Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
148.65 Кб
Скачать

48. Эпiсталярныя крынiцы па гісторыі Беларусі

Эпiсталярная спадчына — пiсьмы, запiскi, пасланнi i г.д.

Неабходна адрознiваць афiцыйную i прыватную перапiску. Прыватнае пiсьмо — гэта пiсьмовы асабiсты зварот аўтара да пэўнай асобы (цi некалькiх асоб). Устойлiвымi элементамi эпiсталярнага помнiка з’яўляецца ўказанне адрасату, месца напiсання, даты напiсання, зварот да адрасату, подпiс аўтара пiсьма. Але ў змесце прыватнага пiсьма аўтар зусiм свабодны — ён можа пiсаць аб службовых, сямейных, асабiстых справах. Звычайна пiсьмо пiшацца не для друку, не для ўсеагульнага i нават частковага азнаямлення з iм трэцiх асоб.

У сваiм развiццi эпiсталярныя крынiцы таксама прайшлi шэраг этапаў. Пiсьмы, як форма зносiн мiж людзьмi, былi распаўсюджаны ўжо з глыбокай старажытнасцi.У Вялiкiм княстве асаблiва пашыраецца перапiска ў XVI ст. Вельмi цiкавым помнiкам XVI ст., напрыклад, з’яўляецца пiсьмо Мiхаiла Глiнскага епiскапу Луку Ватцэльроду, напiсанае на паўлiсце паперы 12 жнiўня 1506 г. праз тыдзень пасля перамогi, атрыманай пад Клецкам. Яно дазваляе ўдакладнiць структуру i памеры войскаў, ўдакладняе дзень галоўнай бiтвы (5 жнiўня) i колькасць страт. У другой палове XVI ст. у форме пiсьмаў складаюцца дзённiкi эпiсталярная форма служыць для выяўлення сваёй думкi, поглядаў i вельмi складана размежаваць прыватную i афiцыйную перапiску. Вядомы таксама пасланнi, што прыпiсваюцца старцу Арцемiю, якi быў асуджаны за вальнадумства ў рэлiгiйных пытаннях Маскоўскiм Саборам 1554 г. i ўцёк у Лiтву. Таксама прыкладам можа служыць перапiска канцлера Вялiкага княства Лiтоўскага Льва Сапегi, апублiкаваная А.Прахаскам, дзе ўтрымлiваюцца пiсьмы да Л.Сапегi У XVIII ст. i асаблiва ў XIX ст. колькасць пiсьмаў iстотна павялiчваецца. Вельмi цiкавыя пiсьмы майстроў мастацкага слова — лiтаратараў.

Эпiсталярная спадчына беларускiх пiсьменнiкаў XIX ст. захавалася i вывучана ў неаднолькавай ступенi. Надзвычай карыснай для нашага лiтаратуразнаўства ды i гiстарычнай навукi наогул была б поўная навуковая публiкацыя эпiсталярыi Баршчэўскага. Багата прадстаўлена ў публiкацыях i даследаваннях эпiсталярная спадчына Яна Чачота. Каля 100 яго пiсьмаў 1820-1822 гг. да сяброў-фiламатаў надрукавана ў 1913 г. Я.Чубакам у зборнiку “Карэспандэнцыя фiламатаў”. Эпiсталярная спадчына А.Вярыгi-Дарэўскага даволi багата прадстаўлена ў зборнiку “Пачынальнiкi”.

Надзвычай актыўную перапiску з сучаснiкамi вёў В.Савiч-Заблоцкi, асоба i дзейнасць якога апошнiм часам усё больш прыцягвае ўвагу нашых даследчыкаў. Яго багатая эпiсталярная спадчына яшчэ не да канца выяўлена i вывучана.

50. Агіяграфічныя крыніцы. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.

Агіяграфічная літаратура. Час яе узнікнення цяжка вызначыць дакладна. Агiяграфiчныя творы складалiся з мэтай стварэння "прыкладаў жыцця", якiя трэба было пераймаць, на аснове якiх трэба было будаваць сваё жыццё. Публiцыстычная накiраванасць характэрна для ўсiх лiтаратурных твораў XI-XIII cт., размежаванне iх з уласна публiцыстычнымi вельмi ўскладняюцца. Прыкладам таго з'яўляецца творчасць Кiрылы Тураўскага. лiтаратурная i публiцыстычная спадчына К.Тураўскага ўяўляецца важнай крынiцый не толькi для вывучэння дзейнасцi пiсьменнiка, яго светапогляду, але i духоўнай атмасферы той эпохi.

Цiкавай крынiцай выхаваўчага, навучальнага зместу з'яўляецца "Павучанне Уладзiмiра Манамаха", напiсанае ў 1117 г., але памылкова ўключанае ў Лаўрэнцьеўскi спiс "Аповесцi мiнулых гадоў" пад 1097 г. Аўтар дае настаўленнi падрастаючаму пакаленню, дзелiцца вопытам свайго багатага на падзеi жыцця. Вялiкi кiеўскi князь, дзелячыся ўспамiнамi, таксама расказвае пра свае ўзаемаадносiны з полацкiмi князямi i паходы на беларускiя землi. Яшчэ ў большай ступенi цiкавай крынiцай перыяду XI-XIII ст. з'яўляецца "Слова аб палку Iгаравым". Тэкст гэтага помнiка быў знойдзены Мусiным-Пушкiным у 1795 г. Пад час вайны 1812 г. арыгiнал твора знiк. Адсутнасць арыгiнала дало падставу скептыкам даказваць, што "Слова" – пазнейшая падробка канца XVIII ст. Складана параўнаць "Слова..." з iншым помнiкам лiтаратуры гэтага часу У "Слове аб палку Iгаравым" адлюстравалiся дзве найбольш характэрныя рысы лiтаратуры XI-XIII ст. – iмкненне не вызначаць свайго аўтарства i адсутнасць выдумочных персанажаў. Незалежна ад таго, хто з'яўляецца аўтарам "Слова" (асобныя даследчыкi прыпiсваюць аўтарства Кiрыле Тураўскаму), гэты помнiк лiтаратуры XII ст. можна вызначыць як цiкавейшую крынiцу па палiтычнай гiсторыi Беларусi XI-XII ст. Важнае месца ў "Слове" займае характарыстыка дзейнасцi полацкiх князёў. У партрэтнай галерэi самых выдатных дзеячаў сiвой даўнiны, паказаных у паэме, -- вобраз Усяслава, да якога невядомы аўтар адносiцца з сiмпатыяй. Малюючы Усяслава Чарадзея магутным князем, аўтар адначасова падкрэслiвае бессэнсоўнасць мiжусобных войнаў, у якiх прымаў удзел i ён, звяртаецца з заклiкам да прадстаўнiкоў дзвюх дынастый – Усяслава Чарадзея i Яраслава Мудрага перапынiць раздоры i сваркi мiж сабой.

"Слова" iстотна дапаўняе звесткi летапiсаў. У прыватнасцi, кiеўскi летапiсец амаль нiчога не гаворыць аб дзейнасцi Усяслава Чарадзея ў якасцi кiеўскага князя. Толькi ў гэтым лiтаратурным творы мы сустракаем звесткi аб гарадзенскiм князi Iзяславе Васiлькавiчы. Уяўляюць цiкавасць паралелi аб мiжусобiцах у Полацкай i Кiеўскай землях (якiя вобразна перададзены ў супастаўленнi "р.Сула-Дзвiна"). Можна меркаваць, што аўтарам "Слова" быў адзiн са складальнiкаў кiеўскага летапiсу XII ст., альбо ён меў на руках спiс Полацкага летапiсу. Iснуе вельмi шмат мастацкiх перакладаў "Слова", у тым лiку i на беларускую мову (Я.Купалы, М.Гарэцкага, Р.Барадулiна, I.Чыгрынава). Аднак, для гiсторыка яны ўяўляюць цiкавасць толькi як сучасныя лiтаратурныя пераклады, для тэксталагiчнага вывучэння iх выкарыстоўваць немэтазгодна.

51. Літаратурныя і публiцыстычныя творы XІV - XVIII ст. У гэты перыяд развіваецца кнігадрукаванне, і таму неабходна адзначыць, што літаратуразнаўцы ўмоўна падзяляюць гісторыка-літаратурныя творы на рукапісныя і друкаваныя. Асноўным відам рукапісаў называюць аўтографы. У азначаны перыяд мастацкая літаратура па-ранейшаму грунтуецца на гістарычным матэрыяле. Па-ранейшаму літаратурны твор лiчыўся творам выхаваўчым. Невыпадкова, што значная частка мастацкіх твораў мела павучальны змест. Таленавітыя літаратары адначасова зяўляліся і выдатнымі педагогамі (Сiмяон Полацкі). Гэта таксама прадвызначыла тое, што большасць літаратурных твораў мела пэўную публіцыстычную накіраванасць. Сінтэзам гістарычнага апавядання і публіцыстыкі зявілася паэма Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра» (1520),. Каштоўным пластом літаратурна-публіцыстычных твораў XVI - XVIII ст. стала палемічная літаратура (само слова «палеміка» ў дакладным перакладзе азначае «спрэчка», «вайна»), у развіцці якой можна вылучыць дзве плыні: свецкую і рэлігійную. Да першай можна аднесці такія яскравыя помнікі, як «Отпісы» Філона Кміты-Чарнабыльскага і «Трактат аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян» Міхалона Літвіна. Аўтарам апошняга з названых твораў даследчыкі доўгі час лічылі Міхаіла Тышкевіча, які зяўляўся адным з паслоў дыпламатычнай місіі ў Крым у 1538 г. Патрыятычнымі пачуццямі, перажываннямі за сваю радзіму былі выкліканы і «Отпісы» аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага. Асноўная iх тэма - пагранічнае жыццё і сакрэтныя дадзеныя аб ваенных справах і намерах маскоўскага цара Івана Грознага. Аднак пэўныя з іх маюць выключна публіцыстычны характар. Так, у «Отпісах», адрасаваных кашталяну трокскаму, падканцлеру Вялікага княства Яўстафію Валовічу відавочныя імкненні апраўдаць свае дзеянні (сакрэтная перапіска з Масквою), Царкоўна-палемічная публіцыстыка гэтага часу звязана найперш з барацьбой дзвюх хрысціянскіх канфесій у Вялікім княстве Літоўскім, са стварэннем і дзейнасцю уніяцкай царквы. Адным з пачынальнікаў палемікі стаў Пётр Скарга, рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, які ў 1574 г. на польскай мове выдаў кнігу «Пра еднасць боскага касцёла пад адзіным пастырам».

Узнікае новы рух рэакцыйных феадальных сіл у Заходняй Еўропе - контррэфармацыя, якая набірае ў княстве сілу пасля смерці вядомага прыхільніка кальвінізму канцлера Мікалая Радзівіла Чорнага. Унія і каталіцтва атрымліваюць дзяржаўную падтрымку. Менавіта таму творы праваслаўных дзеячаў выглядаюць пратэстам супраць прыгнёту. Між іншым, асобныя з іх былі такімі ж рэлігійнымі фанатыкамі, як Іязафат Кунцэвіч, вядомы прыхільнік уніі. Апошняе можна яскрава заўважыць на прыкладзе «Дыярыуша» Афанасiя Філіповіча. Улічваючы назву, многія даследчыкі адносяць гэты твор да гісторыка-мемуарнай літаратуры. Аднак можна заўважыць, што «Дыярыуш» мае складаную структуру і форма ўспамінаў была выбрана, па-першае, для паведамлення звестак аб сабе (у яго не было «сведачных» картак і Філіповіч складае «Гісторыю падарожжа»); па-другое, каб на прыкладзе свайго жыцця паказаць прыгнёт праваслаўнай царквы і акрэсліць крытыку уніі («навіны»). Наступная частка - «Фундамент непарадку касцёла рымскага» была дадзена ў мэтах крытыкi дзеянняў каталіцкага духавенства, а «Порада» - пэўны план дзеянняў, прапанаваны каралю. Такім чынам, «Дыярыуш» адпавядае ўсім канонам публіцыстычнага жанру: гістарычны матэрыял тут прысутнічае для доказу іх поглядаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]