Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гіст бел літ-ва і кр-кі.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
886.27 Кб
Скачать

7. Літаратуразнаўчая дзейнасць і. Замоціна.

Доктар філалогіі, прафесар, акадэмік АН БССР (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1929) Іван Іванавіч Замоцін нарадзіўся 20.10(1.11).1873 г. у в.  Крывуліна Бежацкага пав. Цвярской губерніі. З сялян. Скончыў з залатым медалём і на «казённы кошт» Пскоўскую гімназію (1893), Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут (1897). Працаваў у гімназіях Пецярбурга і Варшавы. З 1904 г. прыват-дацэнт Варшаўскага, потым Пецярбургскага універсітэтаў. Прафесар Варшаўскага (1908-16), Данскога (1917-22) універсітэтаў, з 1922 — БДУ, з 1931 — Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў па сумесніцтву ў Інбелкульце (з 1925), АН БССР (з 1929). Быў дырэктарам Інстытута літаратуразнаўства і мастацтва АН БССР. 4 красавіка 1938 г. беспадстаўна арыштаваны за «зборышчы» на сваёй кватэры, 5 жніўня 1939 асуджаны да 8 год папраўча-працоўных лагераў. Адбываючы тэрмін пакарання ў Комі АССР, памёр у 1942 г. у турэмнай баль-ніцы. Рэабілітаваны 18.4.1956.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў працах па гісторыі рускай літаратуры 19 ст. I. Замоцін выступаў як прадстаўнік культурна-гістарычнай школы ў літаратуразнаўстве, будучы адным з яе выдатных прадстаўнікоў. Яго працы карысталіся папулярнасцю ў філалагічных колах, а экземпляр кнігі «Адзінства рускай культуры» знаходзіўся ў бібліятэцы У.I.Леніна ў Крамлі. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага літаратуразнаўства. Актыўна ўдзельнічаў у выданні беларускай класікі (М. Багдановіч, А. Гарун, Цётка і інш.), стаў адным з заснавальнікаў беларускай тэксталогіі. Укладальнік твораў (зборнікаў) А. Гаруна, П. Труса, Цёткі і інш. Рукапісы I. Замоціна, у тым ліку рукапісы вершаў, яго дачка, настаўніца Таццяна Іванаўна, часткова перадала ў Музей гісторыі АН БССР.

У гонар I. Замоціна на будынку Мінскага педагагічнага інстытута ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Вучонаму прысвечаны стэнд у адной са школ г. Пскова.

Бібліяграфія асноўных прац І.І. Замоціна

- Творы: Літ.-крытыч. артыкулы. Мн., 1991.

- Ранние романтические веяния в русской литературе. Варшава, 1900.

- Предание о Вадиме Новгородском в русской литературе. Воронеж, 1901.

- Романтизм двадцатых годов XIX ст. в русской литературе. Варшава, 1903.

- Литературные эпохи XIX столетия: Очерки по истории рус. литературы. Варшава, 1906. Вып. 1—6.

- Ф. М. Достоевскнй в русской критике: 1846-1881. Варшава, 1913. Ч. 1.

- М. Ю. Лермонтов. Варшава, 1914.

- Единство русской культуры. Харьков, 1919.

- Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні. Мн., 1927. Вып. 1.

- На переломе: Схема литературных исканнй XIX— XX вв. (Отт. из «Прац БДУ», № 16). Мн., 1927.

- Мастацкая творчасць Л.Н. Талстога: (1828-1928) (Адб. з час. «Полымя» №7 за 1928 г.). Мн., 1928.

- Максім Багдановіч: Крытыка-біягр. нарыс (Адб. уступ. арт. да 2-га тома). Мн., 1929.

- Расійская літаратура эпохі распаду прыгоннай гаспадаркі і развіцця прамысловага капіталізму (XIX — пач. XX стагоддзя); Праграма-канспект і заданні. Мн., 1932.

- Сорак год служэння пралетарскаму мастацтву: (Да 40-годдзя літаратурнай дзейнасці М. Горкага). Б. м., б. г. [Мн., 1933).

- Метадычныя пытанні выкладання мовы і літаратуры ў II-III канцэнтрах: Матэрыялы для завочнай прапрацоўкі. Мн., 1984.

- А.С. Пушкін: Нарыс жыцця і творчасці: Да стагоддзя з дня смерці. Мн., 1937.

- Проблема литературного образования в трудовой школе // Асвета. 1924. № 3;

- Пуціны беларускай літаратуры: (Якуб Колас. «Новая зямля») // Полымя. 1925. № 1. 2.

- Габінэт роднае мовы і літаратуры і яго значэнне ў школьнай методыцы і практыцы // Асвета. 1925. № 2;

- Сучасныя кірункі ў гісторыяграфіі расійскай мастацкай літаратуры XIX—XX стагоддзяў: (1917—1924) // Полымя. 1925. № 7;

- Пуціны беларускай літаратуры: (Якуб Колас «Новая зямля») // Якуб Колас у літаратурнай крытыцы. Мн.; 1926;

- Паэма Я. Коласа «Сымон-музыка» як аўтахарактарыстыка // Полымя. 1926. № 8;

- Літаратурная спадчына М. Багдановіча // Полымя. 1927. № 3;

- Беларуская драматургія // Узвышша. 1927. № 1;

- М.А.Багдановіч: Крытыка-біягр. нарыс // Узвышша. 1927. № 2, 3, 5;

- Чарговыя задачы вывучэння гісторыі беларускае літаратуры // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кн. 2. Працы клясы філёлёгіі. Мн., 1928. Т. 1.

- Цішка Гартны як драматург // Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928;

- Драматычныя творы Я. Купалы // Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928;

- Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні // Асвета. 1928. № 2;

- Аб увязцы беларускага літаратуразнаўства з краязнаўчаю працаю // Наш край. 1928. № 5;

- Драматычныя творы Цішкі Гартнага // Полымя. 1928. № 9;

- Прадмова // Гарун А. Матчын дар. Мн., 1929;

- Драматургічная спадчына ў рускай класічнай літаратуры // Драматургія. Мн., 1934.

- Творчасць Крапівы (1922—1932); Творчы шлях П. Глебкі // Літ. і маст. 1934. Кн. 3.

М. Мушынскі пра І. Замоціна.

“Найбольшага поспеху дасягалі даследчыкі, якія прызнавалі сацыяльную дэтэрмінаванасць літаратурна-мастацкіх з'яў, але не выводзілі ідэйны кірунак творчасці пісьменніка, агульны ўзровень літаратуры непасрэдна з узроўню эканомікі, са спосабаў гаспадарання. Сярод вучоных, пошукі якіх у гэтай галіне суправаджаліся плённымі вынікамі, неабходна назваць перш за ўсё I. Замоціна і Я. Барычэўскага.

I.I. Замоцін (1873—1942) актыўна пераадольваў абмежаванасць культурна-гістарычнай школы, да якой належаў. У сваіх працах («Пуціны беларускай літаратуры», 1924; «Беларуская драматургія», 1927) вучоны паспрабаваў стварыць новы кірунак даследавання прыгожага пісьменства. Ім было вызначана чатыры «моманты ў каардынацыі літаратурнай творчасці», чатыры этапы ў вывучэнні слоўнага мастацтва наогул і канкрэтнага твора ў прыватнасці: так званы «генетычны сінтэз» — аналіз крыніц і (185) жыццёвага матэрыялу, з якога вырастае творчасць; «фармальна-мастацкі сінтэз», г. зн. разгляд мастацкай формы — стылю, жанравай структуры, кампазіцыі, мовы; «сацыялагічны сінтэз», які патрабуе, каб даследчык прасачыў, якімі шляхамі пісьменнік ішоў да ўвасаблення разрозненых уражанняў у мастацкую цэласнасць; «ідэалагічны сінтэз», пад якім трэба разумець ідэалагічнае асвятленне пісьменнікам створаных ім вобразаў і малюнкаў.

Прыведзеная тут замоцінская схема не пазбаўлена недахопаў, асноўныя з якіх — пэўны механіцызм у падыходзе да мастацкай з'явы, пэўны налёт сацыялагічнай спрошчанасці, схематызацыя творчага працэсу, недаацэнка стыхійнага пачатку ў творчым акце. Але гэта былі выдаткі на шляху пошукаў новай, цэласнай метадалогіі. Тым болей што Замоцін рашуча крытыкаваў аўтараў многіх тагачасных прац, аўтараў. якія кіраваліся выключна сацыялагічным метадам («Нарыс развіцця заходнееўрапейскай літаратуры» У. Фрычэ, «Навейшая руская літаратура» В. Львова-Рагачэўскага, «Сацыялагічны метад у літаратуразнаўстве» П. Сакуліна). Сацыялагізм тут аказваўся вульгарным, спрошчана-дагматычным, таму што даследчыкі абсалютызавалі эканамічны базіс, не бачылі сгіецыфічнасці літаратуры як мастацтва, як формы духоўнай дзейнасці (25 Замоцін I. Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні. Мн., 1927. С. 64.). Літаратуру яны ператваралі ў голую ілюстрацыю да грамадзянскай гісторыі, яе эстэтычная прырода не ўлічвалася. Замоцін падкрэсліваў, што на творчасць мастака ўплывае не толькі эканамічны базіс (ён уздзейнічае апасродкавана), але і іншыя шматлікія фактары — грамадскія, культурныя, бытавыя, псіхалагічныя, біялагічныя. Тут накрэсліваўся перспектыўны шлях вывучэння спецыфікі літаратуры, унутраных заканамернасцей яе развіцця.

Аб тым, што літаратуразнаўчая метадалогія Замоціна ўтрымлівае жывы, прадуктыўны пачатак, сведчыць наступны факт: сярод паслядоўнікаў вучонага быў крытык А. Бабарэка, які праз прызму «чатырох сінтэзаў» глянуў на творчасць М. Чарота, выявіўшы пры гэтым шэраг яе характэрных асаблівасцей (вершы М. Чарота «сваім гучным шумам» унеслі ў беларускую «народніцкую па духу паэзію» «першую плынь новасялянскай рэвалюцыйнасці» (26 Бабарэка А. Лірыка Міхася Чарота // Маладняк. 1925. № 9. С. 119.)).

Гаворачы пра вялікі ўклад I. Замоціна ў літаратуразнаўства, нельга не адзначыць і яго заслугу перад беларускай педагагічнай навукай і вышэйшай школай. Маецца на ўвазе не толькі метадычнае даследаванне вучонага «Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні» (вып. 1, 1927; вып. 2, 1928), дзе ёсць цікавыя (186) схемы лабараторных практыкаванняў, навуковая бібліяграфія па тэорыі, метадалогіі і методыцы выкладання. Распрацаваную методыку I. Замоцін вывяраў на практыцы, чытаючы курс лекцый па літаратуры XVIII—XIX стст. на этнолага-лінгвістычным аддзяленні педфака БДУ. [...]

Вялікую ролю адыгралі М. Гарэцкі, I. Замоцін, Я. Барычэўскі, А. Вазнясенскі таксама і ў наладжванні і разгортванні навуковай дзейнасці на Беларусі — у Інбелкулыце, Беларускім дзяржаўным універсітэце і іншых установах.

Значны ўклад унеслі І. Замоцін, Я. Барычэўскі, В. Мачульскі ў беларускую тэксталогію. Яны бралі непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы першага пасмяротнага выдання спадчыны М. Багдановіча («Творы» ў двух тамах, 1927—1928), зборніка вершаў А. Гаруна «Матчын дар» (1929) і інш. [...]

У сярэдзіне дзесяцігоддзя (1930-я) яшчэ рабіліся пэўныя захады па стварэнні «Гісторыі беларускай літаратуры», ажыццявіць якую закліканы быў Інстытут літаратуры і мастацтва Беларускай Акадэміі навук. Яго супрацоўнікі I. Замоцін, М. Піятуховіч, М. Ларчанка, В. Барысенка змясцілі ў друку асобныя артыкулы і манаграфічныя характарыстыкі творчасці некаторых пісьменнікаў. Нават паведамлялася пра здадзены ў выдавецтва першы том (48 Правда. 1934. 13 сент.). Але як завершанай працы «Гісторыі...» не суджана было ўбачыць свет.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]