Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
148.65 Кб
Скачать

41. Адметныя рысы летапісання Беларусі ў к. 15-18 ст.

Летапiсы набываюць характар мемуарнай лiтаратуры. Як прыклад можна прывесцi Баркалабаўскi летапiс. ахоплiвае падзеi перыяду другой паловы XVI - пачатку XVII стст., пераважна тыя, што адбылiся на Магiлёўшчыне: у сяле i замку Баркулабаве, Быхаве, Магiлеве. Ен быў напiсаны ў канцы 1580-1608 гг. найбольш верагодна баркалабаўскiм святаром Федарам Фiлiпавiчам (духоўнiкам князёў Саламярэцкiх), а апошнi запiс 1633 г. (узяцце Смаленска каралем Уладзiславам) быў зроблены пазней. Пры асвятленнi падзей да канца XVI ст. заўважаецца храналагiчная непаслядоўнасць, устаўкi. Толькi з 1594 г. матэрыял выкладаецца год за годам.Найбольшую каштоўнасць у Баркалабаўскiм летапiсе ўяўляюць звесткi пра паўсядзеннае жыцце простых людзей Беларусi. Тут падрабязна апiсваюцца гаспадарчае становiшча i побыт беларускiх сялян, неўраджаi, голад; паведамляецца пра час i ўмовы пасяўных работ, пра цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркi.Разам з тым Баркалабаўскi летапiс утрымлiвае цiкавыя звесткi пра дзеяннi рускiх войскаў пад Магiлевам у апошнi перыяд Лiвонскай вайны, аб прыходзе казакоў на Беларусь (у прыватнасцi, С.Налiвайкi), пра Лжэдмiтрыя II i iнш.Насычанасць летапiсу ўласнымi ўражаннямi аўтара, дэталевымi звесткамi пра жыцце князёў Саламярэцкiх, характар запiсаў увогуле падштурхоўваюць асобных даследчыкаў беларускай гiсторыi да таго, каб лiчыць Баркалабаўскi летапiс помнiкам гiсторыка-мемуарнай лiтаратуры.Спробы адрадзiць летапiсанне ў першай палове XVIII ст. прывялi да ўнiкнення асобнага яго вiду на Беларусi — гарадскiх хронiках. Найбольш вядомая “Магiлеўкая хронiка” Т.Сурты i Трубнiцкiх, якая была напiсана на працягу жыцця некалькiх пакаленняў жыхароў г.Магiлева i ахоплiвае перыяд з 1526 г. да пачатку XIX ст. На фоне падзей, якiя адбывалiся пераважна ва ўсходняй Беларусi, раскрываецца багатая гiсторыя горада, назву якога летапiсцы звязваюць з iмем Льва. Хронiка адлюстравала не толькi падзеi, але i забабоны, мiфы таго часу.Другая вядомая магiлеўская хронiка — “Запiскi iгумена Арэста” — ахоплiвае падзеi больш чым за 500 гадоў (да 1847 г., больш-менш поўныя звесткi з 1578 г.). Гэта, магчыма, апошняя спроба стварыць гiсторыю горада Магiлева. Аўтар (хутчэй за ўсё унiят) выкарыстаў папярэднюю хронiку i асабiстыя назiраннi. На жаль, цiкавыя падзеi 1812 г. асветлены вельмi мала. Хронiкi г. Магiлева напiсаны на польскай мове. Не з’яўляецца выключэннем i “Хронiка Вiцебска”, цi “Летапiс Панцырнага i Аверкi” — помнiк беларускага летапiсання XVII-XVIII стст., у якiм падаюцца факты з гiсторыi горада Вiцебска.

42. Мемуарная літаратура як гістарычная крыніца. Яе асноўныя віды і этапы развіцця

Пад мемуарнай лiтаратурай разумеюцца творы, у цэнтры якiх знаходзiцца асоба аўтара.

Даследчыкі падзяляюць мемуары у адпаведнасцi з формай фiксацыi iнфармацыi на: Успамiны -- калi аўтар праз нейкi час пасля пэўных падзей расказвае аб iх цi аб усiм сваiм мiнулым жыццi Літаратурны запіс успамінаў – узнікае тады, калі мемуарыст звяртаецца да дапамогі літаратара і апошні надае успамінам літаратурную форму, нічога не скажаючы ў тэксце і не ўносячы ў яго нейкіх “упрыгожанняў”. Калі вуснае апавяданне мемуарыста аб мінулым стэнаграфуецца (ці пратакаліруецца), то твор набывае форму стэнаграфічнага (пратакольнага) запісу ўспамінаў. Яны звычайна ствараюцца па ініцыятыве архіваў, інстытутаў, камісій і музеяў, якія зацікаўлены ў зборы і захаванні мемуарных крыніц. Дзеннікі як від мемуарнай літаратуры ўзнікаюць тады, калі сучаснік апавядае аб падзеях, людзях, пачуццях і г.д. дзень за днем, на працягу ўсяго свайго жыцця, альбо нейкага яго перыяду.

Найбольш распаўсюджаныя віды мемуараў – дзеннікі і ўспаміны. Дзеннікі пішуцца пад пэўным эмацыянальным уздзеяннем ад падзеі, Успамінам уласцівы рэтраспектыўны погляд на падзеі, што дае падставу для іх глыбейшага асэнсавання. Адзначанае спалучэнне даволі часта сустракаецца ў запісках падарожнікаў, якую вызначаюць даволі часта як асобны жанр гісторыка-літаратурных апавяданняў. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі.

Першы акрэсліваецца ў другой палове XVI ст., калі летапісцы аддаюць перавагу сюжэту апавядання, мясцовым падзеям, гісторыі жыцця асобных сем’яў ці дзеячаў. З’яўляюцца творы, якія знаходзяцца на мяжы паміж летапісам і мемуарамі (напрыклад, Баркалабаўскі летапіс). Напачатку аўтар застаецца як бы староннім назіральнікам тых ці іншых падзей, апавядае аб сабе ў трэцяй асобе, альбо ўвогуле не акрэслівае свае існаванне ("Дзеннікі паходаў Стэфана Баторыя" і інш).

Другі этап у развіцці мемуарнага жанру ў асноўным супадае з XVIII стагоддзем. у дзенніках і ўспамінах з’яўляецца суб’ектыўнае “я” аўтара, адлюстроўваюцца яго думкі і пачуцці. Мемуарыстыка ўзбагачаецца ў жанравых адносінах, набліжаецца да мастацкай прозы. Трэці этап акрэсліваецца на пачатку ХІХ ст. і ахоплівае перыяд прыкладна да другога дзесяцігоддзя ХХ ст. Паступова павялічваецца колькасць твораў мемуарнай літаратуры, акрэсліваецца яе паварот да народнага, сялянскага жыцця. Узрастае палітызаванасць, інфармацыйная насычанасць крыніц, аўтары якіх былі ў цэнтры найбольш значных падзей свайго часу. Асаблівасцю мемуарнай літаратуры конца ХІХ -- пачатку ХХ стст. становіцца дакладнае вызначэнне аўтарамі сваей сацыяльнай ці нацыянальнай прыналежнасці, грамадска-палітычных і ідэйных пазіцый. Чацверты этап, як і папярэднія, не мае дакладнай храналагічнай мяжы. Ен акрэсліваецца з пачаткам паступовага устанаўлення Савецкай ўлады на Беларусі. Мемуары гэтага часу ўсе больш вызначаюцца ў якасці зброі ідэалагічнай і палітычнай барацьбы. Актыўна збіраюцца і публікуюцца ўспаміны ўдзельнікаў рэвалюцыйных падзей другой паловы ХІХ - пачатку ХХ стст., Кастрычніцкага перавароту (ці як пазней яго называлі – рэвалюцыі), грамадзянскай вайны (1920-1930-е гг.). З пачатку 1960-х гг. з’яўляюцца таксама ўспаміны дзеячоў культуры (З.Азгура, П.Мядзелкі, А.Карпюка і інш.), савецкіх і партыйных кіраўнікоў, якія не ўдзельнічалі ў партызанскім і падпольным руху (К.Кавалева).

пяты этап яшчэ толькі акрэсліўся з канца 1980-х гг. Яго характэрнымі рысамі сталі меньшая ступень заідэалагізаванасці твораў, публікацыя тых з іх, што не маглі ўбачыць свет (ўспаміны рэпрэсаваных, дзеячоў беларускай эміграцыі), імкненне выказаць тое, што не змаглі раней.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]