Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Нес.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
520.7 Кб
Скачать

Вопрос 9 ч.2

падпарадкоўваўся волі паноў-рады. Статуты ВКЛ. Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў Вялікага Княства Літоўскага, які складаў аснову прававой сістэмы дзяржавы. Існаваў у трох рэдакцыях: Першай (1529), Другой (1566) і Трэцяй (1588). Апошняя з іх мела тры выданні (1588, 1592—1593 і 1594—1595) і дзейнічала на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага да скасавання расейскімі ўладамі ў 1840. Першы статут набыў сілу 29 верасьня 1529. Складаўся з 13 разьдзелаў і 244 артыкулаў. У выніку пазнейшых дапаўненняў колькасць артыкулаў павялічылася да 283. Падрыхтоўка праводзілася ў 1-й пал. XVI ст. Першы праект зяўвіўся яшчэ ў 1522. Камісіяй складальнікаў (сярод якіх, імаверна, быў першадрукар і доктар права Францішак Скарына) кіраваў канцлер Альбэрт Гаштольд. Асноўныя палажэньні абмяркоўваліся з вялікім князем Жыгімонтам Старым, які зацьвердзіў звод. Камісія адступіла ад сыстэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. Яна грунтавалася на новых прынцыпах: сувярэннасці дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права. Аснову Першага Статуту складае кадыфікацыя і сыстэматызацыя нормаў мясцовага звычаёвага права, пастановаў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка Казімера (1468), прывілеяў. Сярод адметнасцяў — выпрацоўка сыстэмы і структуры разьмяшчэння прававых нормаў у залежнасьці ад іх

зместу, улучэнне тыповых і абагульненых норм, дакладная рэдакцыя кожнага артыкула, увядзенне новых прававых норм (з адлюстраваньнем тагачасных таварна-грашовых дачыненьняў), выдзяленне нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галінаў права. ІІ Статут Дзейнічаў на землях Вялікага Княства Літоўскага у

1566—1588. Асноўныя крыніцы: агульназемскія і рэгіянальныя прывілеі, Судзебнік Казіміра (1468), Першы Статут і некаторыя нормы звычаёвага права, таксама выкарыстоўваліся нормы царкоўнага (рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага) права. Злучыў тэарэтычныя распрацоўкі мясцовага права з практычнай дзейнасцю і тэарэтычнымі асновамі рымскага і заходнеэўрапейскага права. Статут распрацоўвала камісія на чале з канцлерам Мікалаем Радзівілам Чорным. Так сама ўдзельнічаль ў распрацоўцы маршалак надворны Астафей Валовіч, а таксама, відаць, П. Раізі.Захаваў з невялікімі зменамі структуру Першага Статута. Складаецца з 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Першыя 3 разьдзелы ахопліваюць нормы дзяржаўнага, вайсковага, адміністарцыйнага права, 4-ы — судовы лад і судовы працэс, 5—6-ы — сямейнае і апякунскае права, 7—9-ы — цывільнае(грамадзянскае) права, 10-ы — лясное і паляўнічае права, 11—14-ы — крымінальнае права. Найбольш істотныя змены адбыліся ў нормах дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цывільнага права.Замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзянаў, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаванне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суду ад органаў улады і кіраваньня. Для гэтага ствараліся земскія суды і падкаморскія суды III Літоўскі Статут У Вялікім Княстве Літоўскім дзейнічаў з 1588, да анэксіі Расійскай імпэрыяй: у Віцебскай і Магілёўскай губэрнях — да 1831, у Віленскай, Гарадзенскай, Менскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губэрнях — да 1840. Прыняцьце Другога Статуту не спыніла кадыфікацыйную працу. Берасьцейскі (1566) і Гарадзенскі соймы ўнесьлі папраўкі ў некаторыя артыкулы. На апошнім утварылася камісія для дапрацоўкі зводу, абраная на на Люблінскім сойме (1569). Кіравалі камісіяй складальнікаў канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега. Да канца 1584 праца завяршылася, аднак разам з тым, што звод ігнараваў акт Люблінскай уніі, прадстаўнікі Каралеўства Польскага не дапускалі яго зацьвярджэньне на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць вялікакняскі пасад, Жыгімонт Ваза зацьвердзіў Статут уласным прывілеем ад 28 студзеня 1588. Крыніцы: Першы і Другі Статуты, соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Падрыхтаваны на высокіх тэарэтычным узроўні, улучыў нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых эўрапейскіх дзяржаваў. Абагульніў тагачасныя дзяржаўна-праўныя ідэі, некаторыя з якіх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраваньне тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Галоўны Трыбунал, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі). Юрыдычна замацаваў фактычную адасобленасьць Вялікага Княства Літоўскага ад Каралеўства Польскага ў фэдэрацыйных рамках Рэчы Паспалітай, што працягвалася і па падпісаньні акту Люблінскай уніі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]