Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
117.99 Кб
Скачать

45. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.

Аналізуючы запіскі падарожнікаў неабходна не толькі вывучаць асобу падарожніка, але і мэту падарожжа, тыя задачы, якія ставіліся перад ім.

У дачыненні можна заўважыць. што ў XVI ст. праз Беларусь праязджалі тыя, каго не столькі жаданне. колькі справа вымушала падарожнічаць. Бо XVI ст. – гэта новы этап узаемаадносін Усходу і Захаду. Краіны Паўночнай і Заходняй Еўропы, якія ўступілі на шлях развіцця капіталізму мелі патрэбу ў новых крыніцах узбагачэння і рынках збыту. Адны з іх аб Беларусі пакінулі звестак няшмат. Яны былі захоплены сабой і сваімі ўласнымі справамі. Да ліку такіх можна аднесці Джэрома Гарсея – тыповага прадстаўніка англійскіх дзелавых колаў XVI ст. Ён пакінуў аж тры самастойных творы аб Расіі, але Беларусь, княства Літоўскае цікавіла яго толькі як шлях да Масквы, дзе ён знаходзіўся амаль два дзесяцігоддзі. Дарэчы ў Маскоўскай дзяржаве яго ахрысцілі Ерамеем, а ад Уільма – прозвішча Ульянаў – хто яго ведае, можа й пакінуў на Маскоўскай зямлі сваіх нашчадкаў. Рэйнгольд Гейдэнштэйн. "Запіскі пра Маскоўскую вайну" заснавана не толькі на ўласных назіраннях, але і на дакументах, якія Гейдэнштэйн трымаў руках. Да таго ж у рэдактаванні яе (а магчыма і ў напісанні) трымалі ўдзел С.Баторый і Я.Замойскі. Зразумела, што ў сваім апісанні Гейдэнштэйн абараняў іх палітыку і ставіўся да азначаных асоб з яўнай сімпатыяй. У пэўнай ступені – гэта не праца падарожніка, а сталага жыхара Рэчы Паспалітай, толькі іншаземнага паходжання.

Даволі падрабязныя звесткі аб беларускіх землях маюцца ў запісках венецыянскага пасла Фоскарыно, які быў у Беларусі ў 1537 г., англічаніна Флетчэра (1584 г.), немца Петрэя, што пражыў у Расіі 4 гады (1616-1620 гг.), аўстрыйскага пасла Мейерберга (1661 г.), чэха Таннера (1678 г.), сакратара аўстрыйскага пасольства І.Корба (1698, 1699) і многіх іншых.

Аналізуючы запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў неабходна імкнуцца аддзяліць убачанае і апісанае непасрэдна імі ад звестак з іншых рук, іх абагульненняў. пакінулі шмат звестак аб геаграфічных і прыродных умовах, аб межах Беларусі. Шмат каго ўжо ў XVI ст. цікавіла самая назва Белай Русі. У такім выпадку нараджаліся самыя неверагодныя версіі, вельмі шмат звестак аб прыродзе Беларусі. Падарожнікі адзначаюць суровыя, але ўсё ж спрыяльныя для гаспадаркі прыродна-геаграфічныя ўмовы. Пераважная частка падарожнікаў пакінула звесткі аб шляхах зносін. Можна заўважыць, што яны праязджалі ў накірунку Вільня, Полацк, Ноўгарад, але часцей – праз Вільню ці Брэст і далей праз Мінск, Барысаў, Оршу. Зімою выкарыстоўвалі "рускія сані", летам – лёгкія фурманкі. Не самыя лепшыя эпітэты можа знайсці ў запісках падарожнікаў аб беларускіх дарогах.

46.Мемуары хіх – пачатку хх ст. Запіскі расійскіх падарожнікаў аб Беларусі

Канец XVІІI - першая палова XIX ст. характарызуюцца своеасаблівай модай на мемуарную літаратуру. У гэты час была створана вялікая колькасць успамінаў, дзённікаў, хранографаў-дыярыушаў. Вельмі цікавыя старонкі мемуарнай літаратуры гэтага перыяду складаюць і запіскі падарожнікаў. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі выклікала з'яўленне вялікай колькасці запісак рускіх падарожнікаў. На самым пачатку XIX ст. у новыя землі накіроўваліся па справах свецкія і духоўныя асобы. 3 1812 г. свае запіскі аб падзеях на тэрыторыі сучаснай Беларусі  пакідаюць рускія афіцэры. Пасля ж паўстання 1830 - 1831 гг. Беларусь наведвала вялікая колькасць рускіх літаратараў, мастакоў, увогуле людаей творчых прафесій. Гэта адбілася і на змесце літаратуры падарожжаў. Мода на дарожныя нататкі прадвызначыла з'яўленне і твораў прадстаўнікоў мясцовай, беларускай, інтэлігенцыі. Найбольш яркай старонкай азначанай творчасці з'явілася серыя нарысаў «Падарожжы па Палессі і беларускім краі», што бьша апублікавана ў часопісе «Современник» ў 1853-1855 гг. Аўтарам іх быў Павел Шпілеўскі. «Путешествия...» сталі візітнай карткай вядомага публіцыста і літаратара. Асабліва каштоўныя тыя старонкі гэтага патрыятычнага твора, дзе аўтар пісаў аб тым, што добра ведаў і бачыў уласнымі вачыма. Гэта звесткі аб кірмашах, аб беларускіх гарадах і мястэчках, іх насельніцтве, аб жыцці простата селяніна і памешчыкаў. П. Шпілеўскі не пакінуў па-за ўвагай таксама татар і яўрэяў, якія здаўна пражывалі на Беларусі.У XIX ст. не толькі павялічваецца колькасць мемуарнай літаратуры, але і адбываюцца пэўныя змены ў складзе яе аўтараў. З'яўляецца ўсё больш мемуарных твораў прадстаўнікоў мяшчан, духавенства, студэнцтва. На змену апалітычнасці і абыякавасці да лёсаў Айчыны прыходзіць патрыятызм, імкненне да вызначэння свайго месца у агульным працэсе нацыянальнага вызвалення. Гэта можна заўважыць ужо на прыкладзе ўспамінаў Адама Чартарыйскага, які займаў высокія пасады ў гады царавання Аляксандра І і быў ініцыятарам шматлікіх ліберальных праектаў тых часоў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]