Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
программа по истории россии.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
112.64 Кб
Скачать

Тэма 4.9 Рэвалюцыя 1905–1907 гг. Ў Расіі

Пачатак рэвалюцыі. Студзеньска-лютаўскія забастоўкі. Урадавыя камісіі па рабочым пытанні. Рэскрыпт на імя А Р. Булыгіна. Буржуазна-апазіцыйны рух.

Процідзеянне дваранскай рэакцыі палітыцы ўступак. Утварэнне «Саюза рускіх людзей» і Рускай манархічнай партыі.

Развіццё рэвалюцыі вясной і летам 1905 г. III з'езд РСДРП і Жэнеўская канферэнцыя меншавікоў. Усерасійскі сялянскі саюз. Прафесіянальна-палітычныя саюзы і Саюз саюзаў.

Усерасійская Кастрычнцкая палітычная стачка. Саветы рабочых дэпутатаў. Г. С. Хрусталёў-Носар. Маніфест 17 кастрычніка. Кабінет С. Ю. Вітэ і пытанні дзяржаўных пераўтварэнняў. Карная палтыка царызму. Чарнасоценныя пагромы.

Утварэнне новых палітычных арганізацый і партый. «Саюз рускага народа». А.I. Дубровін, М.Я. Маркаў, У.М. Пурышкевіч. Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя. П. М. Мілюкоў. «Саюз 17 кастрычніка». А. I. Гучкоў.

Уздым сялянскага руху. Рэвалюцыйныя выступленні ў арміі і на флоце. П. П. Шміт.

Змякчэнне нацыянальнга прыгнёту і ўкраінскі рух. Агульнарасійскія партыі на Украіне. Дзейнасць Украінскага сацыял-дэмакратычнага саюза («Спілкі»), Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, Украінскай радыкальна-дэмакратычнай партыі.

Снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве. Паўстанні ў іншых месцах імперыі.

Адступленне рэвалюцыі. Перагляд палажэння аб выбарах у Дзяржаўную думу. Рэформа Дзяржаўнага савета. Новая рэдакцыя «Асноўных дзяржаўных законаў».

Арганізацыя з'ездаў аб'яднанага дваранства. А. А. Бобрынскі.

Першая Дзяржаўная дума, яе склад. С. А. Мурамцаў. Аграрнае пытанне. Дэкларацыя I. Л. Гарамыкіна. Роспуск Думы. «Выбаргскі заклік».

Ліпеньскі палітычны крызіс. Кабінет П. А. Сталыпіна. Указ 9 лістапада 1906 г. Другая Дзяржаўная дума, яе склад і характарыстыка дзейнасці. Ф. А. Галавін. Украінская грамада ў Дзяржаўных думах.

Дзяржаўны пераварот З чэрвеня 1907 г.

Тэма 4.10 Унутраная палітыка расійскага ўрада і грамадска-палітычны рух у 1907—1914 гг.

Трэцячэрвеньская манархія. Выбарчы закон 1907 г. Трэцяя Дзяржаўная дума. М. А. Хамякоў, А. І. Гучкоў, М. У. Радзянка. Банапартызм. Карная палітыка царызму. Вялікадзяржаўны шавінізм і распальванне нацыянальнай варожасці. Справа Бейліса.

Сталыпінская агарарная рэформа. Перасяленчая палітыка. Рабочае пытанне. Увядзенне земстваў у заходніх губернях. Забойства П. А. Сталыпіна. Кабінет У. М. Какаўцова.

Грамадскае жыццё краіны ў 1907—1912 гг. Зборнік «Вехі». Справа Е. Ф. Азефа. Партыйна-палітычная барацьба. Партыя прагрэсістаў. А. I. Канавалаў, В. П. і П. П. Рабушынскія.

Новы ўздым агульнадэмакратычнага руху. Рэакцыя грамадства на смерць Л. М. Талстога. Усеагульная студэнцкая забастоўка. Ленскі растрэл. Выбары ў Чацвёртую Дзяржаўную думу, яе дзейнасць. М. У. Радзянка. Рост стачачнай барацьбы. Легальныя рабочыя арганізацыі. Сялянскі рух. Выступленні ў арміі і на флоце.

Нацыянальна-вызваленчы рух. Таварыства ўкраінскіх паступоўцаў.

Унутрыпалітычнае становішча Расіі напярэдадні Першай сусветнай вайны. Кабінет I. Л. Гарамыкіна. «Новы курс» эканамічнай палітыкі. Рабочы рух летам 1914 г. Барыкады ў Петраградзе.

Тэма 4.11 Удзел Расіі ў Першай сусветнай вайне

Падрыхтоўка Расіі да вайны. Рэарганізацыя арміі. Ваенныя дамовы з Францыяй і Англіяй. Вялікая ваенная праграма 1913 г.

Пачатак Першай сусветнай вайны, яе характар. Уступленне Расіі ў вайну. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага і генералітэт. Вял. кн. Мікалай Мікалаевіч. Ход ваенных дзеянняў у 1914 г. Галіцыйская бітва. Ваенныя паражэнні ў 1915 г. Мікалай II — вярхоўны галоўнакамандуючы. Узмацненне залежнасці царызму ад Антанты. Мілітарызацыя эканомікі. Ваенныя дзеянні ў 1916 г. Брусілаўскі прарыў. Роля Усходняга фронту ў зрыве германскіх планаў вайны.