
- •1.Азначэнне гістарычнай крыніцы. Паняцці “гістарычная крыніца”, “гістарычны дапаможнік”, “гістарычнае даследаванне”, “музейны прадмет”, “музейны экспанат”.
- •2.Прырода гістарычнай крыніцы. Гістарычная крыніца як аснова міждысцыплінарнага сінтэзу.
- •3.Крыніцазнаўства як навуковая дысцыпліна. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.
- •4.Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук.
- •5. Узаемадзеянне крыніцазнаўства і музеязнаўства.
- •6.Гісторыя крыніцазнаўства.
- •7.Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.
- •8. Класіфікацыя гістарычных крыніц. Яе сутнасць і мэты.
- •9.Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.
- •10.Выяўленне гістарычных крыніц. Задачы крыніцазнаўчай эўрыстыкі.
- •11.Бібліяграфічная эўрыстыка. Пошук апублікаваных крыніц. Тыпы і віды публікацый крыніц.
- •12.Архіўная эўрыстыка. Архіўныя ўстановы Рэспублікі Беларусь і іх фонды.
- •14. Пошук гістарычных крыніц у глабальнай сетцы Internet.
- •18.Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX-XIII стст.
- •19. Этапы развіцця заканадаўства вкл
- •20."Судзебнiк" Казiмiра 1468 г. Статуты вкл.
- •21.Заканадаўчыя акты Расiйскай iмперыi як крыніца па гісторыі Беларусі
- •Заканадаўчыя дакументы навейшага часу. Іх асноўныя публікацыі. Канстытуцыя рб
- •24. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў. Іх класіфікацыя. Актавы фармуляр.
- •25. Актавыя матэрыялы х – хііі стст. Развіццё актаў ў перыяд вкл.
- •27.Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.
- •31. Группы справаводчай дакументацыі новага часу. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •34.Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы хіх стст.
- •35. Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх–пачатку хх ст.
- •36.Статыстычныя крыніцы навейшага часу.
- •37.Летапісы і хронікі як форма гіст.-літ..Твораў. Этапы летапiсання на Беларусi
- •38.“Аповесць мiнулых гадоў” як гiстарычная крынiца.
- •39.Лацiнамоўныя хронiкi XII-XIII стст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi.
- •40. Беларуска- літоўскія летапiсы XV-XVI стст.Іх публікацыі
- •41. Адметныя рысы летапісання Беларусі ў к. 15-18 ст.
- •42. Мемуарная літаратура як гістарычная крыніца. Яе асноўныя віды і этапы развіцця
- •43. Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI-xviіi стст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •45. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI-XVIII стст.
- •46.Мемуары хіх – пачатку хх ст. Запіскі расійскіх падарожнікаў аб Беларусі
- •47.Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў і відаў.
- •48. Эпiсталярныя крынiцы па гісторыі Беларусі
- •50. Агіяграфічныя крыніцы. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI-XII стст.
- •52. Асаблівасці публiцыстыкі XIX-XX стст.
- •53. Зараджэнне і развіццё перыядычнага друку на Бел. У др.Пал. 18-пач.19 ст
- •54. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма крыніц навейшага часу. Праблема класіфікацыі і сістэматызацыі перыядычных выданняў.
- •55. Этапы развіцця перыядычнага друку у савецкі час. Партыйна-дзярж. Кантроль. З’яўленне неафіцыйных і апазіцыйных выданняў
- •28.Канцылярыя вкл і яе “кнігі”. Першапачатковы і сучасны склад “кніг” Літоўскай Метрыкі.
- •Матэрыялы “Літоўскай Метрыкі” як крыніцы па гісторыі Беларусі. Публікацыя кніг Метрыкі ў Беларусі.
- •32.Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, іх асаблівасці.
- •33.Гаспадарчыя апісанні XVI – XVIII стст. Іх віды.
- •15. Знешняя крытыка пісьмовых крыніц.
- •17.Агульная характарыстыка дакументаў заканадаўства як гістарычнай крыніцы.
- •56. Перыядычны друк Рэспублікі Беларусь.
- •44.Мемуары XVIII ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі.
- •16.Мэты і задачы ўнутранай крытыкі.
- •26.Прыватна-прававыя і публічна-прававыя акты новага часу.
31. Группы справаводчай дакументацыі новага часу. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
Дакументы справаводства складаюць адну з самых вялікіх па колькасці і разнастайнасці па відах гістарычных крыніц канца XVIII - пачатку ХХ стст. Неабходна адзначыць, што у дарэвалюцыйнай Расіі амаль адначасова з адміністрацыйным справаводствам развівалася ў якасцi самастойная сістэмы ўліковая дакументацыя, якая ўключала напачатку бухгалтарскі ўлік, а пасля статыстычны.Уласна расійскі справаводчы корпус складаецца са знешніх дакументаў (зносін і перапіскі), а таксама унутраных. Асаблівасцю справаводства дадзенага перыяду з'яўляецца дакладнае рэгламентаванне: дакументы павінны былі мець адпаведныя загалоўкі, індэксы, складацца з устаноўленых раздзелаў, якія вызначаліся ў законах і распараджэннях вярхоўнай ўлады. Паперы справаводчага корпусу падраздзяляліся на пісьмаводства і ўласна справаводства. Апошняе разумелася як дакументальнае афармленне спраў (іх паступленне, рух і выкананне). У сістэме справаводчай дакументацыі выдзяляюць прыкладна пяць груп: 1) пратакольная група справаводства, што складалася з пратаколаў, журналаў і стэнаграфічных справаздач; 2) групы справаздачнай дакументацыі, у якую ўваходзілі справаздачы, даклады, дакладныя запіскі, гадавыя справаздачы, справаздачы-агляды за некалькі год аб дзейнасці цэнтральных і вышэйшых дзяржаўных устаноў; 3) групы перапіскі, што складалася з розных формаў перапіскі вышэйшых органаў з падпарадкаванымі ім ўстановамі (прадпісанні, распараджэнні, загады, цыркуляры, запыты), 4) групы перапіскі роўных устаноў, ці устаноў, што не знаходзіліся ў падпарадкаванні адна ў другой (афіцыйныя пісьмы, адносіны, паведамленні); 5) групы перапіскі ніжэйстаячых устаноў з вышэйстаячымі (рапарты, данясенні, прадстаўленні, прашэнні, скаргі). На пачатку ХІХ ст. усталявалася наступная колькасць губерняў: Магілёўская, Віцебская, Віленская, Гродзенская і Мінская. У 1808 г. на тэрыторыі, адышоўшай ад Прусіі была створана Беластоцкая вобласць і ў 1843 г. адбылася апошняя пры царызме рэарганізацыя края – з часткі паветаў Віленскай губерні была створана новая губерня – Ковенская.З пачатку ХІХ ст. губернатары пачалі пасылаць у С.-Пецярбург свае справаздачы. Напачатку іх дадзеныя былі вельмі беднымі, у асноўным звесткі аб ураджаі, з пачатку 20-х гг. ХІХ ст. яны дапаўняліся звесткамі аб пасевах. Не было нават устойлівай назвы гэтых дакументаў, кожны губернатар па-рознаму складаў справаздачы. Уніфікацыя справаздач адбылася ў 1837 г., а з 1842 г. губернатары атрымалі спецыяльныя бланкі ведамасцяў для статыстычных матэрыялаў. З гэтага часу на пачатку справаздачы змяшчаўся складзены па агульнай праграме пісьмовы тэкст, а да яго дадаваліся шматлікія статыстычныя табліцы ("ведамасці") на асобных старонках. На працягу наступнага часу фармуляр губернатарскай справаздачы ўвесь час змяняўся. У 1853 г. быў дапоўнены пералік пытанняў і раздзелаў. Вось якія раздзелы і пункты можам сустрэць з гэтага часу ў справаздачах губернатараў: 1) Натуральныя і вытворчыя сілы губерні: мясцовасць, насельніцтва, дваранства, прамысловасць, гандаль, сельская гаспадарка; 2) Падаткі і павіннасці; 3) Грамадскі дабрабыт: дарогі, масты, пошты, раскольнікі, беглыя, асобы пад наглядам паліцыі, ахова здароўя, народная асвета, мясцовая адміністрацыя і судавытворчасць. Справаздачы звычайна складаліся ў 4-х экземплярах.
Крыніцы звестак у губернатарскай справаздачы. Згодна заканадаўству яны збіраліся паліцэйскімі чыноўнікамі ад адпаведных валасных і сельскіх упраўленняў. Пры гэтым менавіта першыя неслі адказнасць за аператыўнасць і дакладнасць звестак. Дадзеныя аб народжаных і памершых прадстаўляліся духавенствам. З сярэдзіны ХІХ ст. звесткі для дадаткаў справаздач складаліся губернскімі статыстычнымі ўстановамі.