Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
148.65 Кб
Скачать

36.Статыстычныя крыніцы навейшага часу.

Бальшавікі, надавалі вялікае значэнне статыстыцы. ў 1918 г. было арганізавана Цэнтр. Статыст. упраўленне РСФСР. было арганізавана Мінскае статыстычнае бюро. У лютым 1919 г. быў створаны Цэнтральны статыстычны аддзел БССР (але з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР скасаваны). Пасля вызвалення Мінска ў ліпені 1920 г. ад польскіх захопнікаў была адноўлена дзейнасць Мінскага губернскага статыстычнага бюро (ЦСБ) БССР. У лістападзе 1924 г. ЦСБ пераўтворана ў Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне (ЦСУ) БССР. Хутка і аператыўна развівалася статыстыка Усерасійскага Савета Народнай гаспадаркі. З 1990 г. дзейнічае Дзярж. камітэт Кабінета Міністраў РБ па статыстыцы і аналізу. Камітэту падпарадкаваны раенныя і гарадскія аддзелы, абласныя і Мінскае гарадское упраўленні. Ужо 18 снежня 1917 г. быў выдадзены дэкрэт аб увядзеннi спецыяльных кнiг для запiсаў актаў грамадзянскага стану – нараджэнняў, смерцяў, шлюбаў, а напачатку наступнага 1918 г. функцыi рэгістрацыi гэтых актаў ад царквы былi перададзены грамадзянскiм органам. Асаблiвае месца ў дэмаграфiчнай статыстыцы навейшага часу належыць перапiсам. Усяго за гады Савецкай ўлады было праведзена 8 перапiсаў насельнiцтва: у 1920, 1926, 1937, 1939, 1959, 1970, 1979, 1989 гг. У перыяд вайны правядзенне перапісаў стала немагчымым. Умовы вайны вымушалі праводзіць разлікі насельніцтва часцей і ў пэўных тэрытарыяльных межах. Статыстычныя органы вызначалі колькасць эвакуіраванага насельніцтва, збіралі і распрацоўвалі дадзеныя аб насельніцтве, што знаходзілася на картачным забяспячэнні. У гісторыі савецкай сельскагаспадарчай статыстыкі акрэсліваюцца два асноўныя перыяды: першы – да 1930 г., другі – з пачатку суцэльнай калектывізацыі вескі. На працягу першага перыяду вывучэнне спраў у сельскай гаспадарцы праводзілася ЦСУ. У цэнтры ўвагі статыстыкі 1920-х гг. знаходзілася індывідуальная гаспадарка. Склаліся наступныя формы абследаванняў: дынамічныя ці “гнездавыя” перапісы, вясеннія (асеннія) апытанні і бюджэтныя абследаванні. З пачаткам масавай калектывізацыі статыстычнае вывучэнне базіруецца на гадавых справаздачах калгасаў і саўгасаў, да таго ж гэтае вывучэнне праводзілася пад кантролем тых, хто распрацоўваў планавыя паказчыкі.Такім чынам, пачатак статыстычнага вывучэння сельскай гаспадарскі можна звязваць з перапісам 1920 г. У 1920-х гадах найбольш распаўсюджанымі былі два віды выбарачных абследаванняў: дынамічныя (ці гнездавыя) перапісы і асенне-вясеннія апытанні. Бюджэтныя абследаваннi сялянскіх гаспадарак, якiя праводзіліся ў 1920-х гг., заслугоўваюць асаблiвай увагi. Прыкладнае супадзенне ва ўмовах дробнатаварнай вытворчасці як аб’ектаў статыстычнага назірання сялянскай сям’і і сялянскай гаспадаркі дазволіла злучыць у межах адзінага абследавання аналіз сялянскай вытворчасці і спажывання. Адным з першых мерапрыемстваў створанага ў 1918 г. ЦСУ РСФСР было правядзенне першага прамысловага і прафесійнага перапісу.Бягучая прамысловая статыстыка ЦСУ ў першай палове 1920-х гг. знаходзілася ў нездавальняючым стане. З пачаткам індустрыялізацыі становішча пачынае змяняцца. Перапісы прамысловасці з 1925-26 гг. былі заменены штогадовымі абследаваннямі фабрык і заводаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]