Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
148.65 Кб
Скачать

28.Канцылярыя вкл і яе “кнігі”. Першапачатковы і сучасны склад “кніг” Літоўскай Метрыкі.

Цэнтральны апарат дзяржаўнага кiравання Вялiкага княства Лiтоўскага у XV-XVI ст. развiваўся iмклiвымi тэмпамi. Адно з яго звенняў - вялiкакняская канцылярыя - хутка набыла агульнадзяржаўны характар i выконвала шматлiкiя складаныя функцыi цэнтральнай дзяржаўнай установы. У канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага таксама, як i у iншых канцылярыях дзяржаў позняга сярэднявечча, здымалiся копii выдаваемых (выходзячых) i атрымоўваемых (уваходзячых) дакументаў.

Выключнай асаблiвасцю канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, пазней названай Лiтоўскай Метрыкай (ЛМ) з’яўляецца тое, што яна па свайму функцыянальнаму прызначэнню падмяняла дзяржаўны архiў (якi у ВКЛ так i не быў створаны – арыгiналы дакументаў агульнадзяржаўнага значэння канцэнтравалiся i захоўвалiся у прыватных руках).

1)Кнiгi данiн1 , якiя першапачаткова (пры Казiмiры i Аляксандры) з’яўлялiся адначасова i кнiгамi спраў судовых.

2. Кнiгi спраў судовых гаспадара i паноў рады пачалi весцiся асобна ад кнiг данiн з пачатку княжэння Жыгімонта I з лiстапада 1506 г.

3. Кнiгi арэнд. Асноўны iх змест складаюць дакументы адносна продажу (гэта значыць аддач у арэнду, на воткуп мыт, карчмы i г.д.)

5. Кнігі пасольстваў – тут сканцэнтраваны дакументы аб зносінах ВКЛ з іншымі дзяржавамі

На працягу XVI-XVIII ст. сфармiраваўся у асноўным сучасны склад кнiг: кнiгi запiсаў, кнiгi судовых спраў, кнiгi публiчных спраў i кнiгi перапiсаў.

Найбольшóю колькасць матэрыялаў кнiг складаюць дакументы, што падцвярджаюць уласнасць феадалаў на нерухомую маемасць, прадстаўляюць iншыя правы i прывiлегiі.

  1. Матэрыялы “Літоўскай Метрыкі” як крыніцы па гісторыі Беларусі. Публікацыя кніг Метрыкі ў Беларусі.

Гiсторыкi не маюць звестак, якiм быў поўны склад Метрыкi (старых i новых кнiг) у XVI - пачатку XVII ст.ст. У далейшым час i абставiны яшчэ больш не шкадавалi матэрыялы архiва. Ваенныя падзеi сярэдзiны XVII i пачатку XVIII ст.ст. выклiкалi шматлiкiя пераезды i страты. У сярэäзiне 60-х г. XVIII ст. Метрыка ВКЛ была перавезена ў Варшаву (туды ж з Кракава перамясцiлi i Каронную метрыку). У 1794 г., праз месяц пасля ўзяцця А.Суворавым сталiцы Рэчы Паспалiтай, было атрымана распараджэнне аб пераводзе ўсiх матэрыялаў дзяржаўнага архiва ó Санкт-Пецярбург.

Наступны важнейшы этап у гiсторыi фонда ЛМ — перадача кнiг у Маскву (1887 г.) у Маскоўскi архiў Мiнiстэрства юстыцыi. У 1952 г. праведзена агульная нумерацыя адзiнак захавання ЛМ, пасля чаго падзел на аддзелы перастаў быць асновай архiўнага ўлiку i захаваўся як гiстарычнае паняцце. У 1926 г. быў праведзены першы з’езд даследчыкаў “беларускае архэолёгii i археографii”. На з’ездзе з задавальненнем была заслухана iнфармацыя аб гатоўнасцi Цэнтрархiва РСФСР садзейнiчаць вяртанню архiўных фондаў, якія датычыцца Беларусi, на яе тэрыторыю. Аднак працэсы канца 1920-1930-х гг. не далi таму магчымасцi ажыццявiцца. Найбольш распаўсюджанымі формамі дакументавання ў кнігах запісаў з’яўляюцца лісты і прывілеі. Вядомы лісты-распараджэнні мясцовым адміністрацыйным асобам па гаспадарчым і фінансавым пытанням. Пад такім жа загалоўкам выпісваліся дакументы аб дазволе арганізоўваць ярмаркі і таргі, адкрываць карчмы, дазваленні на гандаль без мыта і г.д. Прывілеі – вельмі распаўсюджаны від запісаў, які фіксаваў падараванні магнатам, шляхцічам (“земянам”), прадстаўнікам мясцовай каралеўскай адміністрацыі правы на нерухомую маемасць, арганізацыю ярмарак, мяшчанам – на гандаль без мыта.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]