
- •1.Азначэнне гістарычнай крыніцы. Паняцці “гістарычная крыніца”, “гістарычны дапаможнік”, “гістарычнае даследаванне”, “музейны прадмет”, “музейны экспанат”.
- •2.Прырода гістарычнай крыніцы. Гістарычная крыніца як аснова міждысцыплінарнага сінтэзу.
- •3.Крыніцазнаўства як навуковая дысцыпліна. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
- •4.Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук.
- •5. Узаемадзеянне крыніцазнаўства і музеязнаўства.
- •6.Гісторыя крыніцазнаўства.
- •7.Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.
- •8. Класіфікацыя гістарычных крыніц. Яе сутнасць і мэты.
- •9.Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.
- •10.Выяўленне гістарычных крыніц. Задачы крыніцазнаўчай эўрыстыкі.
- •11.Бібліяграфічная эўрыстыка. Пошук апублікаваных крыніц. Тыпы і віды публікацый крыніц.
- •12.Архіўная эўрыстыка. Архіўныя ўстановы Рэспублікі Беларусь і іх фонды.
- •14. Пошук гістарычных крыніц у глабальнай сетцы Internet.
- •15. Знешняя крытыка пісьмовых крыніц.
- •16.Мэты і задачы ўнутранай крытыкі. Крыніцазнаўчы сінтэз.
- •17.Агульная характарыстыка дакументаў заканадаўства як гістарычнай крыніцы.
- •18.Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX-XIII стст.
- •19. Этапы развіцця заканадаўства вкл
- •20."Судзебнiк" Казiмiра 1468 г. Статуты вкл.
- •21.Заканадаўчыя акты Расiйскай iмперыi як крыніца па гісторыі Беларусі
- •22.Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi.
- •23.Заканадаўчыя дакументы навейшага часу. Іх асноўныя публікацыі. Канстытуцыя рб
- •24. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў. Іх класіфікацыя. Актавы фармуляр.
- •25. Актавыя матэрыялы х – хііі стст. Развіццё актаў ў перыяд вкл.
- •26.Прыватна-прававыя і публічна-прававыя акты новага часу.
- •27.Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.
- •28.Канцылярыя вкл і яе “кнігі”. Першапачатковы і сучасны склад “кніг” Літоўскай Метрыкі.
- •29.Матэрыялы “Літоўскай Метрыкі” як крыніцы па гісторыі Беларусі. Публікацыя кніг Метрыкі ў Беларусі.
- •31. Группы справаводчай дакументацыі новага часу. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •32.Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, іх асаблівасці.
- •33.Гаспадарчыя апісанні XVI – XVIII стст. Іх віды.
- •34.Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
- •35. Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх–пачатку хх ст. Матэрыялы Усеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г., ступень іх дакладнасці.
- •36.Статыстычныя крыніцы навейшага часу.
- •37.Летапісы і хронікі як форма гіст.-літ..Твораў. Этапы летапiсання на Беларусi
- •38.“Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца. Полацкі летапіс.
- •39.Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. І скандынаўскія сагі як крынiцы па гiсторыi Беларусi.
- •40. Беларуска- літоўскія летапiсы XV-XVI стст.Іх публікацыі
- •41. Адметныя рысы летапісання Беларусі ў к. 15-18 ст. (Баркалабаўскі летапіс, гарадскія хронікі).
- •42. Мемуарная літаратура як гістарычная крыніца. Яе асноўныя віды і этапы развіцця
- •43. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •44.Мемуары XVIII ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •45. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.
- •46.Мемуары хіх – пачатку хх ст. Запіскі расійскіх падарожнікаў аб Беларусі
- •47.Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў і відаў.
- •48. Эпiсталярныя крынiцы па гісторыі Беларусі
- •49.Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.
- •50. Агіяграфічныя крыніцы. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
- •51. Літаратурныя і публiцыстычныя творы xіv - XVIII ст.
- •52. Асаблівасці публiцыстыкі XIX-XX стст.
- •53. Зараджэнне і развіццё перыядычнага друку на Бел. У др.Пал. 18-пач.19 ст
- •54. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма крыніц навейшага часу. Праблема класіфікацыі і сістэматызацыі перыядычных выданняў.
- •55. Этапы развіцця перыядычнага друку у савецкі час. Партыйна-дзярж. Кантроль. З’яўленне неафіцыйных і апазіцыйных выданняў
- •56. Перыядычны друк Рэспублікі Беларусь.
48. Эпiсталярныя крынiцы па гісторыі Беларусі
Эпiсталярная спадчына — пiсьмы, запiскi, пасланнi i г.д.
Неабходна адрознiваць афiцыйную i прыватную перапiску. Прыватнае пiсьмо — гэта пiсьмовы асабiсты зварот аўтара да пэўнай асобы (цi некалькiх асоб). Устойлiвымi элементамi эпiсталярнага помнiка з’яўляецца ўказанне адрасату, месца напiсання, даты напiсання, зварот да адрасату, подпiс аўтара пiсьма. Але ў змесце прыватнага пiсьма аўтар зусiм свабодны — ён можа пiсаць аб службовых, сямейных, асабiстых справах. Звычайна пiсьмо пiшацца не для друку, не для ўсеагульнага i нават частковага азнаямлення з iм трэцiх асоб.
У сваiм развiццi эпiсталярныя крынiцы таксама прайшлi шэраг этапаў. Пiсьмы, як форма зносiн мiж людзьмi, былi распаўсюджаны ўжо з глыбокай старажытнасцi.У Вялiкiм княстве асаблiва пашыраецца перапiска ў XVI ст. Вельмi цiкавым помнiкам XVI ст., напрыклад, з’яўляецца пiсьмо Мiхаiла Глiнскага епiскапу Луку Ватцэльроду, напiсанае на паўлiсце паперы 12 жнiўня 1506 г. праз тыдзень пасля перамогi, атрыманай пад Клецкам. Яно дазваляе ўдакладнiць структуру i памеры войскаў, ўдакладняе дзень галоўнай бiтвы (5 жнiўня) i колькасць страт. У другой палове XVI ст. у форме пiсьмаў складаюцца дзённiкi эпiсталярная форма служыць для выяўлення сваёй думкi, поглядаў i вельмi складана размежаваць прыватную i афiцыйную перапiску. Вядомы таксама пасланнi, што прыпiсваюцца старцу Арцемiю, якi быў асуджаны за вальнадумства ў рэлiгiйных пытаннях Маскоўскiм Саборам 1554 г. i ўцёк у Лiтву. Таксама прыкладам можа служыць перапiска канцлера Вялiкага княства Лiтоўскага Льва Сапегi, апублiкаваная А.Прахаскам, дзе ўтрымлiваюцца пiсьмы да Л.Сапегi У XVIII ст. i асаблiва ў XIX ст. колькасць пiсьмаў iстотна павялiчваецца. Вельмi цiкавыя пiсьмы майстроў мастацкага слова — лiтаратараў.
Эпiсталярная спадчына беларускiх пiсьменнiкаў XIX ст. захавалася i вывучана ў неаднолькавай ступенi. Надзвычай карыснай для нашага лiтаратуразнаўства ды i гiстарычнай навукi наогул была б поўная навуковая публiкацыя эпiсталярыi Баршчэўскага. Багата прадстаўлена ў публiкацыях i даследаваннях эпiсталярная спадчына Яна Чачота. Каля 100 яго пiсьмаў 1820-1822 гг. да сяброў-фiламатаў надрукавана ў 1913 г. Я.Чубакам у зборнiку “Карэспандэнцыя фiламатаў”. Эпiсталярная спадчына А.Вярыгi-Дарэўскага даволi багата прадстаўлена ў зборнiку “Пачынальнiкi”.
Надзвычай актыўную перапiску з сучаснiкамi вёў В.Савiч-Заблоцкi, асоба i дзейнасць якога апошнiм часам усё больш прыцягвае ўвагу нашых даследчыкаў. Яго багатая эпiсталярная спадчына яшчэ не да канца выяўлена i вывучана.
49.Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.
Неабходна адрознiваць лiтаратурныя творы як гiстарычныя крынiцы i крынiцы па гiсторыi лiтаратуры (у якасцi якiх могуць выступаць i рэчавыя помнiкi, i iншыя вiды пiсьмовых крынiц).
Творы лiтаратуры, дзе мастацкая форма не менш iстотная, чым сам змест, як i помнiкi публiцыстыкi (для якiх характэрна перавага палемiчных функцый) займаюць асаблiвае месца сярод гiстарычных крынiц. Яны не столькi дакументальна фiксуюць падзеi, колькi адлюстроўваюць эмоцыi, адчуваннi, роздум аўтараў аб пэўных падзеях i з'явах. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы маюць першаступеннае значэнне для вывучэння гiсторыi культуры, iдэалогii. Яны могуць служыць i служаць таксама цiкавай для гiстарычнай навукi крынiцай узнаўлення сацыяльна-палiтычнай карцiны эпохi, да якой яны адносяцца.
Безумоўна, лiтаратурныя творы рознай эпохi характарызуюць розныя рысы, на працягу часу змянялася i iх роля як гiстарычных крынiц. У развiццi ўсходнеславянскай лiтаратуры (i беларускай у прыватнасцi) гэта (прыкладна!) такiя ўмоўныя перыяды: XI - XIII ст., XIV - XVIII ст., XIX - пачатак XX ст., лiтаратурныя творы савецкага часу.
Для першага перыяду характэрна iмкненне аўтараў да дакументальнасцi, дакладнасцi ў перадачы звестак. Для гэтага перыяду характэрны росквiт агiяграфiчнай лiтаратуры.