Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
148.65 Кб
Скачать

56. Перыядычны друк Рэспублікі Беларусь.

Трэці перыяд акрэсліваўся ўжо ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гг. Яго характэрнай рысай стала з'яўленне не толькі неафіцыйных, але і апазіцыйных выданняў, што друкаваліся напачатку па-за межамі БССР. Колькасць выданняў рэзка ўзрастае. Тэма эканомікі паступова саступае месца матэрыялам аб палітычным жыцці. Урэшце, з абвяшчэннем Рэспублікі Беларусь (1991) і адменай манаполіі КПБ на друкаванае слова пачалася перабудова сеткі перыядычных выданняў, узніклі выданні самай рознай тэматыкі, што адлюстроўвала з'яўленне новых грамадскіх арганізацый, партый і рухаў. Адной з важнейшых праблем з'явілася абмеркаванне пытанняў нацыянальнага адраджэння. Павялічылася колькасць інфармацыйных выданняў. Разам з тым многія калектывы, стаўшы ўласнікамі сваіх выданняў, з-за спецыфікі свайго становішча і недастатковай матэрыяльнай базы часам карысталіся чуткамі, звесткамі з другіх рук, радыястанцый. Пагоня за колькасцю чытачоў выклікала цэлы бум сенсацыйных паведамленняў. І гэта, разам з колькасцю перыядычных выданняў, істотна ўскладняе вывучэнне матэрыялаў перыёдыкі гэтага часу.

44.Мемуары XVIII ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.

Пад мемуарнай літаратурай разумеюцца творы, у цэнтры якіх знах. асоба аўтара. Мемуарыстыка 18 ст. ведала 2 тэматычныя тыпы твораў – “Грам. забавы” і “Хатнія забавы”. У 1-х пераваж. “публічныя” справы – раб. справаздачы з пасяджэнняў сеймаў, трыбуналаў. Да 2-га тыпу належаць дзеннікі і успаміны, у якіх уся ўвага засяродж. па прыватным, сямейным, асабістым жыцці.

Мем. літ-ра 18 ст. дзеліцца на дзённікі (дыярыўшы), якія пісаліся аўтарам адаразу пасля падзей і ўспаміны (мемуары), якія ствар. пасля нейкага прамежку часу. Найбольш ідэальнымі у мем. літ-ры з’яўл. творы, у якіх дзеннік. дакл-ць спалуч. з сінтэтычнасцю, уласцівай успамінам (“Успаміны” брэсц. кашталяна Марціна Матушэвіча).

Бягучыя нататкі” – падручныя запісныя кніжкі, куда заносіл. граш. расходы, паліт. навіны, даты нарадж. сваякоў. “Памятныя кніжкі” – мясц. або сямейныя хронікі, мат-л належыў адбору.

Справаздачныя пісьмы або прыватныя газеткі” – пашыр. пры дварах буйной шляхты.

Дзеннікі 18 ст. падзял. на рэгулярныя (класічныя) і нерэгулярныя. Напр. штодзен. запісы Міхаіла Радзівіла Рыбанькі. З сяр. 18 ст. дзённікі выцясняліся ўспамінамі, заснав. на рэтраспект. рэляцыі (успаміны Матушэвіча, Тучкова). Сайкоўскі вычляняе ўспаміны-дзённікі, успаміны-раманы (Акрэнца, Буйніцкага), успаміны-аўтабіяграфіі, успаміны-генеалогіі (Храптовіч) і інш.

16.Мэты і задачы ўнутранай крытыкі.

Мэта ўнутранай крытыкі – устанавіць ступень адпаведнасці інфармацыі крыніцы апісваемым гістарычным падзеям. Задачай унутранай крытыкі з’яўляецца аналіз інфармацыі крыніцы для ўстанаўлення яе верагоднасці, паўнаты і дакладнасці.

Верагоднасць інфармацыі крыніцы – гэта ступень адпаведнасці яе гістарычнаму факту, які гэта інфармацыя апісвае. Ступень верагоднасці крыніцы паказваюць паўната і дакладнасць інфармацыі крыніцы. Паўната інфармацыі – гэта якасная характарыстыка, адлюстроўваючая ў крыніцы рысы, якія найбольш адпавядаюць гістарычнаму працэсу альбо з’яве. Колькаснай характарыстыкай з’яўляецца дакладнасць інфармацыі крыніцы – ступень перадачы асобных дэталяў падзеі.

На паўнату і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы ўплываюць наступныя фактары:

  • ці быў аўтар крыніцы відавочцам апісваемых падзей альбо атрымаў звесткі аб падзеі з другіх рук. У першым выпадку інфармацыя можа быць больш дакладнай і поўнай, у другім – звесткі могуць быць скажоны ў ходзе вуснай перадачы;

  • час складання крыніцы. Калі крыніца складзена адразу пасля апісваемых падзей (напрыклад, дзённік), то яны апісаны больш дакладна і дэталёва. Калі ж крыніца створана праз пэўны перыяд пасля падзей (напрыклад, мемуары), то памылкі памяці аўтара могуць зрабіць яе меньш дакладнай у перадачы дэталяў;

  • індывідуальныя асаблівасці аўтара. Некаторыя людзі вельмі назіральны, а іншыя, наадварот, неўважлівы, трэція не ўмеюць слухаць і запамінаць, а ў чацвёртых спрацоўвае “унутраная цэнзура” (боязнь сказаць нешта лішняе);

  • псіхалогія сацыяльнай групы, да якой належыць аўтар крыніцы. Напрыклад, людзі духоўнага звання (манахі і свяшчэннікі), якія былі аўтарамі летапісаў, адмоўнаь ставіліся да язычнікаў і іншаверцаў, усхвалялі тых князёў альбо княгінь, якія апекавалі хрысціан (Вольгу, Уладзіміра, Барыса і Глеба);

жанр альбо форма крыніцы. Напрыклад, жыція святых і іконы пісаліся па канону – зводу правілаў, якія былі выпрацаваны праваслаўнай царквою. Цэлыя выказванні і трактоўкі браліся з кананічных жыцій, што прыводзіла да скажэння інфармацыі.

Напрыклад, у жыціі Ефрасінні Полацкай выкарыстоўваліся звесткі з жыція Ефрасінні Александрыйскай.

Крыніцазнаўчую крытыку завяршае этап сінтэзу гістарычнай інфармацыі, на якім даследчык параўноўвае дадзеныя розных крыніц аб гістарычных фактах і мадэліруе гістарычную сітуацыю. Пры гэтым устанаўліваецца ступень рэпрэзэнтатыўнасці крыніцы, г.зн. наколькі яна праільна ўяўляе гістарычны працэс альбо з’яву.

Важна таксама ўстанавіць навуковую каштоўнасць інфармацыі крыніцы, г.зн. якая частка звестак крыніцы і якім чынам можа выкарыстоўвацца ў гістарычным даследаванні.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]