Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_istochnikovedenie.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
148.65 Кб
Скачать

27.Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.

На працягу штогоддзяў узнікла мноства тыпаў і відаў дакументаў. Іх класіфікацыя праводзіцца па наступных крытэрыях:

  1. Па спосабу фіксацыі інфармацыі дзеляць на пісьмовыя, графічныя, фона і фотакінадакументы.

  2. Па зместу: на арганізацыйна-распарадчыя, фінансава-разліковыя, забеспячэння і збыту і па асабістаму складу.

  3. Па найменаванню: загады, пратаколы, распараджэнні, інструкцыі ... і г.д.

  4. Па відах: тыпавыя, прыкладныя, індывідуальныя, трафарэтныя.

  5. Па месцу складання: унутраныя і знешнія.

  6. Па галоснасці: сакрэтныя і несакрэтныя, для службовага карыстання. Сакрэтныя дакументы маюць асобную адзнаку аб сакрэтнасці: “совершенно секретно”, “секретно” ці “К”.

  7. Па тэрмінах захавання: на дакументы пастаяннага, доўгачасовага (звыш 10 гадоў) і часовага (да 10 год) захавання і г.д.

Асобную групу дакументаў справаводства складаюць службовыя пісьмы, тэлеграмы, тэлефонаграмы, якія маюць сваім прызначэннем перадачу тэрміновых паведамленняў.

У якасці асобных стадый стварэння дакументаў справаводства, як і іншых відаў дакументаў, можна акрэсліць:

чарнавік – дакумент у папярэдняй рэдакцыі,

арыгінал (аўтэнтык) – гэта першы экземпляр дакумента, складзены ў адпаведнасці з пэўнымі патрабаваннямі,

копія – дакладные ўзнаўленне арыгінала з паметай ў правым верхнім вуглу - копія. Копія можа быць заверана адпаведнай асобай,

дублікат – асобны від копіі, які выдаецца ў выпадку страты арыгінала і мае такую ж юрыдычную сілу, што і арыгінал.

Дзейнасць ўстаноў і асоб па стварэнню дакументаў называюць справаводствам. Адрозніваюць справаводства дзяржаўных і судовых устаноў, палітычных партый і прыватных гаспадарак.

Дакумент – гэта матэрыяльны аб’ект з інфармацыяй, замацаванай створаным чалавекам спосабам, для яе перадачы ў часе і прасторы. Дакументу папярэднічаюць падрыхтоўчыя і прамежкавыя матэрыялы. У друку вы можаце сустрэць такое вызначэнне як афіцыйна-дакументальныя матэрыялы.

Афіцыйны дакумент – гэта дакумент, створаны арганізацый, установай ці службовай асобай і аформлены ва ўстаноўленым парадку.

Рух дакументаў ў арганізацыі ва ўстанове ці арганізацыі з моманту іх стварэння ці атрымання да завяршэння выканання ці адпрацоўкі называюць дакументазваротам.

Для стварэння дакументаў і працы з імі ва ўстановах звычайна ствараюцца спецыяльныя аддзелы, якія маюць назву канцылярыя.

30.Соймавыя матэрыялы XVI-XVII стст. Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі

Вальныя соймы ў ВКЛ пачалі праводзіцца з 1401 г. Галоўнымі відамі дакументаў, якія на іх прымаліся, былі акты уніі з Польскім каралеўствам і прывілеі. З 1507 г. у якасці пастаноў сойму з’яўляюцца ухвалы (“уфалы”). Ужо да гэтага часу у структуры ухвалы адбыліся пэўныя змены. Пачынаючы з вальнага сойма 1547 г., якім кіраваў вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, на сеймах разам з ухваламі запісваюцца “прозьбы” шляхты ВКЛ і “отказы”. Галоўнымі “прозьбамі” з’яўляліся: 1) каб чужаземцы не мелі маенткаў і не займалі ўрады у княстве, 2) каб не парушаліся прывілеі і вольнасці земскія, 3) каб усе новыя пастановы ухвальваліся на вальным сойме. Неабходна таксама адзначыць матэрыялы мясцовых соймікаў. Гэта інструкцыі і наказы дэпутатам на вальны (усеагульны) сейм, хадатайствы і просьбы да урада, а таксама справаздачы паслоў і інфармацыя аб прайшоўшых сеймах.

Ужо ў сярэдзіне XVI ст. узрастае жаданне скласці для нашчадкаў падрабязную справаздачу аб сейме. Першыя з такіх спроб (як “Дзеннік Люблінскага сейма 1569 г.”) знаходзяцца на мяжы паміж матэрыяламі справаводства і гісторыка-мемуарнай літаратурай. “Дзеннік Люблінскага сейма 1569 гг.” захаваўся ў 2-х рэдакцыях. На Беларусі ў XIV-XVIII стст. функцыі мытняў выконвалі каморы і прыкаморкі, а пошліна, якую браў скарб ВКЛ з мясцовых купцоў за ўвоз ці вываз тавараў за мяжу і з іншаземцаў за гандаль мясцовых рынках, ці правоз тавараў па тэрыторыі дзяржавы, называлі мытам (адсюль і назва – мытня). Мыта плацілі грашыма ці таварамі, суму пошліны і звесткі пра купцоў запісвалі ў спецыяльныя мытныя кнігі. Арганізацыяй збору мыта ў ВКЛ кіраваў вялікі літоўскі падскарбі, якому падпарадкоўваліся інтэнданты, рэвізоры, адміністратары, стражнікі, пісары, што працавалі ў мытных каморах і прыкаморках на межах краіны. Усе мытнікі павінны былі быць шляхцічамі. На жаль, мытныя кнігі Беларусі XIV – сярэдзіны XVI стст. не захаваліся. Асаблівую цікавасць у сувязі з гэтым маюць дакументальныя матэрыялы тых краін, з якімі актыўна гандлявалі беларускія купцы, у прыватнасці справы Пасольскага прыказа, якія уключаюць апісанні ўмоў гандлю купецкіх іскаў і прэтэнзій, Рыжская гандлевая кніга (1280-1352), мытныя рэгестры некаторых польскіх гарадоў XV- XVI стст.

Мытныя кнігі перыяду РП (з др.пал. XVI ст.) утрымліваюць:

-- прозвішчы і месца жыхарства купцоў, якія правозілі тавары праз мяжу;

-- назву і колькасць тавараў, накірункі іх увозу (вывазу);

-- суму мытнага збору ў дзяржаўны скарб за увоз (вываз) тавараў за мяжу. Значным недахопам гэтых кніг было тое, што ў іх адсутнічалі звесткі аб таварах, якія ўвозіла (вывозіла) з краіны шляхта і духавенства. Справа ў тым, што згодна прывілея Жыгімонта І Старога 1507 г. шляхта і духавенства Польшчы вызваляліся ад мыта, калі яны везлі тавары не на продаж, а для ўласных патрэб.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]