- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Прадмова
- •І. Уводзіны ў навуку аб мове
- •1. 1. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.2. Асноўныя функцыі мовы
- •1.3. Мова і грамадства. Дзяржаўнасць мовы.
- •Іі. Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы.
- •Ля вытокаў беларускай мовы.
- •2.2. Старабеларуская літаратурная мова.
- •2. 3. Новая беларуская літаратурная мова.
- •Пытанні
- •Заданні
- •3.1. З гісторыі беларускага правапісу. Рэформы беларускага правапісу (1933 г., 1957 г.)
- •3.2. Рэформа 2008 г.
- •Пытанні
- •Разнавіднасці беларускай мовы. Паняцце нормы. Сістэма моўных нормаў.
- •3.4. Тэндэнцыі развіцця беларускай мовы на сучасным этапе.
- •Іv. Сутнасць I асаблівасці білінгвізму
- •4.1. Моўная інтэрферэнцыя.
- •4.2. Беларуская “трасянка”
- •4.3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай
- •4.3.1.Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •3.2. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •V. Функцыянальна-стылёвая дыферэнцыяцыя беларускай мовы
- •Пытанні
- •5. 1. Асноўныя катэгорыі, тыпы I сродкі арганізацыі навуковага тэксту
- •Асноўныя катэгорыі
- •Пытанні да самакантролю:
- •5.1.2. Тыпы навуковых тэкстаў
- •Пытанні для самакантролю:
- •5.1.3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту
- •Пытанні да самакантролю:
- •5.1.4. Моўныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.2. Марфалагічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.3. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.5. Тэрмін і яго характэрныя прыметы. Месца тэрміналогіі ў структуры сучаснай беларускай мовы
- •Пытанні:
- •5.1.6. З гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі
- •Пытанні:
- •Vі. Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы
- •6.1. Паходжанне і развіццё беларускай мовы
- •6.2. Фанетычныя, словаўтваральныя, граматычныя адметнасці беларускай мовы
- •6.3. Лексікалогія і стылістыка беларускай мовы
- •7.2. Кірыла тураўскі (каля 1130 – каля 1190)
- •6.3. Францішак скарына (каля 1490 – не пазней 1552)
- •7.4. Сымон будны
- •(Каля 1540–1603 г.)
- •7.6. Сімяон полацкі
- •7.7. Леў сапега (1337–1633 гг.)
- •7.8. Карскі яўхім фёдаравіч
- •7.9. Сцяпан некрашэвіч (8.05. 1883–1937)
- •7.10. Вацлаў ластоўскі (1.07.1883–23.1.1938)
- •7.11. Язэп лёсік (6.07.1883–1940 г.)
- •7.12 Браніслаў тарашкевіч
- •Vііі. Дадатак 2 спецыяльныя тэксты для перакладу Бухгалтерский учет, анализ и аудит
- •Логистика
- •Экономическая теория как наука. Предмет и методы изучения.
- •Предмет экономической теории как науки
- •Предмет макроэкономики
- •Экономические законы и категории
- •Разгосударствление и приватизация собственности, особенности в Республике Беларусь
- •Производство и потребности
- •Управление конкурентоспособностью
- •Всемирная инфраструктура
- •Общемировой характер современных производительных сил и экономического прогресса
- •Функции банков
- •Экономическое и юридическое понимание собственности
- •Торговля и коммерция как элементы рынка
- •Понятие рынка
- •Рынок как социальный институт
- •Роль и функции рынка
- •Цена как экономическая категория
- •Формы государственного ценового регулирования
- •Политика стабилизации экономики
- •Ресурсы производства
- •Простейшее понимание экономики. Экономия.
- •Формы и виды собственности в Республике Беларусь
- •Сущность и функции собственности
- •Основные этапы развития экономической теории
- •Факторы производства
- •Материальные блага
- •Общая характеристика государственных финансов
- •Понятие "мировое хозяйство"
- •Маркетинг
- •Влияние рекламы на потребительское поведение
- •Рентабельность
- •Понятие денежно-кредитной (кредитно-банковской) системы
- •Іх. Перакладны руска-беларускі слоўнік
- •Х. Тлумачальны слоўнік эканамічных тэрмінаў
- •Літаратура
5.1.4.3. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага тэксту
У сінтаксісе навуковага маўлення таксама адлюстроўваюцца яго спецыфічныя асаблівасці – лагічная паслядоўнасць і дакладнасць выкладу думкі. Таму тут з розных тыпаў сказаў па мэце выказвання часцей выкарыстоўваюцца апавядальныя, бо асноўная іх задача – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме.
Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя, паколькі аднасастаўныя валодаюць вялікай экспрэсіўнасцю і часцей выкарыстоўваюцца ў мастацкім або публіцыстычным стылі.
Імкненне да аб'ектыўнасці праяўляецца ў шырокім выкарыстанні пасіўных канструкцый, у якіх канкрэтная асоба гаворачага не абазначаецца граматычнай формай дзейніка, а называецца даданым членам сказа ў форме творнага склону або наогул апускаецца: Намі гэта ажыццяўляецца пры дапамозе логіка-інтуітыўнага аналізу паняццяў дадзенай прадметнай галіны (У.А. Ягораў). Падобныя прыклады разглядаліся з пункту погляду семантычнага аналізу і іх адлюстравання ў дыстрыбуцыйна-трансфармацыйным і тлумачальным слоўніках (Г.Ф. Вештарт).
Часта ў навуковым маўленні можна сустрэць так званае расшчапленне выказніка, калі дзеяслоў з канкрэтным лексічным значэннем замяняецца аднакарэнным назоўнікам і дзеясловам з аслабленым лексічным значэннем (аўтобус спыняецца – аўтобус робіць прыпынак, геолагі даследуюць мінералы – геолагі праводзяць даследаванне мінералаў).
Інфармацыйная насычанасць навуковага тэксту абумоўлівае выкарыстанне ўскладненых сінтаксічных канструкцый. Беларускай мове характэрны сказы, ускладненыя аднароднымі членамі. Калі ў мастацкім і публіцыстычным стылях іх функцыі самыя розныя (дэталёвае апісанне, дакладная замалёўка чаго-небудзь, узмацненне экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці, стварэнне рытмічнай прозы і інш.), то для навуковых тэкстаў характэрна выкарыстанне сказаў з аднародньмі членамі, якія ўжываюцца для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прымет, прадметаў: У сучасным свеце адбываюцца шырокамаштабныя трансфармацыйныя працэсы, якія ахопліваюць усе сферы жыццядзейнасці грамадства: палітычную сістэму, эканоміку, сацыяльную структуру, духоўнае жыццё (В.А. Зенчанка).
Сказы ў навуковым маўленні могуць таксама ўскладняцца пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі, прычым навуковым тэкстам сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання ці яго экспрэсіўны характар, не ўласцівы, Пабочныя словы і словазлучэнні ў навуковым стылі абмежаваны тымі, якія ўказваюць на адносіны паміж часткамі выказвання або на крыніцу паведамлення, аўтарства слоў. Напрыклад:
Канфлікт з'яўляецца неад'емнай часткай быцця, неабходным фактарам грамадскага развіцця. 3 аднаго боку, канфлікты разбураюць сацыяльныя структуры, прыводзяць да значных неабгрунтаваных затрат рэсурсаў, а з другога – з'яўляюцца тым механізмам, які садзейнічае рашэнню многіх праблем, згуртаванню групы, служыць адным са спосабаў дасягнення сацыяльнай справядлівасці. Дваістасць у ацэнцы людзьмі вынікаў канфлікту прывяла да таго, што сацыёлагі, якія займаюцца канфлікталогіяй, не прыйшлі да агульнага пункту гледжання наконт таго, карысныя ці шкодныя канфлікты для грамадства.
Так, многія лічаць, што грамадства і асобныя яго складовыя часткі развіваюцца ў выніку эвалюцыі, г.зн. у працэсе ўзнікнення і бесперапыннага ўдасканальвання больш жыццяздольных сацыяльных структур на базе назапашанага вопыту, ведаў, культурных узораў і развіцця вытворчасці.
Іншая група вучоных, якая складаецца з прыхільнікаў дыялектычнага метаду, прызнае канструктыўны, карысны змест кожнага канфлікту, бо ў выніку канфліктаў з'яўляюцца новыя якасныя пэўнасці На думку такіх даследчыкаў, любы канчатковы аб'ект сацыяльнага свету з моманту свайго зараджэння нясе ў сабе ўласнае адмаўленне ці ўласную гібель... Такім чынам, існуюць дзве палярныя пазіцыі на вынікі канфлікту (Г.І. Сцяпанаў).
Калі простыя сказы больш характэрныя для гутарковай мовы, то складаныя часцей ужываюцца ў навуковай мове. I гэта зразумела; навуковая мова адлюстроўвае складаныя і рознабаковыя сувязі прадметаў, з'яў, працэсаў у іх прычынна-выніковай залежнасці. 3 усіх відаў складаных сказаў тут найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца складаназалежныя, што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу ў навуковых тэкстах. У іх падпарадкавальная сувязь дазваляе больш дакладна выразіць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны – адносіны часу, умовы, прычыны, месца і г.д.: Калі ў слове выразна адчуваецца характарыстычная прымета, матывуецца пэўным прадметам, дзеяннем і г.д., такія словы называюцца матываванымі (вясёлка, баравік, настольнік) (М.Ц. Кавалёва). Выгляд начнога зорнага неба бесперапынна мяняецца з прычыны сутачнага вярчэння Зямлі вакол сваёй восі і гадавога руху яе вакол Сонца і таму, што целы Сонечнай сістэмы ўвесь час перамяшчаюцца сярод зорак (БелЭн). Сям'я як малая сацыяльная група – гэта нешматлікае згуртаванне людзей, якія звязаны шлюбнымі і сваяцкімі адносінамі, агульнасцю побыту і ўзаемнай маральнай адказнасцю перад грамадствам у фізічным і духоўным узнаўленні насельніцтва (Н.В. Паўлава).
Навука, як вядома, складаецца з розных галін ведаў. Гэтыя галіны ведаў адрозніваюцца паміж сабой прадметам даследавання, колам асноўных тэрмінаў і катэгорый, тэхнічнымі прыёмамі і метадамі даследавання і аргументацыі. Унутры навуковага стылю вылучаюцца некалькі разнавіднасцей, або падстыляў; уласна навуковы (акадэмічны), навукова-дзелавы, навукова-папулярны, вучэбна-навуковы, навукова-публіцыстычны, навукова-інфармацыйны і інш. Гэтыя падстылі адрозніваюцца некаторымі асаблівасцямі, але яны не настолькі істотныя, каб гаварыць пра мноства навуковых стыляў.
Выкарыстанне пералічаных моўных сродкаў у навуковым маўленні – лексічных, марфалагічных і сінтаксічных – нераўназначнае ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцей. Так, найбольш поўна гэтыя сродкі рэалізуюцца ва ўласна навуковых тэкстах. У навукова-папулярных тэкстах, разлічаных на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца дасягненнямі навукі, культуры, тэхнікі, значна ў меншай ступені ўжываюцца вузкаспецыяльныя тэрміны, прычым яны абавязкова тлумачацца ў самім тэксце або ў спасылках. Акрамя разнастайных вобразных сродкаў, тут могуць ужывацца гутарковыя словы, словы абмежаванага ўжывання, што дае магчымасць перадаць навуковую інфармацыю цікава, даступна.
Такім чынам, навуковы стыль адлюстроўвае спецыфіку даследчай дзейнасці, якой характэрна не толькі функцыя паведамлення, але і функцыя пазнання, таму ў працэсе пабудовы маўлення адбываецца дапрацоўка і ўпарадкаванне самой думкі. Стылеўтваральныя рысы вар’іруюцца ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцей (уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны і інш.), а таксама ад прыналежнасці тэкстаў да розных галін навук (матэматыкі, фізікі, хіміі, геаграфіі, медыцыны, лінгвістыкі і г.д.). Так, фармалізацыя выкладу, характэрная для фізіка-матэматычных даследаванняў, недапушчальная ў гістарычных і літаратуразнаўчых творах. У палемічных артыкулах могуць выкарыстоўвацца элементы вобразнасці і размоўна-эмацыянальнай лексікі, аднак яны займаюць другаснае, падпарадкавальнае становішча ў адносінах да лагічнай інфармацыі і садзейнічаюць лепшаму яе ўспрыманню.
