Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык Электроннное пособіе.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
18.13 Mб
Скачать

5.1.4.2. Марфалагічныя асаблівасці навуковага тэксту

Навуковаму стылю ўласціва спецыфічнае ўжыванне сродкаў марфалогіі. У ім выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы. Выключэнне складаюць выклічнікі – нязменныя словы, якія не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых слоў і служаць для выражэння пачуццяў, экспрэсіўных ацэнак, пабуджэнняў, закліку (ай, эх, ох, ура, калі ласка, дзякуй, бывай і інш,).

Адна з важных рыс навуковай мовы – перавага назоўнікаў над іншымі часцінамі мовы, Гэта сведчыць пра тое, што ёй уласцівы іменны характар. Яе галоўная задача – абазначыць, апісаць з’яву.

Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на -анне (-янне), -энне (-енне) з абстрактным значэннем (кіраванне, забеспячэнне, прымяненне, размеркаванне, утварэнне, правядзенне, выкарыстанне, планаванне і г. д.), пры гэтым ніякі род гэтых

назоўнікаў пераважае, паколькі ён найбольш адцягнена-абагульнены па сваім граматычным значэнні: Сфера прымянення і дыяпазон укаранення вылічальнай тэхнікі шырокі... Гэта – кіраванне складанымі вытворчымі комплексамі і тэхналагічнымі працэсамі, разлік і канструяванне найбольш складаных тэхнічных сістэм... забеспячэнне бягучага і перспектыўнага планавання, правядзенне грашовых разлікаў (А. Бадакоў).

У навуковай мове часта канкрэтныя назоўнікі ўжываюцца з абагульненым значэннем, са значэннем множнасці. Гэта адпавядае абагульненаму характару выкладу ў навуковых працах. Параўнаем ужыванне назоўніка дуб як канкрэтнага прадмета і як агульнага паняцця; Сілачом стаіць дуб разложысты, і здалёк відаць пышны верх яго (Я. Колас) – [Дуб] жыве 400 –500, іншы раз да 2000 гадоў (БелЭн).

Назоўнікі, што абазначаюць адцягненыя паняцці і рэчывы, у звычайным ужытку маюць форму адзіночнага ліку. У навуковай жа мове пры абазначэнні разнавіднасцей прадмета яны часта ўжываюцца ў множным ліку (велічыні, даўжыні, частоты, тэмпературы; сталі, гліны, алеі, бензіны). Напрыклад; На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе рыхтуецца да пуску яшчэ адна магутная ўстаноўка ЛК-6У па вытворчасці бензінаў (“Звязда”).

Са склонавых формаў назоўнікаў у навуковым маўленні пераважаюць формы роднага склону. Перавага роднага склону – гэта асаблівасць, якая вынікае з шырокай ужывальнасці ў навуковых тэкстах субстантыўных спалучэнняў тыпу вынікі эксперыментаў, дасягненні навукі, дзейнасць законаў фармальнай логікі, рашэнне задач індустрыяльнай вытворчасці і г.д.

Адна з характэрных рыс навуковага маўлення – выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу з якасным значэннем для паказу ўласцівасцей і прымет прадметаў і з’яў: Вуглевадароды гараць на паветры, вылучаючы вялікую колькасць цеплыні (Л.Я. Цвяткоў). Тут дзеяслоў гараць абазначае не дзеянне, што адбываецца ў момант гутаркі пра яго, а ўласцівасць прадмета.

Колькасць асабовых форм дзеяслова ў навуковых тэкстах звужана. Калі ў гутарковай і мастацкай мове вельмі актыўныя формы і 1-й, і 2-й, і 3-й асобы дзеясловаў-выказнікаў, то ў навуковай мове пераважае форма 3-й асобы цяперашняга часу (гэта датычыцца і адпаведных займеннікаў – ён, яна, яно, яны), паколькі такія дзеясловы абазначаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, “надчасавы”: Свядомасць, як цэласная з’ява, мае надзвычай складаную структуру. Яна, з аднаго боку, аб’ядноўвае сістэму такіх арганічна ўзаемазвязаных псіхічных працэсаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у адлюстраванні і асэнсаванні чалавекам знешняга свету і свайго ўнутранага быцця. Гэтымі псіхічнымі працэсамі, што робяць магчымым усвядомленае адлюстраванне, з’яўляюцца эмоцыі, пачуццёвае адлюстраванне, увага, памяць, уяўленне, воля, абстрактнае мысленне, самасвядомасць, мэтанакіраванасць (А. Бадакоў).

Формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку (і адпаведныя займеннікі ты, вы) тут зусім не выкарыстоўваюцца. Рэдка ўжываецца форма 1-й асобы адзіночнага ліку, значна часцей – форма 1-ай асобы множнага ліку, прычым з разнастайных значэнняў гэтай формы выкарыстоўваюцца два:

1) “мы аўтарскае”: Рытм мы разумеем як суадносіны працягласцей гукаў, як арганізаваную паслядоўнасць працягласцей гукаў (Э.Р. Якушаў). Гэта форма можа быць заменена формай адзіночнага ліку: я разумею, аднак сустракаецца яна рэдка, звычайна ў навуковай палеміцы;

2) “мы сукупнасці”. Гэта абазначае, што мы ўключае і апавядальніка і аўдыторыю, г.зн. МЫ = “Я + СЛУХАЧЫ (ЧЫТАЧЫ)”: Такая форма часта выкарыстоўваецца лектарамі, выкладчыкамі ў навучальных установах.

Граматычная функцыя прыметніка – абазначаць прымету прадмета – у розных стылях праяўляецца па-рознаму, Так, калі ў мастацкай літаратуры прыметнікі выкарыстоўваюцца для стварэння вобразаў, перадачы эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі, то ў навуковай – для лагічнага, дакладнага апісання прадметаў і з’яў навакольнай рэчаіснасці; яны маюць тут інфармацыйны характар. Параўнайце: З гэтага лета застаўся ў іх на ўсё жыццё ўспамін неабсяжнай, бязмежнай, бясконцай радасці. Шчасце гэтага лета было самае вялікае шчасце іх жыцця (I. Мележ) – Катлавіна возера Нарач круглаватая, утвораная ледавіком. Схілы пераважна высокія, мясцінамі да 45–50 м над узроўнем вады. Даўжыня берагавой лініі каля 41 км; берагі найчасцей нізкія, мясцінамі (каля 20 %) стромкія і абрывістыя (ад 2 да 11 м), часам забалочаныя, затарфаваныя. Дно адносна роўнае (БелЭн).

На сферу ўжывання прыметніка можа паказваць і яго будова. Так, у навуковай мове часта сустракаюцца прыметнікі з прыстаўкамі архі-, ультра-, звыш-: архіважны, архіпросты, ультрасучасны, звышдакладны, звышгукавы.

Вялікія стылістычныя магчымасці ступеняў параўнання прыметнікаў. Вядома, што ў гутарковай мове пераважаюць простыя формы ступеняў параўнання з суфіксамі -ейш- (-эйш-), -ш- (прасцейшы, прыгажэйшы, вышэйшы, меншы), у навуковай – аналітычныя (складаныя) формы тыпу больш свабодны, больш выразны.

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова ў сучаснай беларускай мове значна абмежаваны ва ўжыванні ва ўсіх стылях мовы, у тым ліку і ў навуковым, у параўнанні з рускай мовай. Гэта абмежаванне выклікана перш за ўсё асаблівасцямі ) утварэння некаторых дзеепрыметнікаў. Так, у беларускай літаратурнай мове найбольш ужывальныя дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан- (-ян-), -ен- (-ён-), -т-: пабудаваны, наладжаны, засеяны, зроблены, драблёны, адведзены, падбіты, распачаты і г.д.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), і прошлага часу з суфіксамі -ш-, -ўш- увогуле апошнім часам лічацца ненарматыўнымі, паколькі ў пачатковай форме яны аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям. Параўнайце; адыходзячы (цягнік) і адыходзячы (разгаварыліся), зелянеючы (куст) і зелянеючы (выдзяляўся), павесялеўшы (хлопец) і павесялеўшы (загаварыў) і г.д. Некаторыя ж вучоныя адзначаюць, што дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) з’яўляюцца рэдкімі ў беларускай мове і ўжываюцца пераважна ў публіцыстычным і навуковым стылях у тэрмінах і словазлучэннях: аргументуючая рэклама, лідзіруючае становішча, інтрыгуючы загаловак, падтрымліваючы маркетынг, пульсуючы графік, стрымліваючыя фактары, пранікаючае цэнаўтварэнне і інш. Таксама рэдкаўжывальнымі з’яўляюцца дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ем- (-ом), -ім- (-ым-): разглядаемыя працэсы, кіруемая канкурэнцыя, канверсуемая валюта, рэгулюемыя рынкі, плануемы паказчык, заяўляемая ўласцівасць, неразлажымыя элементы і інш.

Не характэрны для беларускай мовы зваротныя дзеепрыметнікі тыпу ўтвараючыяся, дзелячаяся; ужыванне іх – парушэнне граматычнай нормы беларускай літаратурнай мовы.

Выкарыстанне неўласцівых для беларускай мовы форм дзеепрыметніка ў навуковых працах не адпавядае норме, больш за тое, яно шкоднае, бо, як лічаць даследчыкі мовы, “найбольш разбураюць лад мовы неўласцівыя ёй афіксы” Беларуская мова мае сістэму сродкаў замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы. Так, неўжывальныя ў нашай мове дзеепрыметнікі можна замяніць; 1) даданым сказам (азначальным, дапаўняльным, дзейнікавым): принадлежащий емуякі належыць яму; 2) дзеепрыслоўем або дзеепрыслоўным словазлучэннем: Выполнивший работу студент сдал ее преподавателю. – Выканаўшы работу, студэнт здаў яе выкладчыку; 3) прыметнікам: определяющие факторывызначальныя фактары; обслуживающий персоналабслуговы персанал; 4) назоўнікам: рассказывающийапавядальнік; выключающая кнопкакнопка выключэння; 5) дзесловам: Ученик, неосторожно щелкнувши «мышкой», открыл новый файл.Вучань неасцярожна шчоўкнуў “мышкай" і адкрыў новы файл; 6) прыдаткам: вещества, стимулирующие рострэчывы-стымулятары; 7) ужывальнымі формамі дзеепрыметнікаў: работающий механизмнявыключаны механізм; заржавевший гвоздьзаржавелы цвік. Тыя дзеепрыметнікі, якія не нясуць значнай сэнсавай нагрузкі, у перакладах могуць апускацца: Собравшиеся члены профсоюза обсуждали план работы.Члены прафсаюза абмяркоўвалі план работы; К станции подошел поезд, состоящий из четырех вагонов.Да станцыі падышоў цягнік з чатырох вагонаў.