Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя развіцця кавальства і яго тэхналагічна...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
52.82 Кб
Скачать
  1. Кавальскае рамяство з другой паловы 20 ст. Па наш час

Пасля некаторага ажыўлення ў пасляваенны час сфера выкарыстання кавальства ў народным побыце звузілася. Гэта адбылося таму, што народнае дойлідства амаль цалкам абыходзілася вырабамі прамысловай вытворчасці, а роля каваля ў сельскай мясцовасці звялася ў асноўным да прасцейшага рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, падкоўванню коней і г.д.

У пачатку апошняй чвэрці стагоддзя назіралася вытворчасць такіх металічных вырабаў, як вадасцёкі, агароджы, вароты, весніцы, балюстрады, а таксама намагільныя агароджы і помнікі. Пазнаёміўшыся з падобнымі вырабамі, можна вызначыць надзвычайную разнастайнасць малюнкаў і кампазіцыі дэкору, нямалую долю складаюць эклектычныя вырабы, скарыстоўванне разнастайнага падручнага матэрыялу.

Ужо вядомая нам прасечка працягвала развівацца на Заходнім Палессі. Ёю аздаблялі звычайна верхнія часткі вадасцёкавых трубаў – дэталяў, якія ў тагачасным мураваным будаўніцтве сустракалася амаль масава. Бляшаная прасечка так сама распаўсюджвалася ў шматлікіх рэгіёнах суседніх краін. Прааналізаваўшы гэту з’яву нельга не пагадзіцца з Я.М.Сахутай аб тым, што “можна гаварыць пра натуральнае нараджэнне новай традыцыі, якая з выкарыстаннямі сучасных будаўнічых матэрыялаў у сельскім дойлідстве схільна да пашырэння і ў іншых рэгіёнах”.

У канцы 1980- х гг. у г.Глыбокае заўважана першая ластаўка адраджэння мастацкага кавальства. Аздабленне каванымі вырабамі старой забудовы горада і яго наваколля, інтэр’еры і экстэр’еры грамадскіх і культавых збудаванняў цалкам укладвалася ў традыцыйную стылістыку. У хуткім часе майстры новага пакалення разгортваюць сваю дзейнасць у розных кутках Беларусі. У іх творчасці можна вызначыць тры асноўныя групы: валоданне кавальскімі прыёмамі, неабходнымі для традыцыйнага вырабу побытавых рэчаў, аснашчэнне каванымі вырабамі архітэктурных збудаванняў, пераважна сядзібнага характару, і такая цікавая з’ява, як творчае самавыяўленне ў пластыцы чорных металаў.

Вырабы першай групы звычайна адкоўваюць на розных фестывалях і святах, дзе праводзяцца майстар-класы. Такія работы сведчаць аб сувязі з традыцыйным народным кавальствам, але, як і раней, мастацкія якасці ў іх выяўляюцца досыць умоўна.

А вось мастацкія якасці другой групы вырабаў з дапамогай розных прыстасаванняў і абсталявання вызначаюцца досыць шырокім дыяпазонам, але ўражанне рукатворнасці і ўнікальнасці пры гэтым страчваецца. Стылістыка рэчаў адлюстроўвае творчы ўзровень каваля, яго фантазію, злучаныя з набыткамі старажытных цэхавых рамёстваў, вопытам і дасягненнямі сусветнага кавальскага рамяства, запазычаных са шматлікай спецыяльнай літаратуры, з розных кавальскіх конкурсаў і фестываляў. На фоне гэтага цяжка вызначыць нейкія традыцыйныя матывы і нацыянальныя рысы.

Яркай індывідуальнасцю, арыгінальнасцю і адметнасцю вызначаюцца работы трэцяй групы. Нельга не падзівіцца творчай фантазіі майстра-каваля і яго прафесіяналізму, гледзячы на арыгінальную канструкцыю ці адмысловую кампазіцыю станковага характару. Аднак ўсе гэтыя вырабы не ставяцца да традыцыйнага мастацкага кавальства і лічацца цалкам сучаснай мастацкай з’явай.

У сваім традыцыйным выглядзе прадаўжае бытаваць на Палессе прасечка па блясе. У будаўніцтве дамоў з цэглы і іншых сучасных матэрыялаў наладжваецца сістэма водасцёку, дзе дэкаратыўны акцэнт робіцца на водапрыёмніках. Па самых іх крае ідзе радок прасечкі, на бакавінах – аб’ёмныя кветкі. Ажурны бляшаны дэкор эфектна глядзіцца і арганічна спалучаецца з агульным характарам будынка.

Характар сучаснага кавальскага рамяства – агульна-еўрапейскі – такі ж, якім ён быў і ў старажытныя часы ў гарадах, у многіх работах выяўляецца ўплыў стылю “мадэрн”.