Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методические рекомендации по Гисторыи Беларуси.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
390.66 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

Кафедра філасофіі і гісторыі

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ I ТЭМАТЫКА КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ

ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

для студэнтаў дзённага i завочнага аддзяленняў

Мінск 2007

Складальнікі: канд. гіст. навук, дацэнт В. Г. Маскалёў;

выкладчык К. А. Шумскі.

Рэцэнзенты: канд. гіст. навук, дацэнт С. А. Мышапуд;

канд. філас. навук, дацэнт В. Р. Языковіч.

Метадычныя рэкамендацыі па гісторыі Беларусі для студэнтаў дзённага i завочнага аддзяленняў разгледжаны на пасяджэнні метадычнага савета аграмеханічнага факультэта і рэкамендаваны да выдання на ратапрынце БДАТУ.

Агульныя патрабаванні да выканання кантрольных работ

Згодна з вучэбным планам, студэнт-завочнік выконвае адну кантрольную работу па гісторыі Беларусі. Тэма кантрольнай работы выбіраецца згодна з індывідуальным шыфрам студэнта (нумар заліковай кніжкі). Выконваць кантрольную работу можна толькі па тым тэмам, якія датычацца да шыфра студэнта (работа, напісаная не па свайму шыфру, не рэцэнзуецца і не залічваецца).

Для правільнага выбара неабходна кіравацца наступнай табліцай:

Табліца

Размеркаванне тэм кантрольных работ па гісторыі Беларусі для студэнтаў завочнага аддзялення

Апошняя лічба шыфра студэнта

Нумар тэмы работы

1

2

3

4

5

6

7

8

9

0

1; 11; 21; 31

2; 12; 22; 32

3; 13; 23; 33

4; 14; 24; 34

5; 15; 25

6; 16; 26

7; 17; 27

8; 18; 28

9; 19; 29

10; 20; 30

Кантрольная работа выконваецца па адной з прапанавых тэм. Напрыклад, студэнт, чый шыфр заканчваецца лічбай 5, выконвае толькі адну з трох магчымых тэм (ці тэму 5, ці тэму 15, ці тэму 25). Выкладчык на установачнай сесіі можа ўдакладніць студэнту нумар тэмы яго кантрольнай работы. Кантрольная работа павінна быць прадстаўлена не пазней, чым за месяц да пачатку сесіі.

Метадычныя патрабаванні да выканання кантрольнай работы:

--кантрольная работа павінна быць напісана дакладна згодна з заданай тэмай і планам;

--нельга даслоўна перапісваць тэкст з вучэбных дапаможнікаў, кніг, артыкулаў;

--адказы на пытанні ў тэксце кантрольнай работы павінны быць азначаны нумарам, узгодненым з нумарам пункта плана (рымскай лічбай);

--цытаты, лічбы і факты, што былі прыведзены ў тэксце работы, павінны мець спасылкі на крыніцу з указаннем прозвішча і ініцыялаў аўтара, назвы крыніцы, месца і года выдання. Спасылкі робяцца на той жа старонцы, пад тэкстам;

--кантрольная работа абавязкова выконваецца разборлівым почаркам ці друкуецца на камп’ютары. Усе старонкі работы павінны быць пранумараваны, мець палі і месца для заўваг рэцэнзента;

--у канцы тэкста работы неабходна прывесці спіс выкарыстанай літаратуры з указаннем прозвішча і ініцыялаў аўтара, назвы працы, тома, главы, параграфа, месца і года выдання;

--у канцы працы трэба паставіць подпіс аўтара і дату адпраўкі кантрольнай работы ва універсітэт;

--пры паўторным прадстаўленні работы неабходна дадаць і незалічаны варыянт з заўвагамі рэцэнзента.

Уводзіны

Значным фактарам, які забяспечвае поспех у працы студэнтаў завочнай формы навучання, з'яўляецца ўменне арганізаваць сваю самастойную работу над вучэбным матэрыялам у міжсесійны перыяд. Самастойная праца складаецца з шэрагу элементаў, адным з якіх з'яўляецца выкананне кантрольнай работы.

Выкананне кантрольных работ развівае мысленне, прывівае навык пісьмовага выкладання, вучыць творчаму даследчаму падыходу да канкрэтнага вучэбнага матэрыялу. Для студэнтаў-завочнікаў напісанне кантрольных работ мае выключнае значэнне, так як дапамагае крытычна асэнсаваць першакрыніцы і разнастайны дакументальны матэрыял, удасканаліць свае веды па гісторыі Беларусі, асэнсаваць месца гісторыі Беларусі ў агульнагістарычным працэсе.

Кантрольная работа адносіцца да разраду работ, якія навучаюць і разам з гэтым маюць кантралюючы характар. Выкананне яе з'яўляецца важным сродкам самакантролю ведаў студэнта, залогам глыбокага і трывалага засваення вучэбнага матэрыялу, а таксама садзейнічае падрыхтоўцы да залікаў і экзаменаў. Выкананне пісьмовых кантрольных работ садзейнічае і ўстанаўленню кантакту студэнта з выкладчыкамі, кафедрай, што ў сваю чаргу ўплывае на эфектаўнасць кіравання самастойнай працай студэнтаў. Афармленне і змест выкананай кантрольнай работы дае выкладчыку падставу для меркавання аб падрыхтоўцы студэнта, аб яго ўменні працаваць над вучэбным матэрыялам, аб недахопах у ведах і г. д. Гэта дазваляе своечасова выпраўляць і тлумачыць студэнту зробленыя ім памылкі.

Зразумела, што пісьмовыя работы, у тым ліку і кантрольныя, не могуць служыць падставай для канчатковай ацэнкі ведаў студэнтаў, але тым не менш яны дазваляюць зрабіць вывад аб праведзенай імі самастойнай працы на працягу семестра, вучэбнага года, аб падрыхтоўцы да здачы залікаў і экзаменаў.

Такім чынам, кантрольная работа — гэта своеасаблівая форма выяўлення ўзроўню пазнавальных магчымасцей студэнта. Гэта першы крок да самастойнай даследчай працы, выконваючы яе, студэнт атрымлівае навыкі, неабходныя для напісання курсавых работ.

Тэмы кантрольных работ вызначаны ў межах праграмы курса гісторыі Беларусі. Кантрольная работа выконваецца на падставе той літаратуры, якая рэкамендавана да кожнай тэмы, а таксама з улікам новых выданняў, апублікаваных па дадзенай праблематыцы.

Перад тым як пісаць кантрольную работу, трэба прадумаць суадносіны асобных яе частак – уводзінаў, асноўнай часткі, заключэння, улічваючы, што кантрольная работа па любой тэме павінна быць аб'ёмам не менш за 14 старонак. Сярэдні аб'ём роўны 24 старонкам.

Ва ўводзінах коратка канкрэтызуецца тэма, даецца характарыстыка выкарыстанай літаратуры. У канцы ўводзінаў дакладна вызначаюцца задачы, што паставіў аўтар у кантрольнай рабоце.

Далей раскрываецца змест пытанняў, адказ на кожнае з якіх – невялікая самастойная частка кантрольнай работы. Часцей за ўсё ў кантрольнай рабоце бывае тры–чатыры пытанні.

У заключэнні аўтар робіць вывады па ўсёй рабоце (кожнае пытанне, што разглядаецца ў кантрольнай рабоце, павінна мець свае вывады), разглядае ўзаемасувязь даследаванага матэрыялу з наступнымі гістарычнымі падзеямі, з сучаснасцю. Заключэнне па аб'ёму павінна быць меншым за іншыя часткі работы і складаць адну-дзве старонкі.

За заключэннем ідзе спіс выкарыстанай літаратуры, г. зн. бібліяграфія.

Кантрольная работа павінна быць акуратна і правільна аформлена. Чыставы варыянт работы змяшчае тытульны ліст, тэкст, што напісаны ў сшытку або сашчэпленых лістах, неабходны даведачны апарат. Афармляючы кантрольную работу, студэнт прытрымліваецца вызначанага парадку: на вокладцы ён указвае неабходныя звесткі, на наступнай старонцы падае назву тэмы і план, пасля чаго выкладаецца змест (неабходна пакінуць палі для паметак рэцэнзента), усім часткам работы ў тэксце трэба даць загалоўкі, скарачэнні слоў не дазваляюцца, старонкі нумаруюцца. Неабходна дакладна афармляць даведачны апарат і спасылкі ў тэксце работы на выкарыстаную літаратуру. Пры першым упамінанні той ці іншай кнігі ў тэксце ў канцы фразы ставіцца лічба 1, а ўнізе старонкі пад гэтай лічбай – прозвішча і ініцыялы аўтара, назва кнігі, месца выдання, выдавецтва, год выдання, а пры цытаванні тэксту (які абавязкова бярэцца ў двукоссе) – нумар старонкі. Выдавецтва ўказваць пажадана, але не абавязкова.

Пры паўторным упамінанні крыніцы ў тэксце работы робіцца зноска ўжо без выхадных даных (месца і года выдання), але абавязкова з указаннем старонкі або старонак (калі ідзе пераказ зместу некалькіх старонак).

Зноскі (іх можа быць некалькі) трэба рабіць унізе старонкі пад рыскай, а не на палях і не ў тэксце работы. Практыкуецца і іншая форма: спасылкі на выкарыстаную літаратуру ў тэксце нумаруюцца (1, 2.... 10... і г. д.), а самі зноскі пад гэтымі нумарамі выносяцца ў канец кантрольнай работы пасля заключэння. Студэнт можа выбраць для сябе любую з пералічаных форм.

Пры складанні бібліяграфічнага спісу выкарыстанай літаратуры неабходна таксама прытрымлівацца агульнапрынятага ў навуковай практыцы парадку. Спіс выкарыстанай літаратуры падаецца ў алфавітным парадку, з указаннем прозвішча і ініцыялаў аўтара, назвы кнігі, часопіса, зборніка ці артыкула, месца і года выдання.

Выкананая кантрольная работа дасылаецца ва ўказаны тэрмін метадысту па завочнаму навучанню, які перадае яе на рэцэнзію выкладчыку.

Дыферэнцаваная адзнака на кантрольнай рабоце не выстаўляецца. Незалічаная кантрольная работа адпраўляецца студэнту для перапрацоўкі, а затым зноў рэцэнзуецца.

Студэнты-завочнікі, якія не атрымалі заліку па кантрольнай рабоце да пачатку сесіі, да здачы заліку ці экзамену не дапускаюцца.