
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Прадмова
- •І. Уводзіны ў навуку аб мове
- •1. 1. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.2. Асноўныя функцыі мовы
- •1.3. Мова і грамадства. Дзяржаўнасць мовы.
- •Іі. Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы.
- •Ля вытокаў беларускай мовы.
- •2.2. Старабеларуская літаратурная мова.
- •2. 3. Новая беларуская літаратурная мова.
- •Пытанні
- •Заданні
- •3.1. З гісторыі беларускага правапісу. Рэформы беларускага правапісу (1933 г., 1957 г.)
- •3.2. Рэформа 2008 г.
- •Пытанні
- •Разнавіднасці беларускай мовы. Паняцце нормы. Сістэма моўных нормаў.
- •3.4. Тэндэнцыі развіцця беларускай мовы на сучасным этапе.
- •Іv. Сутнасць I асаблівасці білінгвізму
- •4.1. Моўная інтэрферэнцыя.
- •4.2. Беларуская “трасянка”
- •4.3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай
- •4.3.1.Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •3.2. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •V. Функцыянальна-стылёвая дыферэнцыяцыя беларускай мовы
- •Пытанні
- •5. 1. Асноўныя катэгорыі, тыпы I сродкі арганізацыі навуковага тэксту
- •Асноўныя катэгорыі
- •Пытанні да самакантролю:
- •5.1.2. Тыпы навуковых тэкстаў
- •Пытанні для самакантролю:
- •5.1.3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту
- •Пытанні да самакантролю:
- •5.1.4. Моўныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.2. Марфалагічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.3. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.5. Тэрмін і яго характэрныя прыметы. Месца тэрміналогіі ў структуры сучаснай беларускай мовы
- •Пытанні:
- •5.1.6. З гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі
- •Пытанні:
- •Vі. Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы
- •6.1. Паходжанне і развіццё беларускай мовы
- •6.2. Фанетычныя, словаўтваральныя, граматычныя адметнасці беларускай мовы
- •6.3. Лексікалогія і стылістыка беларускай мовы
- •7.2. Кірыла тураўскі (каля 1130 – каля 1190)
- •6.3. Францішак скарына (каля 1490 – не пазней 1552)
- •7.4. Сымон будны
- •(Каля 1540–1603 г.)
- •7.6. Сімяон полацкі
- •7.7. Леў сапега (1337–1633 гг.)
- •7.8. Карскі яўхім фёдаравіч
- •7.9. Сцяпан некрашэвіч (8.05. 1883–1937)
- •7.10. Вацлаў ластоўскі (1.07.1883–23.1.1938)
- •7.11. Язэп лёсік (6.07.1883–1940 г.)
- •7.12 Браніслаў тарашкевіч
- •Vііі. Дадатак 2 спецыяльныя тэксты для перакладу Бухгалтерский учет, анализ и аудит
- •Логистика
- •Экономическая теория как наука. Предмет и методы изучения.
- •Предмет экономической теории как науки
- •Предмет макроэкономики
- •Экономические законы и категории
- •Разгосударствление и приватизация собственности, особенности в Республике Беларусь
- •Производство и потребности
- •Управление конкурентоспособностью
- •Всемирная инфраструктура
- •Общемировой характер современных производительных сил и экономического прогресса
- •Функции банков
- •Экономическое и юридическое понимание собственности
- •Торговля и коммерция как элементы рынка
- •Понятие рынка
- •Рынок как социальный институт
- •Роль и функции рынка
- •Цена как экономическая категория
- •Формы государственного ценового регулирования
- •Политика стабилизации экономики
- •Ресурсы производства
- •Простейшее понимание экономики. Экономия.
- •Формы и виды собственности в Республике Беларусь
- •Сущность и функции собственности
- •Основные этапы развития экономической теории
- •Факторы производства
- •Материальные блага
- •Общая характеристика государственных финансов
- •Понятие "мировое хозяйство"
- •Маркетинг
- •Влияние рекламы на потребительское поведение
- •Рентабельность
- •Понятие денежно-кредитной (кредитно-банковской) системы
- •Іх. Перакладны руска-беларускі слоўнік
- •Х. Тлумачальны слоўнік эканамічных тэрмінаў
- •Літаратура
2.2. Старабеларуская літаратурная мова.
На працягу ХІV–ХVІ стст. пачала складвацца беларуская народнасць з уласцівай ёй моваю (навукоўцы называюць яе старабеларуская), асноўныя асаблівасці якой захоўваюцца да нашага часу. Прыкладна з сярэдзіны ХV ст. пісьменства на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ёсць усе падставы гаварыць пра беларускую літаратурную мову, якая сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі прыкметна адрознівалася ад старажытнарускай літаратурнай мовы, але цалкам не парвала сувязі з ёй. Цікавым гістарычным фактам з’яўляецца тое, што ў старажытных дакументах па-рознаму называецца беларуская мова ВКЛ: літоўскай, рускай (руськай), простай. Азначэнне “руский языкь” паходзіць ад этноніма “Русь”, якім у шматнацыянальным Вялікім Княстве Літоўскім абазначалася частка ўсходнеславянскага насельніцтва, што ўваходзіла ў склад ВКЛ. Назва “белоруссий языкь” пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне ХVІІ ст. у Рускай дзяржаве.
На Беларусі ў ХV – першай палове ХVІІ ст. самым распаўсюджаным было справавое (актавае, канцылярска-юрыдычнае) пісьменства. Да яго адносяцца шматлікія акты, граматы, дагаворы, запісы, кодэксы, законы, правы, статуты, трыбуналы, судзебнікі. Яны выходзілі з канцылярыі Вялікага літоўскага князя і ствараліся па ўсёй тэрыторыі старабеларускай дзяржавы (у Вільні, Троках, Мінску, Мсціслаўі, Нясвіжы, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Полацку і г.д.). Распаўсюджанню гэтага віду пісьменства садзейнічаў той факт, што ў ВКЛ, у склад якога тады ўваходзіла Беларусь, беларуская мова стала дзяржаўнай. Буйнымі помнікамі канцылярска-юрыдычнага пісьменства з’яўляюцца: Метрыка ВКЛ, якая налічвае каля 600 тамоў, Статуты ВКЛ (1529, 1566, 1588 гг.). У ХVІ і ХVІІ ст. на беларускай мове вялася дакументацыя ў гарадскіх управах, магістратах і магдэбургіях, у гарадскіх, земскіх і замкавых судах, яна выкарыстоўвалася ў дыпламатычнай і прыватнай перапісцы. Справавое пісьменства было самым прагрэсіўным паводле адлюстравання рысаў жывой беларускай мовы. Нягледзячы на тое, што ў шматлікіх дзелавых дакументах таго часу мы сустракаем словы літоўскі і літвіны, яны нічога агульнага не маюць з сучаснымі прыбалтыйскімі народамі: у той час ліцвінамі называлі ўсходнеславянскія плямёны, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай заходняй і паўночнай Беларусі, а сучасныя літоўцы называліся аўкштайтамі і жамойтамі.
Адно з вядучых месцаў па колькасці вядомых помнікаў і па разнастайнасці жанраў пісьменства эпохі беларускай народнасці займае свецка-мастацкая літаратура. Самым старажытным і пашыраным жанрам з’яўляюцца летапісы (Радзівілаўскі, летапіс Аўраамкі). У ХVІ і першай палове ХVІІ ст. афіцыйнае дзяржаўнае летапісанне дапоўнілася гістарычнымі запіскамі мясцовага характару (Баркулабаўскі летапіс), мемуарнымі творамі (“Гістарычныя запіскі” Ф.М. Еўлашоўскага, “Дыярыуш” А.Філіповіча), перакладнымі воінскімі і рыцарскімі раманамі і аповесцямі (“Александрыя”, “Аповесць пра Трою”, “Аповесць пра Трышчана”, “Аповесць пра Баву”, “Гісторыя пра Атылу”), перакладнымі хронікамі (“Хроніка”М.Стрыйкоўскага). Пералічаныя арыгінальныя і перакладныя творы адлюстроўваюць высокую ступень развіцця старабеларускай літаратурнай мовы, багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў.
Беларуская мова пранікае і ў сферу рэлігійнай літаратуры. У ХV ст. на беларускую мову была перакладзена “Песня песням”. У 1517–1519 гг. беларускі першадрукар, асветнік і гуманіст Францыск Скарына зрабіў пераклад большай часткі кніг Старога запавету. Захаваўшы царкоўнаславянскую аснову, Скарына насыціў свой пераклад беларускімі рысамі ў такой меры, што ў цэлым мова яго перакладу заняла прамежкавае становішча паміж царкоўнаславянскай і беларускай мовамі.
З
’яўленне
на беларускай мове арыгінальных твораў
рэлігійнага прызначэння звязана з
іменем буйнога асветніка і ідэолага
гуманізму і рэфармацыі на Беларусі і
Літве Сымона Буднага, які ў 1562 г. выдаў
у Нясвіжы на беларускай мове дзве кнігі
– “Катэхізіс” (павучанне, настаўленне)
і “Апраўданне грэшнага чалавека перад
Богам”.
Значным крокам у пашырэнні ролі беларускай мовы ў рэлігійнай сферы было выданне на беларускай мове каля 1580 г. В. Цяпінскім “Евангелля”. Гэта выданне вылучаецца тым, што беларускі тэкст змешчаны паралельна з царкоўнаславянскім.
З канца ХVІ ст. беларуская мова стала абавязковым прадметам навучання ў праваслаўных брацкіх школах, дзе вывучаліся таксама польская, лацінская і грэчаская мовы. Выкладчыкам і вучням такіх школ вельмі патрэбны быў перакладны слоўнік. У 1596 г. Л.Зізаній выдаў у Вільні “Лексіс”, дзе тлумачыў незразумелыя царкоўнаславянскія словы сродкамі беларускай мовы (врачую – лечу, мель – вапна и тыж крейда, месть – помста, баснь – казка, слово, байка). У рэестравай частцы слоўніка 1061 слова, а ў тлумачальнай – больш за 2 тысячы. У1627 г. Памва Бярында выдаў у Кіеве “Лексікон”, які змяшчаў каля 7000 слоўнікавых артыкулаў. Беларускі моўны матэрыял выкарыстоўваецца ў якасці тлумачальнага і ў “Граматыцы” М. Сматрыцкага (1619 г.).
Такім чынам, у ХVІ і першай палове ХVІІ ст. старабеларуская літаратурная мова дасягнула найвышэйшага ўзроўню развіцця, атрымала прымяненне ў найважнейшых галінах грамадскага і культурнага жыцця беларускага насельніцтва. Разам з тым якраз у гэты перыяд у абставінах новых палітычных і культурных умоў жыцця беларускага народа сфера выкарыстання беларускай мовы пачала звужацца, што пазней прывяло да яе заняпаду. У складаных палітычных абставінах сярэдзіны ХVІ ст. беларуска-літоўская шляхта зрабілася буйной палітычнай сілай, якая, каб забяспечыць сваё палітычнае і эканамічнае становішча, пачала імкнуцца да ўстанаўлення ў ВКЛ важнейшых дзяржаўных інстытутаў на польскі ўзор. У другой палове ХVІ ст. польская мова і польская культура пачалі інтэнсіўна распаўсюджвацца ў вышэйшых колах беларускага грамадства. Каб абараніць беларускую мову, у Статут ВКЛ 1566 г. быў уключаны спецыяльны пункт аб ужыванні ў справаводстве беларускай мовы: “А писар земский маеть по-руску (г.зн. па-старабеларуску) литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы”. Гэты пункт быў захаваны ў Статуце 1588 г. і ў перакладзе Статута на польскую мову ў 1614 г. Але апошні спецыяльным артыкулам дазваляў каталіцкай царкве ўжываць польскую мову як афіцыйную, якая стала пашырацца і ў грамадскім ужытку. Беларускія арыстакраты пачалі пісаць свае прозвішчы польскімі літарамі пад дакументамі на беларускай мове. Пазней у дакументах па-беларуску пісалі толькі традыцыйныя формулы ў пачатку і ў канцы, тады як асноўны тэкст пісаўся па-польску. У сярэдзіне ХVІІ ст. некаторы час дакументы пісаліся па-беларуску, але з кароткім выкладам зместу на польскай мове. З 1696 г. старабеларуская мова перастала быць афіцыйнай, яна была выключана з ужытку ў справаводстве рашэннем кіруючых колаў Рэчы Паспалітай. Усеагульная канфедэрацыя саслоўяў прыняла пастанову пісаць справавыя паперы дзяржаўнага значэння па-польску. На беларускай мове працягвалі пісаць дакументы мясцовага значэння (запаветы, распіскі, прыватныя лісты). Заняпад беларускай мовы ў афіцыйным справаводстве супаў са звужэннем яе ролі ў іншых галінах культурнага жыцця. Скарацілася колькасць рукапіснай свецкай і рэлігійнай літаратуры, фактычна перасталі друкаваць беларускія кнігі і тагачасныя друкарні. Навучанне вялося на польскай і лацінскай мовах. Беларуская мова вывучалася толькі ва ўніяцкіх базыльянскіх школах.
У ХVІІІ ст. беларуская мова атрымала пісьмовую фіксацыю галоўным чынам у інтэрмедыях і інтэрлюдыях да драматычных твораў, што ставіліся ў тагачасных вучылішчах. З іх асаблівую цікавасць маюць дзве камедыі выкладчыкаў рыторыкі Забельскай дамініканскай калегіі К. Марашэўскага і М. Цяцерскага.