
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Прадмова
- •І. Уводзіны ў навуку аб мове
- •1. 1. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.2. Асноўныя функцыі мовы
- •1.3. Мова і грамадства. Дзяржаўнасць мовы.
- •Іі. Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы.
- •Ля вытокаў беларускай мовы.
- •2.2. Старабеларуская літаратурная мова.
- •2. 3. Новая беларуская літаратурная мова.
- •Пытанні
- •Заданні
- •3.1. З гісторыі беларускага правапісу. Рэформы беларускага правапісу (1933 г., 1957 г.)
- •3.2. Рэформа 2008 г.
- •Пытанні
- •Разнавіднасці беларускай мовы. Паняцце нормы. Сістэма моўных нормаў.
- •3.4. Тэндэнцыі развіцця беларускай мовы на сучасным этапе.
- •Іv. Сутнасць I асаблівасці білінгвізму
- •4.1. Моўная інтэрферэнцыя.
- •4.2. Беларуская “трасянка”
- •4.3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай
- •4.3.1.Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •3.2. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •V. Функцыянальна-стылёвая дыферэнцыяцыя беларускай мовы
- •Пытанні
- •5. 1. Асноўныя катэгорыі, тыпы I сродкі арганізацыі навуковага тэксту
- •Асноўныя катэгорыі
- •Пытанні да самакантролю:
- •5.1.2. Тыпы навуковых тэкстаў
- •Пытанні для самакантролю:
- •5.1.3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту
- •Пытанні да самакантролю:
- •5.1.4. Моўныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.2. Марфалагічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.3. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.5. Тэрмін і яго характэрныя прыметы. Месца тэрміналогіі ў структуры сучаснай беларускай мовы
- •Пытанні:
- •5.1.6. З гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі
- •Пытанні:
- •Vі. Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы
- •6.1. Паходжанне і развіццё беларускай мовы
- •6.2. Фанетычныя, словаўтваральныя, граматычныя адметнасці беларускай мовы
- •6.3. Лексікалогія і стылістыка беларускай мовы
- •7.2. Кірыла тураўскі (каля 1130 – каля 1190)
- •6.3. Францішак скарына (каля 1490 – не пазней 1552)
- •7.4. Сымон будны
- •(Каля 1540–1603 г.)
- •7.6. Сімяон полацкі
- •7.7. Леў сапега (1337–1633 гг.)
- •7.8. Карскі яўхім фёдаравіч
- •7.9. Сцяпан некрашэвіч (8.05. 1883–1937)
- •7.10. Вацлаў ластоўскі (1.07.1883–23.1.1938)
- •7.11. Язэп лёсік (6.07.1883–1940 г.)
- •7.12 Браніслаў тарашкевіч
- •Vііі. Дадатак 2 спецыяльныя тэксты для перакладу Бухгалтерский учет, анализ и аудит
- •Логистика
- •Экономическая теория как наука. Предмет и методы изучения.
- •Предмет экономической теории как науки
- •Предмет макроэкономики
- •Экономические законы и категории
- •Разгосударствление и приватизация собственности, особенности в Республике Беларусь
- •Производство и потребности
- •Управление конкурентоспособностью
- •Всемирная инфраструктура
- •Общемировой характер современных производительных сил и экономического прогресса
- •Функции банков
- •Экономическое и юридическое понимание собственности
- •Торговля и коммерция как элементы рынка
- •Понятие рынка
- •Рынок как социальный институт
- •Роль и функции рынка
- •Цена как экономическая категория
- •Формы государственного ценового регулирования
- •Политика стабилизации экономики
- •Ресурсы производства
- •Простейшее понимание экономики. Экономия.
- •Формы и виды собственности в Республике Беларусь
- •Сущность и функции собственности
- •Основные этапы развития экономической теории
- •Факторы производства
- •Материальные блага
- •Общая характеристика государственных финансов
- •Понятие "мировое хозяйство"
- •Маркетинг
- •Влияние рекламы на потребительское поведение
- •Рентабельность
- •Понятие денежно-кредитной (кредитно-банковской) системы
- •Іх. Перакладны руска-беларускі слоўнік
- •Х. Тлумачальны слоўнік эканамічных тэрмінаў
- •Літаратура
Іі. Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы.
Ля вытокаў беларускай мовы.
Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходніх славян вызначылася ў VІ–VІІ стагоддзях н.э. Тэрыторыю сучаснай Беларусі засялялі пераважна такія славянскія плямёны, як крывічы, палачане (заснавалі княствы Полацкае, Смаленскае, Пскоўскае), дрыгавічы (Тураўскае княства), радзімічы (аселі ля ракі Сож).
Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія племянныя саюзы не распаліся, а паступова перараслі ў дзяржаўныя супольніцтвы і атрымалі пазней назвы Полацкае і Турава-Пінскае княствы. Ужо на пачатку VІІІ ст. узнік самы буйны на той час цэнтр крывічоў – Полацк (862 г.). У ІХ ст. Полацк канцэнтруе вакол сябе велізарныя тэрыторыі і становіцца адным з наймагутнейшых палітычных і культурных цэнтраў Усходняй Еўропы.
У 988 г. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам на ўсходнеславянскія землі прыйшла пісьменнасць (на стараславянскай, ці царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян.
У наш час большасць даследчыкаў сцвярджае, што ў Старажытнай Русі існавала літаратурнае двухмоўе. Яго прадстаўляла:
1) царкоўнаславянская (стараславянская) мова двух тыпаў:
а) уласна царкоўнаславянская мова – мова богаслужэбнай і тэматычна блізкай да яе літаратуры, перакладзенай з грэцкіх крыніц або створанай у Балгарыі і іншых славянскіх краінах, якая перапісвалася і чыталася на Русі;
б) славяна-руская мова – мова напісаных усходнімі славянамі арыгінальных твораў, у якіх пераважала царкоўнаславянская моўная аснова, але ў большай ці меншай ступені выкарыстоўваліся сродкі ўсходнеславянскай народнай мовы;
2) старажытнаруская літаратурная мова двух тыпаў:
а) мова мастацка-апавядальнай літаратуры, усходнеславянская ў сваёй аснове, але з шырокім выкарыстаннем царкоўнаславянскіх сродкаў;
б) мова справавога пісьменства і прыватнай перапіскі, заснаваная на жывой народнай мове ўсходніх славян з нязначнымі царкоўнаславянскімі элементамі.
Да помнікаў царкоўнаславянскай мовы адносяцца перапісаныя са старабалгарскіх арыгіналаў евангеллі і псалтыры, а таксама арыгінальныя творы тыпу “Жыціе Феадосія Пячэрскага”, “Сказанне пра Барыса і Глеба”, словы, казанні і павучанні выдатнага прамоўцы і публіцыста ХІІ ст. Кірылы Тураўскага, палескага Златавуста, да нас дайшлі восем яго слоў-прамоў, напісаных на царкоўнаславянскай мове, якія ўяўляюць сабой лепшы ўзор красамоўства (гл. дадатак 1). Уражвае і пісьмовая спадчына Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага, якія таксама карысталіся царкоўнаславянскай мовай для напісання арыгінальных твораў. Аб дзейнасці славутай асветніцы Ефрасінні Полацкай даведваемся з “Жыція Ефрасінні Полацкай” (гл. дадатак 1), напісанага таксама на царкоўнаславянскай мове, але з некаторымі элементамі беларускай гаворкі.
Старажытнаруская мова на народнай аснове адлюстравана ў такіх творах, як “Аповесць мінулых гадоў”, “Павучанне Уладзіміра Манамаха”, “Слова пра паход Ігаравы”. Тып старажытнарускай літаратурнай мовы атрымаў шырокае прымяненне ў справавым пісьменстве: Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г., Грамата Гердзеня 1264 г., Грамата полацкага князя Ізяслава каля 1265 г., Дагавор Полацка з Рыгай каля 1330 г., “Руская праўда”.
Аб пашырэнні ў старажытнасці на Беларусі пісьменства бытавога прызначэння сведчаць такія помнікі, як надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай 1161 г., надпісы на камянях, высечаныя ў гонар полацкага князя Барыса, надпіс на камені 1171 г. у гонар князя Рагвалода, берасцяныя граматы.