Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
148.65 Кб
Скачать

46.Мемуары хіх – пачатку хх ст. Запіскі расійскіх падарожнікаў аб Беларусі

Канец XVІІI - першая палова XIX ст. характарызуюцца своеасаблівай модай на мемуарную літаратуру. У гэты час была створана вялікая колькасць успамінаў, дзённікаў, хранографаў-дыярыушаў. Вельмі цікавыя старонкі мемуарнай літаратуры гэтага перыяду складаюць і запіскі падарожнікаў. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі выклікала з'яўленне вялікай колькасці запісак рускіх падарожнікаў. На самым пачатку XIX ст. у новыя землі накіроўваліся па справах свецкія і духоўныя асобы. 3 1812 г. свае запіскі аб падзеях на тэрыторыі сучаснай Беларусі  пакідаюць рускія афіцэры. Пасля ж паўстання 1830 - 1831 гг. Беларусь наведвала вялікая колькасць рускіх літаратараў, мастакоў, увогуле людаей творчых прафесій. Гэта адбілася і на змесце літаратуры падарожжаў. Мода на дарожныя нататкі прадвызначыла з'яўленне і твораў прадстаўнікоў мясцовай, беларускай, інтэлігенцыі. Найбольш яркай старонкай азначанай творчасці з'явілася серыя нарысаў «Падарожжы па Палессі і беларускім краі», што бьша апублікавана ў часопісе «Современник» ў 1853-1855 гг. Аўтарам іх быў Павел Шпілеўскі. «Путешествия...» сталі візітнай карткай вядомага публіцыста і літаратара. Асабліва каштоўныя тыя старонкі гэтага патрыятычнага твора, дзе аўтар пісаў аб тым, што добра ведаў і бачыў уласнымі вачыма. Гэта звесткі аб кірмашах, аб беларускіх гарадах і мястэчках, іх насельніцтве, аб жыцці простата селяніна і памешчыкаў. П. Шпілеўскі не пакінуў па-за ўвагай таксама татар і яўрэяў, якія здаўна пражывалі на Беларусі.У XIX ст. не толькі павялічваецца колькасць мемуарнай літаратуры, але і адбываюцца пэўныя змены ў складзе яе аўтараў. З'яўляецца ўсё больш мемуарных твораў прадстаўнікоў мяшчан, духавенства, студэнцтва. На змену апалітычнасці і абыякавасці да лёсаў Айчыны прыходзіць патрыятызм, імкненне да вызначэння свайго месца у агульным працэсе нацыянальнага вызвалення. Гэта можна заўважыць ужо на прыкладзе ўспамінаў Адама Чартарыйскага, які займаў высокія пасады ў гады царавання Аляксандра І і быў ініцыятарам шматлікіх ліберальных праектаў тых часоў.

47.Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў і відаў.

Перыяды: 1917-1927; канец 1920-х – 1930-я гг.;перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945) і першае пасляваеннае дзесяцігоддзе; сярэдзіна 1950-х – сярэдзіна 1980-х гг.; з канца 1980-х па сучасны перыяд.

Многія з дайшоўшых да нас дзеннікаў навейшага часу вяліся аўтарамі для памяці, для таго, каб не забыць нічога істотнага і пасля на аснове запісаў аднавіць падзеі больш шырока; у іх адсутнічае такая характэрная рыса дзеннікавых запісаў як эмацыянальная насычанасць.

Вывучаючы ўспаміны патрэбна разумець, што пісаліся яны часцей зусім у іншых умовах. Неабходна выдзяляць два перыяды ў жыцці мемуарыста: 1) да апісваемых падзей, уключаючы апошнія; 2) ад часу падзей да часу стварэння ўспамінаў. У навейшы час істотна павялічваецца колькасць такіх відаў мемуарных крыніц як біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў і інш.Біяграфічныя анкеты найчасцей мелі афіцыйнае прызначэнне і пераважна утрымлівалі пэўныя, рэгламентаваныя звесткі. У савецкі час гэты від дакументаў набыў асаблівае значэнне, паколькі партыйна-дзяржаўны апарат імкнуўся кантраляваць жыццё сваіх грамадзян.Аўтабіяграфііадрозніваюцца ад анкет не толькі тым, што іх змест вызначаецца самім аўтарам, але і большым аб'ёмам. На змест аўтабіяграфіі вялікі ўплыў аказвала іх прызначэнне (уступленне ў камсамол, у партыю, паступленне на працу і г.д.). У гэты ж перыяд з'яўляюцца і асобныя ўспаміны беларускіх нацыянальных дзеячаў. Часам яны былі прысвечаны сумным падзеям у нацыянальным жыцці. Так ў першыя ўгодкі смерці Івана Луцкевіча выйшаў зборнік, прысвечаны яго памяці. Наступны перыяд (канец 1920-х – 1930-х гг.) акрэсліваецца і якасцю і колькасцю мемуарнай літаратуры. Рэпрэсіі вымушалі многіх аўтараў гаварыць меней аб сабе, болей аб падзеях. Не адбылося істотных змен у развіцці мемуарнай літаратуры і ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. У пераважнай частцы той невялікай колькасці мемуарных твораў, што з'явіліся ў гэты час, пераважала ваенная тэматыка. Пачынаючы з другой паловы 1950-х гг. сітуацыя істотна змяняецца. Ваенная тэматыка захоўвае сваё значэнне, але кола жадаючых выказацца істотна пашыраецца. Велізарная хваля выданняў партызанскай літаратуры асабліва акрэсліваецца па БССР у 1970-х – пачатку 1980-х гг.. Гэта не толькі ўспаміны кіраўнікоў Беларускага партызанскага руху (П.З.Калінін), але і мемуары сярэдняга звяна партызанскага руху – кіраўнікі партызанскіх брыгад і злучэнняў, дыверсійных груп і г.д. У 1960-я -- 80-я гг. пэўнае асвятленне ў мемуарнай літаратуры атрымоўваюць старонкі абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 і яе вызвалення ў 1943-1944 гг. Яны закраналіся ва ўспамінах М.М.Воранава, Г.К.Жукава, І.М.Русіянава і інш.. У 1970-х гг. з'яўляюцца і іншыя накірункі ў мемуарнай літаратуры. Выходзяць у свет ўспаміны тых, хто не прымаў непасрэднага ўдзелу ў ваенных дзеяннях.У 1970 – 1980-я гг. з'яўляюцца ўспаміны, у якіх адлюстроўваліся мерапрыемствы Савецкай улады ў Заходняй Беларусі, дзейнасць Кампартыі Заходняй Беларусі.

Характэрная рысай мемуарнай літаратуры перыяду другой паловы 1950-х – 1980-х гг. з'яўляецца выхад у свет зборнікаў успамінаў, прысвечаных пэўным асобам, выдомым дзеячам падпольнага і партызанскага руху, а таксама выдатным беларускім пісьменнікам і паэтам.Перыяд другой паловы 1950-х – 1980-х гг. характарызуецца ўсплескам мемуарнай літаратуры дзеячаў беларускай эміграцыі. Я.Калубовіч, В.Рагуля, Я.Малецкі і многія іншыя імкнуліся асэнсаваць пройдзены нацыянальным рухам шлях, зрабіць пэўныя высновы і для сябе, і для нашчадкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]