Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гіст бел літ-ва і кр-кі.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
886.27 Кб
Скачать

2. “Маладнякоўская” крытыка.

«Маладняк» — аб'яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў. Існаваў з лістапада 1923 г. да лістапада 1928 г. Узнік як гурток маладых паэтаў пры часопісе «Маладняк». Заснавальнікі: М. Чарот, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча. З стварэннем філіі ў Маскве (май 1924 г.) і ініцыятыўных груп у Віцебску і Магілёве прыняў назву "Усебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў". Меў філіі ў Мінску, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі, Клімавічах (Калінінская філія), Магілёве, Оршы, Полацку, Слуцку, Смаленску, Ленінградзе, Празе, Рызе, студыі і гурткі — у многіх гарадах і мястэчках. У "Маладняку" існавалі нацыянальныя секцыі рускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх пісьменнікаў.

Членамі «Маладняка» ў розны час былі К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва, У. Дубоўка, У. Галубок, А Гурло, Я. Журба, М. Лынькоў, П. Трус, П. Броўка, П. Глебка, М. Зарэцкі, Н. Чарнушэвіч, А. Якімовіч, М. Аляхновіч, Р. Мурашка, I. Барашка, В. Каваль, В. Сташэўскі, А. Звонак, С. Шушкевіч, К. Губарэвіч, У. Жылка, М. Нікановіч, Т. Кляшторны, У. Хадыка, З. Бандарына, Ю. Гаўрук, В Гарбацэвіч, В. Маракоў, Л. Родзевіч і інш. Кіруючы орган — прэзідыум, з лют. 1925 г. Цэнтральнае бюро (ЦБ). Узначальвалі ЦБ у розныя гады М. Чарот, А. Вольны, У. Дубоўка, П. Галавач. Друк. орган — час. «Маладняк» (з № 9, 1926 да № 11, 1928), многія філіі мелі свае часопісы або альманахі. З мая 1925 г. «Маладняк» выдаваў на ўласныя сродкі бібліятэчку (кніжніцу) — невялікія зборнікі твораў сваіх членаў (выйшла каля 60).

Творчая праграма сфармулявана ў дэкларацыі (снеж. 1924 г.) : «...ідэі матэрыялізму, марксізма і ленінізма ажыццявіць у беларускай мастацкай творчасці...»; мастацкі вобраз павінен аб'ектыўна адпавядаць рэальнасці. Праграма ўдакладнялася новымі дэкларацыямі (1925, 1926) у кірунку размежавання творчай і культурна-масавай працы, барацьбы за развіццё марксісцкай крытыкі і інш. Праводзіў вялікую выхаваўчую работу сярод моладзі, садзейнічаў выяўленню талентаў, наладжваў сувязі з літаратурнымі арганізацыямі іншых рэспублік (УССР, РСФСР, Груз. ССР), кнігаабмен з зарубежнымі краінамі. У праблемна-тэматычным і ідэйным планах творчасць маладнякоўцаў прасякнута пафасам сцвярджэння савецкага ладу. Даволі часта гэта пераклікалася з антыгуманістычнымі заклікамі. У мастацкім плане творчасць маладнякоўцаў вызначалася пошукамі новых мастацкіх форм і сродкаў. Аднак многія з іх абвяшчалі літаратурную спадчыну перажыткам старога грамадства, захапляліся арыгінальнічаннем, фармалістычным штукарствам (атрымала назву «бурапена»). У сваёй дзейнасці "Маладняк" кіраваўся ўказаннямі бальшавіцкай партыі, быў цесна звязапы з камсамолам. Часам у дзейнасці "Маладняка" праяўлялася групаўшчына, культываваліся ваяўнічыя настроі супраць тых, хто "вылузваўся" з цеснай "адзежы" савецка-пралетарскай літаратуры. Гэтыя і іншыя моманты прывялі да крызісу, расколу аб'яднання і выхаду з яго ў маі 1926 г. многіх членаў — К. Чорнага, К. Крапівы, У. Дубоўкі, А. Бабарэкі, П. Глебкі, Я. Пушчы, М. Лужаніна і інш. На мяжы 1927—1928 гг. з асноўнага кіруючага ядра "Маладняка" выйшлі М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Вольны, А. Дудар, В. Сташэўскі і інш. Хутка пасля гэтага "Маладняк" быў рэарганізаваны ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП).

Найбольш значнымі прадстаўнікамі “маладнякоўскай” крытыкі былі:

- А. Бабарэка (на першым этапе сваёй дзейнасці, арт. “Вясну радзіла восень: (Да пытання аб кірунках у сучаснай беларускай літаратуры)”, “Лірыка Міхася Чарота”, “Шлях Маладняка: (Да другіх угодкаў працы Усебеларускага аб'яднанкя паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк»)”, “З далін на ўзвышшы”, шматлікія рэцэнзіі.

- Я. Пушча (арт. “Да тэарэтычнага абаснавання маладнякізму і аб вывіхах крытыкі”, “Вобраз у беларускай паэзіі” і інш.).

- а таксама М. Чарот, М. Зарэцкі, М. Аляхновіч, М. Каспяровіч, Т. Глыбоцкі, А. Гародня, П. Галавач, А. Звонак, Р. Мурашка, І. Барашка, У. Бухаркін.

Адзначым, што “маладнякоўская” крытыка перажывала пэўную эвалюцыю на працягу часу, прычым яна была рознай у розных аўтараў: напрыклад, А. Бабарэка эвалюцыянаваў у бок сапраўды мастацкай і аб’ектыўнай крытыкі, а Т. Глыбоцкі “скаціўся” да вульгарна-сацыялагічных і нават “аглабельных” артыкулаў (“Аб фальшы камертонаў”, 1926). Нагадаем таксама, што адны і тыя ж пісьменнікі і крытыкі ў розныя часы належалі да розных арганізацый.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]