Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гіст бел літ-ва і кр-кі.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
886.27 Кб
Скачать

Лекцыя № 1 Літаратуразнаўства і літаратурная крытыка Беларусі ад вытокаў да пачатку XX ст.

Пытанні

1. Вытокі ўсходнеславянскай літаратурнай навукі і крытыкі.

2. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў эпоху Адраджэння.

3. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў ХVII – XVIII стст.

4. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў ХIX ст.

Літаратура

Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны даведнік: У 6 т. Т. 1--6. Мн., 1992--1995.

Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии.— М., 1972.

Запрудскі І. Ля вытокаў беларускага літаратуразнаўства: Адам Кіркор як гісторык беларускай літаратуры // Роднае слова.— 2000.— №4.

Кісялёў Г.В. Літаратуразнаўства і літаратурная крытыка Беларусі: ад вытокаў да пачатку ХХ ст. // Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова ХVІІІ-ХІХ стагоддзе. Мн., 2007.

Мушынскі М. Літаратуразнаўства і крытыка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. — Мн., 1999.— Т. 1.

Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.— 2-е выд., дапр. і дап.— Мн., 1991.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984–1988.— Т. 1–5.

1. Вытокі ўсходнеславянскай літаратурнай навукі і крытыкі.

Вытокі літаратуразнаўства і крытыкі ўсходнеславянскіх народаў трэба шукаць у агульнай для іх скарбніцы старажытнарускай культуры. Багаты матэрыял з гэтага пункту погляду даюць шматлікія творы старажытнарускай літаратуры, прасякнутыя піітэтам у адносінах да кнігі, да слоўнай творчасці. Спашлёмся, напрыклад, на «Аповесць мінулых гадоў» з яе выдатнымі радкамі, прысвечанымі кнізе: «Се бо суть рекы, напаяюще вселеную, се суть исходяща мудрости; книгам бо есть неищетная глубина: сиим бо в печали утешаеми есмы; си суть узда вьздержанью». Згадвалася ў «Аповесці» і пра пачатак славянскай кніжнасці, пра дзейнасць Кірылы і Мяфодзія.

У «Ізборніку Святаслава» (1073) ёсць цэлы асобны артыкул «Об образех» — своеасаблівае настаўленне па паэтыцы, якое ў духу візантыйскіх эстэтычных традыцый трактавала пра тропы і фігуры.

Наш зямляк, «залатавуст» старажытнай Русі Кірыла Тураўскі (каля 1110—1182), шырокаадукаваны пісьменнік і мысляр, выдатны прамоўца, бачыў у кнігах «скровища вечныя жизни», шукаў у літаратуры адказу, «чего ради создан бысть человек на земли», згадваў пра тое, «яко же историци и ветия, рекши летописци и песнотворци прикланяють своя слухи в бывшая межю цесари рати и въплъчения...» Разам з тым як чалавек Сярэднявечча ён не прымаў твораў, якія выходзілі за межы хрысціянскага вучэння, адпрэчваў «книга халдейскыя кошуны, еллиньскыя басни», адмоўна ставіўся да народнай, язычніцкай культуры.

Неардынарнае знаёмства з літаратурай і фальклорам свайго часу (летапісы, вусныя паданні) выяўляе аўтар «Слова пра паход Ігара» (каля 1185). У запеве да «Слова» ставіцца праблема традыцыі і наватарства ў паэтычнай творчасці, аўтар вырашае пець «по былинамъ сего времени, а не по замышлению Бояню», у яскравай вобразнай форме характарызуе творчую манеру свайго папярэдніка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]