Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык Электроннное пособіе.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
18.13 Mб
Скачать

Пытанні для самакантролю:

1. Якія тыпы тэкстаў з пункту гледжання выкладу інфармацыі ўласцівы навуковаму тэксту?

2. Якія тыпы тэкстаў у большай ступені будуць уласцівы прыродазнаўчым, гуманітарным і дакладным навукам?

3. У чым адрозненне тэксту-характарыстыкі ад тэксту-азначэння?

4. Для якога тыпу навуковага тэксту будзе характэрна наступная схема; пасылка (тэзіс) – аргументывывад?

5. Што яднае разважанне і доказ? Чым адрозніваюцца дадзеныя тыпы тэкстаў?

5.1.3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту

Асноўнымі сродкамі арганізацыі навуковага тэксту з'яўляюцца наступныя:

1. Больш глыбокаму разуменню навуковага тэксту, уменню выдзяляць асноўнае, важнае і аддзяляць другаснае ў тэксце садзейнічае выкарыстанне разнастайных шрыфтоў: тлустым шрыфтам звычайна выдзяляюць назвы параграфаў, раздзелаў; тлустым курсівам – тэарэмы, законы і інш.; звычайным курсівам – аксіёмы, ключавыя фрагменты тэксту.

2. Перавага складаных сказаў у навуковым маўленні абумоўлівае шырокае функцыянаванне ўмоўна-выніковага злучніка калі – то (асабліва пры доказе тэарэм):

3. Спецыфічным сродкам сувязі навуковага тэксту выступаюць галоўныя часткі складаназалежных сказаў тыпу Дакажам, што...; Заўважым, што...; Дапусцім, што...; Зразумела цяпер, што... і інш. У лінгвістычнай літаратуры такія часткі называюць буферамі-актывізатарамі, таму што яны звязваюць наступныя сказы з папярэднім кантэкстам і адначасова актывізуюць увагу чытача на ўспрыняцце новай інфармацыі.

4.Сувязь паміж абзацамі і сказамі адбываецца пры дапамозе такога прыёму, як нумарацыя (лічбамі, літарамі, пры дапамозе канструкцый тыпу “па-першае”, “па-другое” і г. д.):

Пэўную ролю ў такім прыёме арганізацыі навуковага тэксту адыгрывае структурны паралелізм (паралельная пабудова сказаў, абзацаў).

5. Важную ролю ў арганізацыі навуковага тэксту адыгрываюць канструкцыі ў выглядзе спасылак на часткі дадзенай работы ці іншых работ. 3 іх дапамогай часткі тэксту, якія знаходзяцца на адлегласці адна ад адной, паслядоўна ўліваюцца ў агульную плынь думак аўтара. Спасылкі могуць паказваць не толькі на блізкія сувязі з папярэднім кантэкстам, графікам ці ўраўненнем на адной старонцы, а і на больш далёкія сувязі; на фармулёўкі тэмы ва ўводзінах, на доказы і аксіёмы папярэдніх раздзелаў і г. д.:

Як мы адзначылі ў гл. 2. 3; згодна з табл. (гл. дадатак 4).

Правілы ўвядзення спасылак у навуковы тэкст:

– Спасылкі ў тэксце на нумар малюнка, табліцы, старонкі пішуцца скарочана і без знака “№”, напрыклад: мал. 1, с. 34.

– Спасылку ў тэксце на асобны раздзел работы заключаюць у круглыя дужкі, у якіх стаіць скарачэнне “гл. ’’

– Зноскі (падрадковыя спасылкі) друкуюць з новага радка арабскімі лічбамі без дужкі і размяшчаюць зверху (верхні індэкс). Ад асноўнага тэксту зноска аддзяляецца рыскай.

– Знак спасылкі павінен стаяць непасрэдна ў гэтага слова ці ў канцы сказа, групы сказаў, да якіх адносіцца. Зноскі ставяцца перад знакамі прыпынку (за выключэннем пытальніка, клічніка і шматкроп’я).

– Спасылкі нумаруюць у паслядоўным парадку ў межах кожнай старонкі.

6. Сродкам сувязі паміж адрэзкамі тэксту служаць цытаты, з дапамогай якіх злучаюцца выказванні розных аўтараў па адной і той жа праблеме; цытаты служаць аргументацыяй разважанняў аўтара, які вядзе дыялог з чытачом.

Правілы ўвядзення цытат у навуковы тэкст:

– Тэкст цытаты заключаецца ў двукоссе і прыводзіцца ў той жа граматычнай форме, у якой ён дадзены ў крыніцы, з захаваннем асаблівасцей аўтарскага напісання.

– Цытаванне павінна быць без адвольнага скарачэння цытуемага тэксту. Пропуск слоў і сказаў дапускаецца без скажэння думкі аўтара (абазначаецца шматкроп’ем).

– Кожная цытата павінна мець спасылку на крыніцу, бібліяграфічнае апісанне якой павінна праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі бібліяграфічных стандартаў.

– Часцей за ўсё цытаты ўключаюцца словамі аўтара:

а) словы аўтара + цытата:

Г. У. Пляханаў у свой час адзначаў: “Усе змяненні ў адносінах вытворчасці ёсць змяненні адносін, якія існуюць паміж людзьмі”.

б) цытата + словы аўтара:

Усе змяненні ў адносінах вытворчасці ёсць змяненні адносін, якія існуюць паміж людзьмі’’, – адзначаў Г.У. Пляханаў.

Уключэнне цытаты пры дапамозе пабочных слоў:

Яшчэ Г.У. Пляханаў у свой час адзначаў, што “ўсе змяненні ў адносінах вытворчасці ёсць змяненні адносін, якія існуюць паміж людзьмі”.