны пасмяротна. У Мінску засталася жыць яго дачка Яўніка.
Літаратуразнавец, педагог, перакладчык. Прафесар (1928). Пісаў на беларускай і рускай мовах.
На беларускай мове пачаў друкавацца з 1925 г. У літаратуразнаўстве быў прадстаўніком культурна-гістарычнай школы. Унёс уклад у распрацоўку пытанняў тэорыі літаратуры («Паэтыка літаратурных жанраў», «Тэорыя санета»), паэтыкі асобных жанраў фальклору. Адзін з першых у беларускім літаратуразнаўстве бібліёграфаў. Даследаваў заходнееўрапейскую літаратуру.
Бібліяграфія прац Я. Барычэўскага:
-- Мир искусств в образах. М., 1922.
-- Паэтыка літаратурных жанраў. Мн., 1927. Рэц.: Жарскі П. // Сав. Бел. 1927. 5 чэрв.; Замоцін І. // Полымя. 1927. № 4; Цвяткоў Л. // Асвета. 1927. № 7.
-- Тэорыя санета. Мм., 1927.
-- «Матчын дар» А. Гаруна. Мв., 1928. Рэц.: Адамовіч А. // Узвышша. 1927. № 2.
-- Паэтыка: Курс для завочнага педфаку. Мн., 1929— 1930. 1.3.
-- О природе эстетического суждення // Труды БГУ. № 4—5 (1925).
-- Літаратурныя погляды і густ сучаснай Нямеччыны // Полымя. № 3 (1925);
-- «Памятник» Пушкина: Опыт истолкования // Працы БДУ. № 6—7. (1925);
-- 20 гадоў беларускага друку // Звезда. 16 сент. // Пад крыпт. Е. Б. (1926);
-- Праблемы паэтыкі ў новай кнізе О. Вальцэля // Узвышша. № 4 (1926);
-- Акадэмічнае выданне твораў Багдановіча // Звязда. 16 кастр. (1927);
-- Аб акадэмічным выданні твораў М. Багдановіча // Зап. аддзелу гуманіт. н. № 2; (1928)
-- [Рэц. на кн.: Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928] // Полымя. № 5 (1928);
-- [Рэц. на кн.: Колас Я. Зб. тв, Т. 1. Вып. 1. Мн., 1928] // Там жа. № 10;
-- «Матчын Дар» А. Гаруна: (З доследаў на кафедры беларускай літаратуры ІБК) // Узвышша. № 2; (1928);
-- Сучаснае ў старажытным // Там жа. № 3.
-- А. Гарун і яго «Матчын дар» // Гарун А. Матчын дар. Мн.; 1928;
-- [Рэц. на кн.: Литературная энциклопедия. М., 1928. Т. 1] // Узвышша. № 4 (1929);
-- Алесь Гурло: Да 20-годдзя яго літаратурнай дзейнасці // Сав. Бел. 29 снеж. (1929)
-- Беларуская літаратура ў асвятленні расійскіх энцыклапедый // Полымя. № 9. (1931);
-- Песні Беранжэ: (Да сямідзесяціпяцігоддзя з часу яго смерці) // Маладняк. № 7 (1932);
-- Гётэ і тэатр // Мастацтва і рэвалюцыя. № 1 (1932);
-- Гётэ і яго Фаўст // Полымя рэвалюцыі. № 1 (1932);
-- Да юбілею Гётэ // ЛіМ. 28 сак. (1932);
-- Огюст Барб'е: (Да пяцідзесяцігоддзя з часу яго смерці) // Там жа. 10 вер. (1932);
-- Памёр П'ер Дэгейтар // Там жа. 24 кастр. (1932);
-- Гётэ пра Беранжэ // Там жа. 19 ліст. (1932);
-- Заходнееўрапейская літаратура ў Інстытуце // ЛіМ. 15 снеж. (1932);
-- Разбор верша М. Чарота «Там, дзе ціхі Нёман» // Заклік. № 1 (1932);
-- Вершы Беранжэ ў кніжнай графіцы // Мастацтва і рэвалюцыя. № 1—2 (1933).
Пасля рэабілітацыі пра Я. Барычэўскага не забылі: аб ім і яго дзейнасці ўпаміналі ў калектыўнай “Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры”, а таксама М.Грынчык, В. Жураўлёў, Э. Іофе, У. Конан, М. Мушынскі і інш.
Ёсць неабходнасць у зборы ў адзінае цэлае і перавыданні навуковай спадчыны Я. Барычэўскага (хоць бы лепшай часткі з гэтай спадчыны).
М. Мушынскі пра Я. Барычэўскага:
”Беларускія даследчыкі ў пераважнай большасці арыентаваліся — хоць і з розным поспехам — на сацыялагічны метад вывучэння літаратуры, што пацвярджае навуковая дзейнасць не толькі М. Гарэцкага, I. Замоціна, М. Піятуховіча, але і Я. Барычэўскага, а таксама М. Байкова, 3. Жылуновіча. Адны з іх, як, напрыклад, М. Байкоў, не ішлі далей сумнага паўтарэння схем вульгарных сацыёлагаў. Другія ж, накшталт Я. Барычэўскага, здолелі глыбей паглядзець на літаратуру і надаць сацыялагічным прынцыпам змястоўнасць і перспектыўнасць. У іх даследаваннях сацыялагічны мстад дапамагаў раскрыць літаратурна-мастацкую (187) з'яву ва ўсёй яе складанасці. Гэта быў перспектыўны шлях развіцця беларускай літаратурнай навукі.
У навуковых працах Я. Барычэўскага асноўнае месца займаюць тэарэтычныя праблемы. Яго манаграфіі «Паэтыка літаратурных жанраў» і «Тэорыя санета» — гэта сур'ёзная спроба стварыць шырокі малюнак развіцця і станаўлення жанравых форм на матэрыяле сусветнай літаратуры, спроба абагульніць вопыт навукова-тэарэтычнай думкі за папярэднія стагоддзі. Каштоўна тое, што ў працах вучонага актыўна выкарыстоўваліся звесткі з гісторыі беларускай літаратуры і беларускага літаратуразнаўства (над падборам патрэбнага матэрыялу працаваў крытык У. Дзяржынскі). Такі падыход даваў багатыя магчымасці для параўнальнага аналізу, супастаўлення беларускай і еўрапейскай навукі аб літаратуры.
Заслуга Я. Барычэўскага перш за ўсё ў тым, што сваімі працамі ён паставіў вывучэнне праблем паэтыкі на прынцыповы ўзровень. Абапіраючыся на фундаментальныя высновы Гегеля, Бялінскага, канкрэтызуючы гэтыя высновы новым матэрыялам, беларускі вучоны даў выразную класіфікацыю літаратурных родаў і відаў, спалучыў у працэсе аналізу тэарэтычны і гістарычны падыходы. Найбольш вядомыя на той час жанравыя формы эпасу, лірыкі, драмы разгледжаны ім у двух аспектах. Тым самым закладвалася прадуктыўная традыцыя адзінства гістарычнага і тэарэтычнага падыходаў да вывучэння літаратуры”.