
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Прадмова
- •І. Уводзіны ў навуку аб мове
- •1. 1. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.2. Асноўныя функцыі мовы
- •1.3. Мова і грамадства. Дзяржаўнасць мовы.
- •Іі. Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы.
- •Ля вытокаў беларускай мовы.
- •2.2. Старабеларуская літаратурная мова.
- •2. 3. Новая беларуская літаратурная мова.
- •Пытанні
- •Заданні
- •3.1. З гісторыі беларускага правапісу. Рэформы беларускага правапісу (1933 г., 1957 г.)
- •3.2. Рэформа 2008 г.
- •Пытанні
- •Разнавіднасці беларускай мовы. Паняцце нормы. Сістэма моўных нормаў.
- •3.4. Тэндэнцыі развіцця беларускай мовы на сучасным этапе.
- •Іv. Сутнасць I асаблівасці білінгвізму
- •4.1. Моўная інтэрферэнцыя.
- •4.2. Беларуская “трасянка”
- •4.3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай
- •4.3.1.Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •3.2. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •V. Функцыянальна-стылёвая дыферэнцыяцыя беларускай мовы
- •Пытанні
- •5. 1. Асноўныя катэгорыі, тыпы I сродкі арганізацыі навуковага тэксту
- •Асноўныя катэгорыі
- •Пытанні да самакантролю:
- •5.1.2. Тыпы навуковых тэкстаў
- •Пытанні для самакантролю:
- •5.1.3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту
- •Пытанні да самакантролю:
- •5.1.4. Моўныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.2. Марфалагічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.3. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.5. Тэрмін і яго характэрныя прыметы. Месца тэрміналогіі ў структуры сучаснай беларускай мовы
- •Пытанні:
- •5.1.6. З гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі
- •Пытанні:
- •Vі. Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы
- •6.1. Паходжанне і развіццё беларускай мовы
- •6.2. Фанетычныя, словаўтваральныя, граматычныя адметнасці беларускай мовы
- •6.3. Лексікалогія і стылістыка беларускай мовы
- •7.2. Кірыла тураўскі (каля 1130 – каля 1190)
- •6.3. Францішак скарына (каля 1490 – не пазней 1552)
- •7.4. Сымон будны
- •(Каля 1540–1603 г.)
- •7.6. Сімяон полацкі
- •7.7. Леў сапега (1337–1633 гг.)
- •7.8. Карскі яўхім фёдаравіч
- •7.9. Сцяпан некрашэвіч (8.05. 1883–1937)
- •7.10. Вацлаў ластоўскі (1.07.1883–23.1.1938)
- •7.11. Язэп лёсік (6.07.1883–1940 г.)
- •7.12 Браніслаў тарашкевіч
- •Vііі. Дадатак 2 спецыяльныя тэксты для перакладу Бухгалтерский учет, анализ и аудит
- •Логистика
- •Экономическая теория как наука. Предмет и методы изучения.
- •Предмет экономической теории как науки
- •Предмет макроэкономики
- •Экономические законы и категории
- •Разгосударствление и приватизация собственности, особенности в Республике Беларусь
- •Производство и потребности
- •Управление конкурентоспособностью
- •Всемирная инфраструктура
- •Общемировой характер современных производительных сил и экономического прогресса
- •Функции банков
- •Экономическое и юридическое понимание собственности
- •Торговля и коммерция как элементы рынка
- •Понятие рынка
- •Рынок как социальный институт
- •Роль и функции рынка
- •Цена как экономическая категория
- •Формы государственного ценового регулирования
- •Политика стабилизации экономики
- •Ресурсы производства
- •Простейшее понимание экономики. Экономия.
- •Формы и виды собственности в Республике Беларусь
- •Сущность и функции собственности
- •Основные этапы развития экономической теории
- •Факторы производства
- •Материальные блага
- •Общая характеристика государственных финансов
- •Понятие "мировое хозяйство"
- •Маркетинг
- •Влияние рекламы на потребительское поведение
- •Рентабельность
- •Понятие денежно-кредитной (кредитно-банковской) системы
- •Іх. Перакладны руска-беларускі слоўнік
- •Х. Тлумачальны слоўнік эканамічных тэрмінаў
- •Літаратура
(Каля 1540–1603 г.)
Б
еларускі
гуманіст-асветнік, пісьменнік і
кнігавыдавец Васіль Мікалаевіч Цяпінскі
(Амельяновіч) нарадзіўся ў мястэчку
Цяпіна Полацкага павета (зараз Чашніцкі
р-н) у сям'і дробнага гаспадарскага
баярына Полацкага павета Мікалая
Амельяновіча. У 1567 г. служыў малодшым
афіцэрам коннай роты аршанскага старасты
Ф. Кміты-Чарнабыльскага. Прымаў удзел
у Лівонскай вайне 1558–63 гг. Служыў у
падканцлера Вялікага Княства Літоўскага
Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага
руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую
і асветніцкую дзейнасць на Беларусі і
ў Літве.
Цяпінскі прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Ф. Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з С. Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. У 1570-я гады Цяпінскі на свае сродкі арганізаваў друкарню (знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. У яго была неблагая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах – царкоўнаславянскай і старажытнарускай (беларускай), Цяпінскі распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па перакладзе. Зараз вядома толькі адно яго выданне –Евангелле, якое выйшла каля 1570 г. і змяшчае евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Гэта частка выдання выяўлена ў ХІХ ст. у рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Евангелля Цяпінскага. Прадмова да гэтага выдання на шасці аркушах напісана Цяпінскім. Пры перакладзе Евангелля на беларускую мову Цяпінскі апіраўся на стараславянскія пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў “своей Руси услугуючи”.
Пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу Цяпінскі пісаў у рукапіснай прадмове да Евангелля. Ён высока цаніў “зацный, славный, острий, довстипный” беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асветы, духоўнасці існуючага грамадства, ён звязваў яго з агульным заняпадам навукі і маралі, заклікаў паноў і духавенства дапамагчы паспалітаму люду адкрыць школы і ўзняць навуку “занядбаную”. Цяпінскі імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове як “сумы закону божиего”, якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. Выданнем Евангелля Цяпінскі ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія саромеюцца свайго паходжання і мовы. Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю чалавека “для лепшого розсудку”, каб у іх “детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали”. У сваім выданні Евангелля
Цяпінскі змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.
(Паводле М.Б. Батвінніка)