
- •Вопрос 1 Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Кыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •Вопрос 2 Насельніцтва Беларусі каменнага веку.
- •Вопрос 3 Насельніцтва Беларусі бронзавага веку.
- •Вопрос 5 Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
- •Вопрос 6 Першыя дзяржавы-княствы на Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх сацыяльна-эканамічнае развіццё(X-XIII ст.)
- •Вопрос 7 - 8 Утварэнне і умацаванне вкл, рост яго тэрыторыі. (Міндоўг, Гедемін, Альгерд)
- •Вопрос 9 ч.1 Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл.
- •Вопрос 9 ч.2
- •Вопрос 10 ч.1 Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях ў XIV – перш. Пал. XVI ст.
- •Вопрос 10 ч.2
- •Вопрос 11 Знешняя палітыка вкл. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •Вопрос 12 Царква і культура Беларусі ў X-перш. Пал. XIII ст.
- •Вопрос 13 Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл.
- •Вопрос 14 Утварэнне рп і статус вкл у яе складзе.
- •Вопрос 15 ч.1 Знешняя палітыка рп.
- •Вопрос 15 ч.2
- •Вопрос 16-17 Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 16-17 стст. (Рэфармацыя і контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная унія)
- •Вопрос 18 Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у 17-18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •Вопрос 19 Культура беларускага народу ў 16-18 ст. (Адраджэнне і асветніцтва)
- •Вопрос 20 Фарміраванне беларускага этнасу. Паходжанне тэрміна Белая русь.
- •Вопрос 21 Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на тэр. Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •Вопрос 22 Беларусь у вайне 1812 г.
- •Вопрос 23 Паўстанне 1830-1831 гг.
- •Вопрос 24 - 25 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.
- •Вопрос 26 Паўстанне 1863-1864 гг. І яго сацыяльна-палітычны вынік.
- •Вопрос 27 Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.
- •Вопрос 28 Беларусь ў часы рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •Вопрос 29 Беларусь ў часы Першай сусветнай вайны.
- •Вопрос 30 Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст.
- •Вопрос 31 Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады.
- •Вопрос 32 Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •Вопрос 33
- •Вопрос 34 нэп у Беларусі.
- •Вопрос 35
- •Вопрос 36 – 37 ч.1 Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
- •Вопрос 36 – 37 ч.2
- •Вопрос 38 Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.
- •Вопрос 39-40
- •39.Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. 40. Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.
- •Вопрос 41 Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
- •Вопрос 42 Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
- •Вопрос 43 – 44 Баявая дзйнасць партызан і падпольшчыкаў ў часы вав.
- •Вопрос 45 Вызваленне Беларусі ад акупантаў.
- •Вопрос 46
- •Вопрос 47 Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
- •Вопрос 48 Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг.
- •Вопрос 49 Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.
- •Вопрос 50-51 ч.1
- •Вопрос 50-51 ч.2
- •Вопрос 50-51 ч.3
- •Вопрос 52 ч.1 Адукацыя, навука і культура ў бсср у 1945-1985 гг.
- •Вопрос 52 ч.2
- •Вопрос 53 Палітыка перабудовы ў ссср. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.
- •Вопрос 54 Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
- •Вопрос 55 Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.
- •Вопрос 56 Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту.
- •Вопрос 57,59 ч.1 Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г.
- •Вопрос 58,59 ч.1 Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
- •Вопрос 58,59 ч.2
- •Вопрос 60 ч.1 Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012
- •Вопрос 60 ч.2
- •Вопрос 60 ч.3
Вопрос 5 Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло ў сваім развіцці каменны, бронзавы і жалезны век. Камены век дзеліцца на палеаліт (старажытны каменны век), мезаліт (сярэдні каменны век) і неаліт (новы каменны век). Палеаліт, у сваю чаргу, дзеліцца на ранні, сярэдні і позні. 100 – 35 тыс. гадоў таму назад – паяўленне чалавека (эпоха палеаліту) на тэрыторыі Беларусі. 24-ае тысячыгоддзе да н.э. – верхнепалеатнічная стаянка старажытнага чалавека каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна. 21-ае тысячыгоддзе да н.э. – верхнепалеатнічная стаянка каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна 8500-8300 гадоў да н.э. – пачатак эпохі мезаліту на Беларусі. 7000-5000 гадоў да н.э. – позні мезаліт. 4500-4000 гадоў да н.э. – пачатак эпохі неаліту на Беларусі. 3500-2500 гадоў на н.э. – сярэдні неаліт. 2500 – 1800 гадоў да н.э. позні неаліт. Каля 2000 гадоў да н.э. – пачатак бронзавага веку. VII ст. да н.э. – пачатак жалезнага веку. У жалезным веку тэрыторыю Беларусі засялялі плямёны, якія навукоўцы адносяць да розных археалагічных культур. Паўднёвы ўсход Беларусі займала Мілаградская культура (VII – III ст.ст. да н.э., ад назвы в. Мілаграды Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці). Этнічная прыналежнасць “мілаградцаў” застаецца спрэчнай: ці славяне, ці балты, ёсць меркаванні і аб іх блізкасці да скіфскага насельніцтва. У III-II стст. Да н.э. на тэрыторыі, якую займалі “Мілагдадцы”, распаўсюджваюцца помнікі зарубянецкай культуры. Цэнтральную і паўночна-заходнюю частку Беларусі займалі плямёны штрыхаванай керамікі (VII-VI стст. Да н.э. – IV-V стст. Н.э. на усход ад культуры штрыхаванай керамікі выдзялаюцца групы помнікаў днепра-дзвінскай культуры (VIII ст. да н.э. - IV-V стст. н.э.).Балцкі перыяд гісторыі Беларусі – час распаўсюджвання на беларускіх землях індаеўрапейцаў з іх асноўнымі заняткамі – земляробствам і скатаводствам, час асіміляцыі неалітнічнага насельніцтва. Мясцовае насельніцтва паступова трансфармуецца ў індаеўрапейцаў – балтаў, адначасова аказваючы ўплыў на іх мову і культуру. У VI – VIII стст. на значнай тэрыторыі цяперашняй Беларусі жылі плямёны балтаў, якія адрозніваліся асаблівасцямі культуры. З VI стагоддзя пачалося пранікненне славян на тэрыторыю, дзе жылі і балты. Славяне ўступілі ў цесныя кантакты з балтамі. Аб тым, як гэта праходзіла, пісьмовых крыніц практычна не захавалася. Асноўныя звесткі навукоўцы бяруць з археалагічных крыніц і “Аповесці мінулых часоў”. (3) У VIII-IХ стст. славяне Усходняй Еўропы падзяляліся на шматлікія этнічныя аб’яднанні, саюзы плямен. На тэрыторыі Беларусі жылі галоўным чынам крывічы, дрыгавічы і разімічы. Крывічы займалі Смаленскае Падняпроўе, вярхоўе Волкі, верхняе цячэнне Заходняй Дзвіны іПскоўшчыну. Заходнім крывіцкім паселішчам быў Браслаў. У першым тысячагоддзі іх аб’яднанне распалася на шэраг самастойных груп – полацкая, пскоўская і смаленская. З тэрыторыяй Беларусі цесна звязана гісторыя крывічоў – палачан. Смаленскія крывічы жылі ў раёнах Оршы, Крычава, Мсціслаўля. Полацкія крывічы займалі тэрыторыю Віцебскай вобласці. Галоўны іх цэнтр - Полацк. Летапісцы называлі “палачанамі” тых крывічоў, якіяпасяляліся ў вярхоўях Заходняй Дзвіны. Яны мелі сваё княства –першапачатковае дзяржаўнае аб’яднанне. У Полацку збіраліся вечавыя сходні, для абмеркавання розных спраў, адпраўляліся культавы абрады.Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Папрыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла за Прыпяццю на поўдзець ад яе. Ад суседзяў-драўлян дрыгавічоў аддзялялі балоты. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні былі і многія элементы іх матэрыяльнай культуры.Суседзямі дрыгавічоў на усходзе былі радзімічы. Яны засялялі сярэдняе і часткова ніжняе цячэнне Сожа і яго прытокаў. Па звестках “Аповесці мінулых гадоў”, яны займалі тэрыторыю паміж Дняпром і Дзясной. На іх землях знаходзіліся гарады _ Чачэрск, Прапойск і др. Пазней тэрыторыя радзімічаў была падзелена паміж Смаленскім, Чарнігаўскім і другімі княствамі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы адыгралі велізарную ролю ў айчыннай гісторыі. Многія вядомыя навукоўцы (Я.Ф.Карскі, У.І.Пічэта і іншыя) нават лічылі, што яны былі непасрэднымі продкамі беларускай этнічнай супольнасці, беларускага народа. Ёсць і іншыя меркаванні на гэтае пытанне.