
- •Вопрос 1 Прадмет, задачы і змест курса гісторыі Беларусі. Кыніцы.Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •Вопрос 2 Насельніцтва Беларусі каменнага веку.
- •Вопрос 3 Насельніцтва Беларусі бронзавага веку.
- •Вопрос 5 Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
- •Вопрос 6 Першыя дзяржавы-княствы на Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх сацыяльна-эканамічнае развіццё(X-XIII ст.)
- •Вопрос 7 - 8 Утварэнне і умацаванне вкл, рост яго тэрыторыі. (Міндоўг, Гедемін, Альгерд)
- •Вопрос 9 ч.1 Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл.
- •Вопрос 9 ч.2
- •Вопрос 10 ч.1 Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях ў XIV – перш. Пал. XVI ст.
- •Вопрос 10 ч.2
- •Вопрос 11 Знешняя палітыка вкл. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •Вопрос 12 Царква і культура Беларусі ў X-перш. Пал. XIII ст.
- •Вопрос 13 Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл.
- •Вопрос 14 Утварэнне рп і статус вкл у яе складзе.
- •Вопрос 15 ч.1 Знешняя палітыка рп.
- •Вопрос 15 ч.2
- •Вопрос 16-17 Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 16-17 стст. (Рэфармацыя і контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная унія)
- •Вопрос 18 Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у 17-18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •Вопрос 19 Культура беларускага народу ў 16-18 ст. (Адраджэнне і асветніцтва)
- •Вопрос 20 Фарміраванне беларускага этнасу. Паходжанне тэрміна Белая русь.
- •Вопрос 21 Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на тэр. Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •Вопрос 22 Беларусь у вайне 1812 г.
- •Вопрос 23 Паўстанне 1830-1831 гг.
- •Вопрос 24 - 25 Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.
- •Вопрос 26 Паўстанне 1863-1864 гг. І яго сацыяльна-палітычны вынік.
- •Вопрос 27 Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.
- •Вопрос 28 Беларусь ў часы рэвалюцыі 1905-1907 гг.
- •Вопрос 29 Беларусь ў часы Першай сусветнай вайны.
- •Вопрос 30 Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст.
- •Вопрос 31 Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады.
- •Вопрос 32 Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •Вопрос 33
- •Вопрос 34 нэп у Беларусі.
- •Вопрос 35
- •Вопрос 36 – 37 ч.1 Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
- •Вопрос 36 – 37 ч.2
- •Вопрос 38 Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.
- •Вопрос 39-40
- •39.Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. 40. Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.
- •Вопрос 41 Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
- •Вопрос 42 Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
- •Вопрос 43 – 44 Баявая дзйнасць партызан і падпольшчыкаў ў часы вав.
- •Вопрос 45 Вызваленне Беларусі ад акупантаў.
- •Вопрос 46
- •Вопрос 47 Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
- •Вопрос 48 Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг.
- •Вопрос 49 Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.
- •Вопрос 50-51 ч.1
- •Вопрос 50-51 ч.2
- •Вопрос 50-51 ч.3
- •Вопрос 52 ч.1 Адукацыя, навука і культура ў бсср у 1945-1985 гг.
- •Вопрос 52 ч.2
- •Вопрос 53 Палітыка перабудовы ў ссср. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.
- •Вопрос 54 Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
- •Вопрос 55 Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.
- •Вопрос 56 Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту.
- •Вопрос 57,59 ч.1 Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г.
- •Вопрос 58,59 ч.1 Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
- •Вопрос 58,59 ч.2
- •Вопрос 60 ч.1 Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012
- •Вопрос 60 ч.2
- •Вопрос 60 ч.3
Вопрос 26 Паўстанне 1863-1864 гг. І яго сацыяльна-палітычны вынік.
З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Яны падзялялiся на правых i левых. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю. Працiўнiкаў паўстання называлi “белымi”. Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi. Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы. Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт. “Левых” ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838–1864). Ён паходзiў з сям’i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”. Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны. У студзенi–лютым 1863 г. ў Беларусi з’явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi. Паўстанне 1863–1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii. Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле. У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося.Паўстанне 1863—1864 гг. выклікала вялікі грамадскі рэзананс у тагачаснай Расіі і, між іншым, прыцягнула ўвагу грамадства да Беларусі як да з'явы з гістарычнымі каранямі, адкрыла «беларускае пытанне» і зрабіла яго адной з найважнейшых тэм даследаванняў і публікацый у 1860—1870-я гг., стала вызначальным фактарам развіцця беларускай гістарыяграфіі гэтага перыяду.
Паўстанне і антыруская прапаганда вакол яго ў еўрапейскім друку паўназначна прычыніліся да ўзнікнення контрпрапагандысцкай у сваёй аснове школы «заходнерусізму» на чале з М. О. Каяловічам.
Вопрос 27 Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.
У 1906—1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней — толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых. Сваю першачарговую і галоўную задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за прызнанне факта існавання беларускага народа, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Шмат увагі газета надавала тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваей мовы і нацыянальнай культуры. Газета была цэлай эпохай у беларускім адраджэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву — «нашаніўскі». Нацыя — гэта супольнасць людзей, аб'яднаных не толькі тэрыторыяй пражывання, літаратурнай мовай і культурай, але і агульнай ідэяй. Разам з паступовым фарміраваннем беларускай нацыі зараджалася беларуская нацыянальная ідэя — уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разумение беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і заданы беларускага народа на розных этапах гістарычнага развіцця. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з'яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Беларуская нацыянальная ідэя вырасла з літвінскай ідэі аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага, якая аформілася ў першай палове XIX ст. Каля яе вытокаў стаялі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі і Ігнат Даніловіч. Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу ўпершыню распрацавалі беларускія народнікі ў Пецярбургу. У часопісе «Гомон» яны пераконвалі, што ў беларускага народа ёсць свае інтарэсы, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы: мову, тып мыслення, культуру. Беларускія студэнты-гоманаўцы выступалі супраць поглядаў на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў» і разглядалі яго «як жывую народнасць,.здольную самастойна распараджацца сабой». У сувязі з гэтым заяўлялася аб законных правах беларускага народа на самастойнае і раўнапраўнае становішча ў «агульнай славянскай сям'і». Гоманаўцы марылі пра аўтаномію свайго краю ў складзе сацыялістычнай федэратыўнай Расіі.У 1905 г. гоманаўскую ідэю аб аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і федэратьгўнай Расіі падтрымалі прыхільнікі БСГ. Кожны народ, які ўваходзіў у склад Расіі, паводле праграмы БСГ, мусіў мець свой парламент, выбіраць сабе чыноўнікаў, гаварыць і пісаць на сваёй мове.Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання на «рускіх» і «палякаў». Рэдактарам «Нашай нівы» з 1914 г. быў Я. Купала.