
- •1.Азначэнне гістарычнай крыніцы. Паняцці “гістарычная крыніца”, “гістарычны дапаможнік”, “гістарычнае даследаванне”, “музейны прадмет”, “музейны экспанат”.
- •2.Прырода гістарычнай крыніцы. Гістарычная крыніца як аснова міждысцыплінарнага сінтэзу.
- •3.Крыніцазнаўства як навуковая дысцыпліна. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
- •4.Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук.
- •5. Узаемадзеянне крыніцазнаўства і музеязнаўства.
- •6.Гісторыя крыніцазнаўства.
- •7.Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.
- •8. Класіфікацыя гістарычных крыніц. Яе сутнасць і мэты.
- •9.Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.
- •10.Выяўленне гістарычных крыніц. Задачы крыніцазнаўчай эўрыстыкі.
- •11.Бібліяграфічная эўрыстыка. Пошук апублікаваных крыніц. Тыпы і віды публікацый крыніц.
- •12.Архіўная эўрыстыка. Архіўныя ўстановы Рэспублікі Беларусь і іх фонды.
- •14. Пошук гістарычных крыніц у глабальнай сетцы Internet.
- •18.Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX-XIII стст.
- •19. Этапы развіцця заканадаўства вкл
- •20."Судзебнiк" Казiмiра 1468 г. Статуты вкл.
- •21.Заканадаўчыя акты Расiйскай iмперыi як крыніца па гісторыі Беларусі
- •Заканадаўчыя дакументы навейшага часу. Іх асноўныя публікацыі. Канстытуцыя рб
- •24. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў. Іх класіфікацыя. Актавы фармуляр.
- •25. Актавыя матэрыялы х – хііі стст. Развіццё актаў ў перыяд вкл.
- •27.Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.
- •31. Группы справаводчай дакументацыі новага часу. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •34.Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
- •35. Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх–пачатку хх ст.
- •36.Статыстычныя крыніцы навейшага часу.
- •37.Летапісы і хронікі як форма гіст.-літ..Твораў. Этапы летапiсання на Беларусi
- •38.“Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца.
- •39.Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi.
- •40. Беларуска- літоўскія летапiсы XV-XVI стст.Іх публікацыі
- •41. Адметныя рысы летапісання Беларусі ў к. 15-18 ст.
- •42. Мемуарная літаратура як гістарычная крыніца. Яе асноўныя віды і этапы развіцця
- •43. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •45. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.
- •46.Мемуары хіх – пачатку хх ст. Запіскі расійскіх падарожнікаў аб Беларусі
- •47.Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў і відаў.
- •48. Эпiсталярныя крынiцы па гісторыі Беларусі
- •50. Агіяграфічныя крыніцы. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
- •52. Асаблівасці публiцыстыкі XIX-XX стст.
- •53. Зараджэнне і развіццё перыядычнага друку на Бел. У др.Пал. 18-пач.19 ст
- •54. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма крыніц навейшага часу. Праблема класіфікацыі і сістэматызацыі перыядычных выданняў.
- •55. Этапы развіцця перыядычнага друку у савецкі час. Партыйна-дзярж. Кантроль. З’яўленне неафіцыйных і апазіцыйных выданняў
- •28.Канцылярыя вкл і яе “кнігі”. Першапачатковы і сучасны склад “кніг” Літоўскай Метрыкі.
- •Матэрыялы “Літоўскай Метрыкі” як крыніцы па гісторыі Беларусі. Публікацыя кніг Метрыкі ў Беларусі.
- •32.Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, іх асаблівасці.
- •33.Гаспадарчыя апісанні XVI – XVIII стст. Іх віды.
- •15. Знешняя крытыка пісьмовых крыніц.
- •17.Агульная характарыстыка дакументаў заканадаўства як гістарычнай крыніцы.
- •56. Перыядычны друк Рэспублікі Беларусь.
- •44.Мемуары XVIII ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •16.Мэты і задачы ўнутранай крытыкі.
- •26.Прыватна-прававыя і публічна-прававыя акты новага часу.
18.Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX-XIII стст.
На раннiх этапах развiцця дзяржавы закон амаль не адрознiваецца ад судзебнага рашэння па прыватнаму пытанню. Так, у Кароткай рэдакцыi "Рускай праўды" за забойства канюшага - штраф 80 грывен. Найбольш значныя нормы агульнарускага права X ст. утрымлiваюцца ў дагаворах Русi з Вiзантыяй 911 i 944 гг. Так, згодна артыкулу дагавора 944 г. злодзей павiнен вярнуць не толькi ўкрадзеную рэч, але i заплацiць яе кошт, а калi прадаў украдзенае, то заплацiць у падвоеным памеры. Дагавор утрымлiвае такую прававую норму як права кроўнай помсты. Наступны артыкул дагавора ўстанаўлiвае, што за ўдар мячом, кап'ём, цi iншай якой зброяй вiнаваты павiнен заплацiць 5 лiтраў срэбра.
"Руская праўда" -- першы з дайшоўшых да нас сiстэматычных зборнiкаў заканадаўчых норм усходнеславянскiх земляў X-XII стст. Адначасовае распаўсюджванне ўсiх гэтых прававых нормаў на тэрыторыi Беларусi азначанага часу можна аспрэчваць. Але нельга пакiнуць па-за ўвагай уплыў "Рускай праўды" на так званае мясцовае "звычаевае" права i наступныя кодэксы права. "Руская праўда" з'яўляецца каштоўнай крынiцай для вывучэння сац.-экан. гiсторыi ўсходнеславянскiх земляў. Яна характарызуе становiшча халопаў i смердаў, толькi з гэтай крынiцы мы даведваемся аб iснаваннi такой феадальна-залежнай катэгорыi як закуп. Падрабязная "Руская Праўда" яскрава акрэслiвае быт феадальнай грамадскай вярхушкi i купецтва, расказвае аб актыўнай гандлевай дзейнасцi. Яна ўтрымлiвае звесткi як раз аб тых баках жыцця, якiя недастаткова цi ўвогуле не асветлены ў летапiсах. "Руская Праўда" не з'яўляецца заканадаўчым помнiкам у сучасным сэнсе гэтага тэрмiну, хоць i заснавана на асобных княскiх пастановах ("Праўда Яраслава", "Устаў Уладзiмiра Манамаха"). У дайшоўшых да нас рэдакцыях "Руская Праўда" - гэта звод пастаноў i судзебных звычаяў.
Кiеўская Русь аб'яднала ўсходнеславянскiя землi толькi на кароткi час. Гэтая "шматковая" дзяржава аб'ядноўвала землi, дзе дзейнiчала свае мясцовае звычаевае права.
Звычаевым правам у перыяд ранняга сярэднявечча рэгулявалiся ўсе праваадносiны ў грамадскiм жыццi: структура i кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы i абавязкi розных класаў, саслоўяў i сац. груп нас-ва, грамадскiя, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымiнальныя i iншыя праваадносiны.
Першыя запiсы звычаевага права Беларусi былi зроблены ў граматах i дагаворах Полацка, Вiцебска i Смаленска з Рыгай i Лiвонскiм Ордэнам. Першы з iх (1229 г.) захаваўся ў некалькiх спiсах, магчыма перакладзеных з лацiны. Значная ўвага ў дагаворах удзялялася нормам крымiнальнага i грамадзянскага права. З XIV ст. пачынае развiвацца заканадаўства, якое паступова абмяжоўвае звычаевае права. Найперш азначаны працэс адбываецца у форме прывiлеяў, у якiх юрыдычна замацоўвалiся правы i ільготы феадалаў, акрэслiвалася прававое становiшча саслоўя шляхты, аўтаномныя правы некаторых зямель.
19. Этапы развіцця заканадаўства вкл
Да XVI ст. выключнае права выдання законаў меў вялiкi князь лiтоўскi.
Статут 1529 г. удакладняў, што законы выдаюцца гаспадаром. Статут 1566 г. адлюстраваў узросшую ролю сойма. З 1588 г. права выдання законаў належала толькi сейму (пры захаваннi за вялiкiм князем i панамi-радай заканадаўчай iнiцыятывы). Т.ч., развiццё заканадаўства з 1588 г. да апошнiх гадоў iснавання ВКЛ адбывалася шляхам прыняцця пастаноў сейма. Адсутнасць дакладнага размежавання ў XII-XV стст. памiж актам i законам, распараджэннем выканаўчай улады, памiж дзяржаўным i прыватным правам вызначае iснаванне ў гэты перыяд шмат прамежкавых (пераходных) груп. Адной з iх з'яўляюцца т.зв. "устаўныя граматы", класiфiцыруюць па тыпах (льготныя, даравальныя i ахоўныя) i па вiдах: земскiя, абласныя, гарадам цi групам насельнiцтва, канкрэтным асобам. У сучаснай бел. гiст. лiт. тэрмiн "прывiлей" ужываецца у якасцi вызначэння заканадаўчых актаў, якiмi вялiкiя князi цi каралі надавалi або падцвярджалi асаблiвыя правы пануючага класа, саслоўя, пэўных сац. цi этна-рэлiгiйных груп. У XV-XVI стст. шэраг заканадаўчых дакументаў (канстытуцыi, статуты, сеймавыя ўхвалы) называлiся ўставамi. Найбольш вядома "устава на валокi" 1557 г. - закон аб правядзеннi валочнай памеры ў ВКЛ. Выпрацовалі кодэксы права, першы кодэкс у адным спiсе меў назву "Судзебнiк". Найбольш буйныя зборы законаў феадальнага права ў княстве атрымалi назву статутаў. Яшчэ адным з найбольш распаўсюджанных вiдаў заканадаўчых актаў з'яўляюцца канстытуцыi - пастановы вальнага сейма РП. Яны мелi сiлу закона ў ВКЛ, калi прымалiся ў дачыненнi да тэрыторыi ўсей РП. Прывiлеi падзялялiся на льготныя, дарчыя i ахоўныя. Былi земскiя, гарадскiя, абласныя, валасныя , прывiлеi для асобных груп насельнiцтва.
Першымi агульнадзяржаўнымi прывiлеямi лiчацца прывiлеi, выдадзеныя ў 1387 г. вялiкiм князем Ягайлам аб iльготах феадалам за пераход у каталiцтва, аб вызваленнi каталiцкага духавенства i яго маёнткаў ад дзяржаўных павiннасцей i падаткаў. Гарадзельскi прывiлей 1413 г. пашырыў правы феадалаў-католiкаў, а ў 1432-1434 гг. яны былi распаўсюджаны на ўсю шляхту. "Феадальнай канстытуцыяй" называюць прывiлей вялiкага князя лiтоўскага Аляксандра 1492 г., якi абмежаваў уладу вялiкага князя панамi-радай.
Другiм вiдам прывiлеяў з'яўляюцца абласныя прывiлеi. Абласныя прывiлеi з'яўляюцца каштоўнай крынiцай пры вызначэннi гiсторыi мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання.
Адным з найбольш распаўсюджаных вiдаў прывiлеяў з'яўляюцца прывiлеi гарадам на магдэбургскае права.
Сярод прывiлеяў патрэбна адзначыць таксама граматы асобным групам насельнiцтва -- яўрэям i татарам. Першы прывiлей яўрэям на права iх пасялення ў Брэсце выдадзены Вiтаўтам ў 1388 г. Ён надаваў яўрэям шырокiя правы ў фiнансавай галiне i гандлi, рэгуляваў парадак разгляду судовых спраў памiж хрысцiянамi i яўрэямi.