Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
133.82 Кб
Скачать

39.Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi.

Паводле храналагiчнай паслядоўнасцi напачатку патрэбна адзначыць першую польскую хронiку — “Хронiку Галла Анонiма”. Яна складзена ў стылi манументальнага гiстарызму у канцы XI - пачатку XII стст. ,падзялялася на тры часткi: 1) гiсторыя Польшчы да 1086 г., 2) маладыя гады Баляслава Крывавуснага i пачатак яго княжання да 1109 г., 3) 1109-1113 гг. — 4 гады княжання Баляслава, пасля чаго апавяданне абрываецца. Працягам летапiснай традыцыi ў Польшчы стала “Хронiка магiстра Вiнцэнта Кадлубка”. Асноўную ўвагу звяртае на ваенныя канфлiкты i саюзы з Галiцка-Валынскiм княствам. Адной з найбольш каштоўных крынiц для вывучэння гiсторыi Беларусi XII-XIII стст. з’яўляецца “Хронiка Лiвонii”, напiсаная, як мяркуюць, каталiцкiм святаром Генрыхам Латвiйскiм, яна дапамагае ахарактарызаваць суседзяў Полацкай Русi, прасачыць пашырэнне агрэсii нямецкага ордэна на балцкiя землi i першапачатковы этап барацьбы жыхароў Полацкай зямлi з захопнiкамi. Характэрнай асаблiвасцю хронiкi з’яўляецца яе дакладнасць. “Хронiка Лiвонii” складаецца з 4 кнiг. Першыя дзве з iх маюць характар уступных. У iх расказваецца пра дзейнасць епiскапаў Мейнарда i Бяртольда. Найбольшую каштоўнасць мае паведамленне, што епiскап Мейнард прасiў полацкага князя Уладзiмiра даць дазвол на хрышчэнне лiваў. Асноўная частка хронiкi выкладзена у 3-й i 4-й кнiгах, што ахоплiваюць час з 1198 па 1226 г. Па сутнасцi, гэта пагадовае апiсанне дзеянняў новага епiскапа — Альберта.

Cагi як гiстарычная крынiца.

Сагi – гэта пiсьмовыя запiсы, якiя пачалi складацца на мяжы ХII-XIII стст. на аснове вусных паданняў X-XI стст. Што ж датычыцца зместу сагаў, то ён надзвычай разнастайны. Т. М. Джаксон вызначае толькi асноўныя вiды:

  1. "каралеўскiя сагi" (сагi аб нарвежскiх конунгах),

  2. "радавыя сагi" (сагi аб iсландцах),

  3. "сагi аб старажытных часах",

  4. "сагi аб епiскапах" (гэта значыць жыццяапiсаннi iсландскiх епiскапаў),

  5. комплекс сагаў аб падзеях у Iсландыi ў XII-XIII стст.

Найбольш вядомы i распрацаваны iсландскiя каралеўскiя сагi. Гэты вiд (зараджэнне якога датуюць каля 1120 г.) прайшоў некалькi этапаў ад каралеўскiх пералiкаў Сэмугда i Ары (пач. XII ст.) да пазнейшых камплекцый канца XIII ст. – пачатку XIV ст. Цiкавы той факт, што большасць твораў iсландска-нарвежскай гiстарыяграфii (у эпоху поўнага панавання лацiны ў Заходняй Еўропе) напiсана на народнай (старажытнаiсландскай цi старажытнанарвежскай) мове. У вузкiм значэннi гэтага слова "каралеўскiя сагi" – жыццяапiсаннi таго цi iншага конунга.

Усходнееўрапейская гiсторыя ў iсландскiх сагах закранаецца толькi мiмаходзь, у сувязi з паходамi скандынаваў на ўсход.

Адзiны старажытнаскандынаўскi твор, якi падрабязна апiсвае дзейнасць скандынаваў на Русi – "Сага аб Эйдмундзе".

40. Беларуска- літоўскія летапiсы XV-XVI стст.Іх публікацыі

Характэрнай рысай летапiсання XV-XVI стст. з’яўляецца яго агульнадзяржаўны характар. Адсюль часам i назва — “лiтоўска-рускiя” летапiсы.

Беларускiя летапiсы i хронiкi захавалiся ў шматлiкiх спiсах (каля 22). Узнiкае праблема iх класiфiкацыi, але тут меркаваннi даследчыкаў разышлiся. Шэраг крынiцазнаўцаў (М.Цiхамiраў i iнш.) у адпаведнасцi з памерамi летапiсаў падзяляе iх на кароткiя i падрабязныя. Згодна другому пункту гледжання, iснуюць тры рэдакцыi беларускiх летапiсаў: кароткая, пашыраная i поўная. Найбольш аргументаванай выглядае канцэпцыя беларускага тэкстолага В.Чамярыцкага пра iснаванне трох асобных летапiсных зводаў (I, II, III, цi адпаведна — “Летапiсец вялiкiх князеў лiтоўскiх”, “Хронiка вялiкага княства лiтоўскага” i “Хронiка Быхаўца”).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]