
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Прадмова
- •І. Уводзіны ў навуку аб мове
- •1. 1. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.2. Асноўныя функцыі мовы
- •1.3. Мова і грамадства. Дзяржаўнасць мовы.
- •Іі. Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы.
- •Ля вытокаў беларускай мовы.
- •2.2. Старабеларуская літаратурная мова.
- •2. 3. Новая беларуская літаратурная мова.
- •Пытанні
- •Заданні
- •3.1. З гісторыі беларускага правапісу. Рэформы беларускага правапісу (1933 г., 1957 г.)
- •3.2. Рэформа 2008 г.
- •Пытанні
- •Разнавіднасці беларускай мовы. Паняцце нормы. Сістэма моўных нормаў.
- •3.4. Тэндэнцыі развіцця беларускай мовы на сучасным этапе.
- •Іv. Сутнасць I асаблівасці білінгвізму
- •4.1. Моўная інтэрферэнцыя.
- •4.2. Беларуская “трасянка”
- •4.3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай
- •4.3.1.Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •3.2. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •V. Функцыянальна-стылёвая дыферэнцыяцыя беларускай мовы
- •Пытанні
- •5. 1. Асноўныя катэгорыі, тыпы I сродкі арганізацыі навуковага тэксту
- •Асноўныя катэгорыі
- •Пытанні да самакантролю:
- •5.1.2. Тыпы навуковых тэкстаў
- •Пытанні для самакантролю:
- •5.1.3. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту
- •Пытанні да самакантролю:
- •5.1.4. Моўныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.2. Марфалагічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.4.3. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага тэксту
- •5.1.5. Тэрмін і яго характэрныя прыметы. Месца тэрміналогіі ў структуры сучаснай беларускай мовы
- •Пытанні:
- •5.1.6. З гісторыі фарміраванне беларускай тэрміналогіі
- •Пытанні:
- •Vі. Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы
- •6.1. Паходжанне і развіццё беларускай мовы
- •6.2. Фанетычныя, словаўтваральныя, граматычныя адметнасці беларускай мовы
- •6.3. Лексікалогія і стылістыка беларускай мовы
- •7.2. Кірыла тураўскі (каля 1130 – каля 1190)
- •6.3. Францішак скарына (каля 1490 – не пазней 1552)
- •7.4. Сымон будны
- •(Каля 1540–1603 г.)
- •7.6. Сімяон полацкі
- •7.7. Леў сапега (1337–1633 гг.)
- •7.8. Карскі яўхім фёдаравіч
- •7.9. Сцяпан некрашэвіч (8.05. 1883–1937)
- •7.10. Вацлаў ластоўскі (1.07.1883–23.1.1938)
- •7.11. Язэп лёсік (6.07.1883–1940 г.)
- •7.12 Браніслаў тарашкевіч
- •Vііі. Дадатак 2 спецыяльныя тэксты для перакладу Бухгалтерский учет, анализ и аудит
- •Логистика
- •Экономическая теория как наука. Предмет и методы изучения.
- •Предмет экономической теории как науки
- •Предмет макроэкономики
- •Экономические законы и категории
- •Разгосударствление и приватизация собственности, особенности в Республике Беларусь
- •Производство и потребности
- •Управление конкурентоспособностью
- •Всемирная инфраструктура
- •Общемировой характер современных производительных сил и экономического прогресса
- •Функции банков
- •Экономическое и юридическое понимание собственности
- •Торговля и коммерция как элементы рынка
- •Понятие рынка
- •Рынок как социальный институт
- •Роль и функции рынка
- •Цена как экономическая категория
- •Формы государственного ценового регулирования
- •Политика стабилизации экономики
- •Ресурсы производства
- •Простейшее понимание экономики. Экономия.
- •Формы и виды собственности в Республике Беларусь
- •Сущность и функции собственности
- •Основные этапы развития экономической теории
- •Факторы производства
- •Материальные блага
- •Общая характеристика государственных финансов
- •Понятие "мировое хозяйство"
- •Маркетинг
- •Влияние рекламы на потребительское поведение
- •Рентабельность
- •Понятие денежно-кредитной (кредитно-банковской) системы
- •Іх. Перакладны руска-беларускі слоўнік
- •Х. Тлумачальны слоўнік эканамічных тэрмінаў
- •Літаратура
Пытанні
1. У сувязі з чым, на вашу думку, з’явілася неабходнасць дыферэнцыяцыі моўных сродкаў паводле пэўных стыляў?
2. Дайце вызначэнне, што такое функцыянальны стыль мовы.
3. Назавіце агульную рысу, характэрную для ўсіх стыляў мовы.
4. Ці тоесныя два паняцці; “гутарковы стыль” і “вусная форма маўлення”? Чаму?
5. Чаму ў афіцыйна-справавым стылі не дапускаецца выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўных моўных сродкаў?
6. У чым спецыфіка публіцыстычнага стылю?
7. Чаму некаторыя даследчыкі не згаджаюцца разглядаць мастацкі стыль у агульнай сістэме класіфікацыі функцыянальных стыляў?
5. 1. Асноўныя катэгорыі, тыпы I сродкі арганізацыі навуковага тэксту
Асноўныя катэгорыі
Тэкст (ад лац. textum – тканіна, сувязь, пабудова) – гэта напісанае, надрукаванае або выказанае вусна паведамленне, якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю.
Навуковы тэкст уяўляе сабой разнавіднасць тэксту агульналітаратурнай мовы з шэрагам граматычных, структурна-семантычных і кампазіцыйных адметнасцей. Прыналежнасць да сферы навуковых зносін, навуковай дзейнасці накладвае на тэкст дадзенага тыпу пэўныя абмежаванні, якія абумоўліваюць адбор і выкарыстанне пэўных лексічных, марфалагічных, структурных сродкаў арганізацыі тэкставага матэрыялу.
Асноўнымі катэгорыямі навуковага тэксту з’яўляюцца:
1. Звязнасць, якая прадугледжвае сувязь паміж суседнімі сказамі тэксту. Менавіта звязнасць навуковага тэксту садзейнічае лагічнасці і строгасці выкладу інфармацыі, а таксама яе адназначнай інтэрпрэтацыі.
2. Структурнасць, якая з’яўляецца неад’емнай уласцівасцю любога складанага аб’екта, выражае адносіны паміж яго элементамі. Адрозніваюць тэматычную (логіка-кампазіцыйную) і змястоўную (сэнсавую) структуры навуковага тэксту:
а) Тэматычная структура стварае прадмет выкладу матэрыялу, які складае тэму тэксту. Аднак раскрыццё сутнасці з’явы, працэсу ці паняцця патрабуе выдзялення і апісання асобных характарыстык аб’екта. Яны і ўтвараюць падтэмы тэксту. Такім чынам, тэматычная структура тэксту – гэта сукупнасць тэмы і падтэм.
б) Сэнсавая структура адлюстроўвае сэнсавыя сувязі і адносіны паміж паняццямі, з’явамі і прадметамі рэальнага свету. Змест – катэгорыя псіхалінгвістычная, узнікае ў інтэлекце чалавека ў працэсе асэнсавання тэксту. Змест – гэта шлях да разумення тэксту і далейшага выкарыстання атрыманай інфармацыі, таму з пункту гледжання характару зместу можна вылучыць:
– Навуковыя тэксты, якія суадносяцца з эмпірычным узроўнем пазнання. Напрыклад, класіфікацыя па пэўных прыкметах ці апісанне, якія адлюстроўваюць непасрэдна дадзены вопыт. Такія тэксты можна назваць тэкстамі-апісаннямі.
– Навуковыя тэксты, якія суадносяцца з тэарэтычным узроўнем пазнання. Дадзеныя тэксты разглядаюць абстрактныя паняцці, пры гэтым ім уласцівы характар тлумачэння, ацэнкі. Аўтар такога тэксту імкнецца растлумачыць, як адбываецца той ці іншы працэс, устанавіць прычынна-выніковыя сувязі і ўпэўніць у сапраўднасці атрыманай інфармацыі. Такія тэксты атрымалі назву тэкстаў-тлумачэнняў.
3. Цэльнасць, якая ўяўляе сабой характарыстыку тэксту як прадмета камунікацыі. Калі звязнасць характарызуе знешнюю арганізацыю навуковага тэксту, то цэльнасць – яго ўнутранае, сэнсавае адзінства. Яна ўзнікае ў працэсе асэнсавання і разумення інфармацыі, прадугледжвае акт камунікацыі з мэтай забяспечыць максімальнае супадзенне аўтарскага зместу з вобразам, які ўзнік у чытача.
4. Мадальнасць, якая выражае характар адносін паведамленння да рэчаіснасці (аб’ектыўная мадальнасць), а таксама адносіны аўтара тэксту да прадмета паведамлення (суб’ектыўная мадальнасць).
Разгледзім рэалізацыю тэкставых катэгорый на прыкладзе канкрэтнага навуковага тэксту.
Гісторыя навукі даказвае, што крыніцай прагрэсу самой навукі, тэхнікі і прамысловасці ўсё ў большай ступені становяцца менавіта фундаментальныя даследаванні, якія з’яўляюцца асновай усяго навукова-тэхнічнага прагрэсу. Зараз даказана, што, чым глыбей мы пазнаём матэрыю, законы яе арганізацыі на ўсіх узроўнях, тым больш атрымліваем практычных вынікаў. Таму фундаментальныя даследаванні ўяўляюць сабой адну з важнейшых галін чалавечай дзейнасці, яны служаць крыніцай вялікіх змяненняў у жыцці ўсяго свету.
Тэма тэксту – фундаментальныя даследаванні навукі, асвятленне прызначэння якіх з’яўляецца камунікатыўнай мэтай дадзенага тэксту. Кампазіцыйная структура – індуктыўная, паколькі абагульняльны сказ-вывад знаходзіцца ў канцы тэксту.
Аналіз сэнсавай структуры тэксту: 1) першапачатковае вызначэнне прадмета; 2) доказнасць эфектыўнасці глыбокага пазнання матэрыі; 2) канчатковае вызначэнне прызначэння фундаментальнага даследавання.
Цэльнасць тэксту можа быць выражана наступным чынам; чым глыбей пазнаём матэрыю, тым большы вынік, таму фундаментальныя даследаванні – крыніца змяненняў ва ўсім свеце.
Мадальнасць тэксту нейтральная, аднак абраны аўтарам спосаб суджэння надае тэксту экспрэсіўнасць.
Па тыпе выкладу тэкст з’яўляецца аргументаваным, таму што аўтар падводзіць чытача да дэфініцыі (азначэння) шляхам суджэння.