
- •1.Азначэнне гістарычнай крыніцы. Паняцці “гістарычная крыніца”, “гістарычны дапаможнік”, “гістарычнае даследаванне”, “музейны прадмет”, “музейны экспанат”.
- •2.Прырода гістарычнай крыніцы. Гістарычная крыніца як аснова міждысцыплінарнага сінтэзу.
- •3.Крыніцазнаўства як навуковая дысцыпліна. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
- •4.Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук.
- •5. Узаемадзеянне крыніцазнаўства і музеязнаўства.
- •6.Гісторыя крыніцазнаўства.
- •7.Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.
- •8. Класіфікацыя гістарычных крыніц. Яе сутнасць і мэты.
- •9.Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.
- •10.Выяўленне гістарычных крыніц. Задачы крыніцазнаўчай эўрыстыкі.
- •11.Бібліяграфічная эўрыстыка. Пошук апублікаваных крыніц. Тыпы і віды публікацый крыніц.
- •12.Архіўная эўрыстыка. Архіўныя ўстановы Рэспублікі Беларусь і іх фонды.
- •14. Пошук гістарычных крыніц у глабальнай сетцы Internet.
- •15. Знешняя крытыка пісьмовых крыніц.
- •16.Мэты і задачы ўнутранай крытыкі. Крыніцазнаўчы сінтэз.
- •17.Агульная характарыстыка дакументаў заканадаўства як гістарычнай крыніцы.
- •18.Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX-XIII стст.
- •19. Этапы развіцця заканадаўства вкл
- •20."Судзебнiк" Казiмiра 1468 г. Статуты вкл.
- •21.Заканадаўчыя акты Расiйскай iмперыi як крыніца па гісторыі Беларусі
- •22.Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.
- •23.Заканадаўчыя дакументы навейшага часу. Іх асноўныя публікацыі. Канстытуцыя рб
- •24. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў. Іх класіфікацыя. Актавы фармуляр.
- •25. Актавыя матэрыялы х – хііі стст. Развіццё актаў ў перыяд вкл.
- •26.Прыватна-прававыя і публічна-прававыя акты новага часу.
- •27.Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.
- •28.Канцылярыя вкл і яе “кнігі”. Першапачатковы і сучасны склад “кніг” Літоўскай Метрыкі.
- •29.Матэрыялы “Літоўскай Метрыкі” як крыніцы па гісторыі Беларусі. Публікацыя кніг Метрыкі ў Беларусі.
- •31. Группы справаводчай дакументацыі новага часу. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •32.Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, іх асаблівасці.
- •33.Гаспадарчыя апісанні XVI – XVIII стст. Іх віды.
- •34.Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
- •35. Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх–пачатку хх ст. Матэрыялы Усеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г., ступень іх дакладнасці.
- •36.Статыстычныя крыніцы навейшага часу.
- •37.Летапісы і хронікі як форма гіст.-літ..Твораў. Этапы летапiсання на Беларусi
- •38.“Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца. Полацкі летапіс.
- •39.Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. І скандынаўскія сагі як крынiцы па гiсторыi Беларусi.
- •40. Беларуска- літоўскія летапiсы XV-XVI стст.Іх публікацыі
- •41. Адметныя рысы летапісання Беларусі ў к. 15-18 ст. (Баркалабаўскі летапіс, гарадскія хронікі).
- •42. Мемуарная літаратура як гістарычная крыніца. Яе асноўныя віды і этапы развіцця
- •43. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •44.Мемуары XVIII ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •45. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.
- •46.Мемуары хіх – пачатку хх ст. Запіскі расійскіх падарожнікаў аб Беларусі
- •47.Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў і відаў.
- •48. Эпiсталярныя крынiцы па гісторыі Беларусі
- •49.Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.
- •50. Агіяграфічныя крыніцы. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
- •51. Літаратурныя і публiцыстычныя творы xіv - XVIII ст.
- •52. Асаблівасці публiцыстыкі XIX-XX стст.
- •53. Зараджэнне і развіццё перыядычнага друку на Бел. У др.Пал. 18-пач.19 ст
- •54. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма крыніц навейшага часу. Праблема класіфікацыі і сістэматызацыі перыядычных выданняў.
- •55. Этапы развіцця перыядычнага друку у савецкі час. Партыйна-дзярж. Кантроль. З’яўленне неафіцыйных і апазіцыйных выданняў
- •56. Перыядычны друк Рэспублікі Беларусь.
51. Літаратурныя і публiцыстычныя творы xіv - XVIII ст.
У гэты перыяд развіваецца кнігадрукаванне, і таму неабходна адзначыць, што літаратуразнаўцы ўмоўна падзяляюць гісторыка-літаратурныя творы на рукапісныя і друкаваныя. Асноўным відам рукапісаў называюць аўтографы. У азначаны перыяд мастацкая літаратура па-ранейшаму грунтуецца на гістарычным матэрыяле. Па-ранейшаму літаратурны твор лiчыўся творам выхаваўчым. Невыпадкова, што значная частка мастацкіх твораў мела павучальны змест. Таленавітыя літаратары адначасова зяўляліся і выдатнымі педагогамі (Сiмяон Полацкі). Гэта таксама прадвызначыла тое, што большасць літаратурных твораў мела пэўную публіцыстычную накіраванасць. Сінтэзам гістарычнага апавядання і публіцыстыкі зявілася паэма Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра» (1520),. Каштоўным пластом літаратурна-публіцыстычных твораў XVI - XVIII ст. стала палемічная літаратура (само слова «палеміка» ў дакладным перакладзе азначае «спрэчка», «вайна»), у развіцці якой можна вылучыць дзве плыні: свецкую і рэлігійную. Да першай можна аднесці такія яскравыя помнікі, як «Отпісы» Філона Кміты-Чарнабыльскага і «Трактат аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян» Міхалона Літвіна. Аўтарам апошняга з названых твораў даследчыкі доўгі час лічылі Міхаіла Тышкевіча, які зяўляўся адным з паслоў дыпламатычнай місіі ў Крым у 1538 г. Патрыятычнымі пачуццямі, перажываннямі за сваю радзіму былі выкліканы і «Отпісы» аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага. Асноўная iх тэма - пагранічнае жыццё і сакрэтныя дадзеныя аб ваенных справах і намерах маскоўскага цара Івана Грознага. Аднак пэўныя з іх маюць выключна публіцыстычны характар. Так, у «Отпісах», адрасаваных кашталяну трокскаму, падканцлеру Вялікага княства Яўстафію Валовічу відавочныя імкненні апраўдаць свае дзеянні (сакрэтная перапіска з Масквою), Царкоўна-палемічная публіцыстыка гэтага часу звязана найперш з барацьбой дзвюх хрысціянскіх канфесій у Вялікім княстве Літоўскім, са стварэннем і дзейнасцю уніяцкай царквы. Адным з пачынальнікаў палемікі стаў Пётр Скарга, рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, які ў 1574 г. на польскай мове выдаў кнігу «Пра еднасць боскага касцёла пад адзіным пастырам».
Узнікае новы рух рэакцыйных феадальных сіл у Заходняй Еўропе - контррэфармацыя, якая набірае ў княстве сілу пасля смерці вядомага прыхільніка кальвінізму канцлера Мікалая Радзівіла Чорнага. Унія і каталіцтва атрымліваюць дзяржаўную падтрымку. Менавіта таму творы праваслаўных дзеячаў выглядаюць пратэстам супраць прыгнёту. Між іншым, асобныя з іх былі такімі ж рэлігійнымі фанатыкамі, як Іязафат Кунцэвіч, вядомы прыхільнік уніі. Апошняе можна яскрава заўважыць на прыкладзе «Дыярыуша» Афанасiя Філіповіча. Улічваючы назву, многія даследчыкі адносяць гэты твор да гісторыка-мемуарнай літаратуры. Аднак можна заўважыць, што «Дыярыуш» мае складаную структуру і форма ўспамінаў была выбрана, па-першае, для паведамлення звестак аб сабе (у яго не было «сведачных» картак і Філіповіч складае «Гісторыю падарожжа»); па-другое, каб на прыкладзе свайго жыцця паказаць прыгнёт праваслаўнай царквы і акрэсліць крытыку уніі («навіны»). Наступная частка - «Фундамент непарадку касцёла рымскага» была дадзена ў мэтах крытыкi дзеянняў каталіцкага духавенства, а «Порада» - пэўны план дзеянняў, прапанаваны каралю. Такім чынам, «Дыярыуш» адпавядае ўсім канонам публіцыстычнага жанру: гістарычны матэрыял тут прысутнічае для доказу іх поглядаў.